«Расія чарговы раз паказала свету, што стварае пагрозу ўсяму жывому. Гэта наўмыснае знішчэнне грамадзянскай інфраструктуры, з-за якога пакутуюць нявінныя людзі. Гэты і іншыя выпадкі не застануцца без увагі міжнароднай супольнасці. Расія павінна заплаціць за свае злачынствы ва Украіне. І гэтая плата будзе высокай.
Шаноўныя ўкраінцы і ўкраінкі, я не магу нават уявіць, што вы цяпер адчуваеце. Я шчыра спачуваю ўсім, хто страціў сваіх блізкіх, свой дом, жывёлаў і маёмасць з-за гэтай жудаснай катастрофы. Маё сэрца з кожным з вас».