• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Трэба падняць пытанне Беларусі ў Радзе па правах чалавека ААН»

    07 чэрвеня, 2023

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам i распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, многія з якіх знаходзяцца ў крытычнай сітуацыі. Абмеркавалі сітуацыю з беларускімі ўцекачамі, якія пазбаўленыя падтрымкі беларускай дзяржавы і сутыкаюцца з шэрагам абмежаванняў. 

    Беларуская лідарка папрасіла Цюрка прыкласці намаганні, каб дабіцца доступу для адвакатаў і сем’яў да палітзняволеных, а таксама дамагчыся вызвалення ўсіх незаконна асуджаных. Папрасіла і працягнуць мандат спецдакладчыцы Анаіс Марын і экспертнай групы, якая збірае доказы парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

    Таксама Ціханоўская адзначыла, што трэба падняць пытанне Беларусі на бліжэйшай сустрэчы Рады па правах чалавека ААН, дзе будуць прадстаўленыя дзве справаздачы, звязаныя з Беларуссю: спецдакладчыцы па міграцыі і спецдакладчыцы па правах чалавека.

    Апошнія навіны