Прамова Святланы Ціханоўскай на ўручэнні Прэміі міру Тыперэры, 2023 год
«Паважаны Марцін Куін, ганаровы сакратар «Канвента свету графства Тыпэрэры», Паважаны міністр Шон Флемінг, Паважаны Білі Келехер, Паважаны сенатар Марк Дэлі, Паважаны Гай Джонс, Дарагія сябры, Для мяне вялікі гонар атрымаць Прэмію свету Тыпэрэры. Быць сярод такіх выдатных асобаў, як Нэльсан Мандэла, Біл Клінтан, Пан Гі Мун, Малала Юсуфзай і многіх іншых людзей, якія атрымалі гэтую […]
«Русский мир» у Беларусі – як з ім змагацца?
Гэта пытанне каманда Офіса задавала ўдзельнікам падчас Канферэнцыі беларусаў свету ІІ, вынікі якой можна паглядзець тут. Іх адказы – у гэтым відэа.
Што будзе з эканомікай Беларусі пасля сыходу Лукашэнкі? Адказвае Алесь Аляхновіч
Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч у матэрыяле для Zerkalo.io расказаў пра тое, што будзе з беларускай эканомікай пасля сыходу Лукашэнкі і як можна ў будучыні зрабіць Беларусь паспяховай краінай. У гэтых картках коратка расказана галоўнае з яго тэксту, а ўвесь матэрыя можна паглядзець тут: https://news.zerkalo.io/economics/37722.html
Падчас візіту ў Ірландыю Святлана Ціханоўская атрымае адну з найбольш прэстыжных прэмій Еўропы ў справе пашырэння міру
2-4 траўня Святлана Ціханоўская будзе знаходзіцца з працоўным візітам у Ірландыі. Там яна атрымае Міжнародную ўзнагароду Tipperary, якая ўручаецца кожны год з 1983 года. Яе атрымліваюць палітыкі і грамадскія дзеячы, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у справы міру і прасоўвання правоў чалавека. Падчас візіту Ціханоўская сустрэнецца з прэм’ерам Ірландыі, спікерамі палатаў Парламента. Плануе наведаць месцы, звязаныя […]
«Рэпрэсіі і культурны супраціў: як дапамагаць беларусам змагацца с культурным прыгнётам?» Полісі-брыф ад Оксфардскай Абсерваторыі па Беларусі
Оксфардская абсерваторыя па Беларусі, пры дапамозе Даследчага цэнтра Офіса Святланы Ціханоўскай ды Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Ўорыцкага ўніверсітэта, арганізуе экспертныя вэбінары пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне, а таксама складае полісі-брыфы, грунтуючыся на іх. Мы запрашаем Вас прачытаць полісі-брыф паводле экспертнага вэбінара «Рэпрэсіі і культурны супраціў: як дапамагаць беларусам змагацца з культурным прыгнётам?», які […]
«Дапамажыце сабе — пакажыце Бабарыку». Святлана Ціханоўская звярнулася да памагатых Лукашэнкі
Дагэтуль ні адвакаты, ні сваякі Віктара Бабарыкі не могуць убачыць, у якім ён цяпер стане. І такая сітуацыя не адзіная. Памагатыя Лукашэнкі сёння не ўсведамляюць наступствы гэтага ціску на палітвязняў. Зразумейце, пры любой змене сітуацыі Лукашэнка будзе ратаваць толькі сябе. Калі надыдзе час несці адказнасць, кожны, хто цяпер яго акружае, апынецца сам па сабе. Сам […]
Што можна зрабіць тут і цяпер, каб змяніць сітуацыю ў Беларусі?
З гэтым пытаннем каманда Офіса падыходзіла да людзей падчас Канферэнцыі беларусаў свету II, вынікі якой можна паглядзець тут. Іх адказы — у гэтым відэа.
Анатоль Лябедзька – пра тое, навошта ўжо зараз выбудоўваць партнёрскія адносіны з рэгіёнамі Германіі
Пасля стварэння дэпутацкай групы «Дэмакратычная Беларусь» у Бундэстагу ФРГ каманда Офіса Святланы Ціханоўскай пачала працаваць па стварэнні такіх груп у зямельных Ландтагах. Наўпрост зараз дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька і каардынатар народных амбасадаў Германіі Міхаіл Рубін знаходзяцца ў парламенце зямлі Гессен. Яны расказваюць, навошта ўжо зараз выбудоўваць партнёрскія адносіны з […]
Франак Вячорка: «Мы ўжо звязаліся з прадстаўнікамі дыпламатычных місіяў, Еўрапейскіх краінаў, ЗША, а таксама кіраўніцтвам АБСЕ»
Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў сітуацыю з Віктарам Бабарыкам і ціскам на палітзняволеных. Таксама ён расказаў, што робіць Святлана Ціханоўская, Офіс і Аб’яднаны Пераходны Кабінет: «Як толькі мы атрымалі інфармацыю, а трошкі пазней і яе пацвярджэнне, мы пачалі дзейнічаць. Сітуацыя з Віктарам Бабарыкам – гэта не адзіны выпадак. Беларускія палітвязні падвяргаюцца сістэмнаму ціску, псіхалагічнаму, фізічнаму, […]
Падтрымка медыяў і дабраахвотнікаў, візы беларусам, ціск на рэжым. Вынікі візіту Ціханоўскай у Германію 24-25 красавіка
25 сакавіка Святлана Ціханоўская скончыла візіт у Берлін. Там яна выступіла са штогадовай «Берлінскай прамовай свабоды» каля Брандэнбургскай брамы, правяла працоўныя сустрэчы з міністрам фінансаў Германіі Крысціянам Лінднэрам, дарадцам канцлера Германіі Енсам Плетнерам, амбасадаркай ЗША ў Германіі Эмі Гутман. Таксама ў Берліне Ціханоўская адкрыла працу дэпутацкай групы «Дэмакратычная Беларусь» у Бундэстагу і выступіла перад Камітэтамі […]
Святлана Ціханоўская: «Сёння ноччу з’явілася інфармацыя, што Віктар Бабарыка трапіў у лякарню са слядамі збіцця»
Святлана Ціханоўская: «Сёння ноччу з'явілася інфармацыя, што Віктар Бабарыка трапіў у бальніцу са слядамі збіцця. Мы патрабуем публічна прадэманстраваць у якім ён стане. Мы патрабуем допуску адвакатаў і сваякоў да яго. Любыя іншыя дзеянні будуць трактавацца як наўмыснае прычыненне шкоды жыццю і здароўю».
Святлана Ціханоўская выступіла с прамовай на мітынгу да 37-х угодкаў Чарнобыльскай катастрофы і прыняла ўдзел у Чарнобыльскім шляху ў Вільне
«Дарагія мае беларусы! Я вельмі ўдзячная кожнаму, хто выйшаў сёння на Чарнобыльскі шлях, нягледзячы на суворае віленскае надвор’е. Сёння беларусы выходзяць на такія акцыі па ўсім свеце, ад Вільні да Нью-Ёрка. Нават раскіданыя па замежжы, беларусы ўмеюць хутка арганізавацца і дзейнічаць разам. Пару дзён назад у мяне быў званок з актывістамі ў Беларусі. І […]
У дзень гадавіны Чарнобыльскай катастрофы Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да помніка «Маці Чарнобыля» ў Вільні
Сёння Святлана Ціханоўская разам з дыпламатамі Польшчы, Літвы, Украіны, Эстоніі, ЗША, Фінляндыі, Ірландыі, Вялікабрытаніі ўсклалі кветкі да помніка «Маці Чарнобыля» у Вільні. Гэты жэст прымеркаваны да 37-годдзя Чарнобыльскай катастрофы 26 красавіка. Святлана Ціханоўская: «Мы павінны памятаць пра Чарнобыль. Гэта наш боль, але і важны ўрок. Чарнобыль паказаў нам, да якіх жахлівых наступстваў можа прывесці безадказная […]
Крысціна Рыхтэр: «27 гадоў праваабаронцы ў Беларусі зʼяўляюцца ўвасабленнем духу справядлівасці і свабоды. Яны часта самі рызыкуюць сваёй свабодай, каб забяспечыць захаванне і абарону асноўных правоў чалавека»
Сёння – 27 гадоў з дня стварэння праваабарончага цэнтра «Вясна». Офіс Святланы Ціханоўскай і дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр віншуюць праваабаронцаў: «Сёння, 26 красавіка, праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначае свой 27 дзень нараджэння. Гэта важны момант для нас, каб пагаварыць пра смелую працу праваабаронцаў, якія зʼяўляюцца анёламі-ахоўнікамі тых беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю. 26 сакавіка […]
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў пятніцу
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і дарадцай Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZIpcOmprDkoHdcQ_2kQUwDMIvGSxCL8yMI3 Размова пройдзе ў пятніцу, 28 красавіка, з 13:30 да 15:30 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на 2-м Беларускім Бізнэс Форуме ў Вільні, 2023 год
«Паважаныя госці, Паважаныя дакладчыкі, Я хацела б падзякаваць усім вам за тое, што вы прыехалі на 2-гі Беларускі бізнес-форум у Вільні. Я ўдзячная за тое, што сёння знаходжуся тут з вамі. Я вітаю арганізатараў: Асацыяцыю беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) і тых, хто падтрымаў гэтае мерапрыемства: Літоўскую канфедэрацыю бізнесу, Еўрапейскую камісію і USAID. Гэта ўжо […]
Падчас візіту ў Германію Ціханоўская сустрэлася з міністрам фінансаў Крысціянам Лінднерам
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам фінансаў Германіі Крысціянам Лінднерам, падзякавала яму за падтрымку Беларусі на працягу апошніх трох гадоў. Ён першы з нямецкіх палітыкаў, хто выйшаў на пікет да беларускай амбасады пасля 9 жніўня, i за гэта дыяспара яму вельмі ўдзячная. Яны абмеркавалі сумесную стратэгію, каардынацыю дзеянняў паміж Германіяй і Беларуссю, у прыватнасці, як працягваць […]
Ціханоўская – у гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС: «Урок вывучылі беларусы, але не дыктатары»
«37 гадоў таму здарыўся Чарнобыль. Беларусы вывучылі гэты ўрок і добра запомнілі, што такое ядзерная катастрофа. Але гэты ўрок не вывучылі дыктатары. Лукашэнка і Пуцін збіраюцца размясціць у Беларусі ядзерную зброю, якой у нашай краіне быць не павінна. Рэжым настойвае на тым, што ён зможа кантраляваць ядзерную зброю. Але ён не здольны кантраляваць нават атамную […]
Беларусы замежжа, выходзьце заўтра на Чарнобыльскі шлях у сваіх гарадах!
Заўтра, 26 красавіка, беларусы па ўсім свеце выйдуць на Чарнобыльскі шлях, каб гучна і публічна заявіць – беларусы супраць ядзернай зброі. Усе акцыі пазначаныя на мапе dze.chat. Далучайцеся да гэтых акцыяў ці арганізоўвайце свае. Убачымся заўтра на акцыі ў Вільні! Выявы: @motolkohelp
У нямецкім Бундэстагу была створаная група сяброў Беларусі. Ціханоўская ўзяла ўдзел у іх першым паседжанні
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у першым сімвалічным паседжанні групы «Сяброў Беларусі». У склад групы ўвайшлі 30 дэпутатаў, амаль што з усіх нямецкіх палітычных фракцыяў Бундэстагу: сацыял-дэмакратаў, кансерватараў, лібералаў і зялёных. Падчас свайго выступу Ціханоўская адзначыла, што беларускае пытанне абʼядноўвае нямецкую палітыку, а не дзеліць. Гэта вельмі важны сігнал. Яна заклікала дэпутатаў далучыцца да міжнароднага дня […]
Што рабіць беларусам, каб не дапусціць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі?
22-23 у Вільні прайшла Канферэнцыя беларусаў свету II, вынікі якой можна паглядзець тут. Падчас Канферэнцыі каманда Офіса спытала ў беларусаў, што можна зрабіць для таго, каб не дапусціць размяшчэння расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі сваёй краіны. Адказы – у гэтым відэа.
Святлана Ціханоўская: «КНР адной з першых прызнала незалежнасць Беларусі ў 1991 годзе. Заявы амбасадара недапушчальныя»
Святлана Ціханоўская: «Амбасадар Кітая ў Францыі выказаўся наконт пост-савецкіх краінаў: «Яны не маюць статусу ў міжнародным праве». Такім чынам, амбасадар Кітая паставіў пад сумнеў суверэнітэт 15 краінаў, у тым ліку Беларусі. Вядома, такія заявы амбасадара абсалютна не дапушчальныя. Міжнародная супольнасць прызнала Беларусь як суверэнную дзяржаву адразу пасля аднаўлення незалежнасці ў 1991 годзе, і КНР гэта […]
Святлана Ціханоўская выступіла ў Бундэстагу перад Камітэтам па замежных справах і Камітэтам па еўрапейскіх справах
У сустрэчы бралі ўдзел усе фракцыі Бундэстагу. Разам са Святланай Ціханоўскай былі дарадца па міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька і прадстаўнік Народных амбасадаў у Берліне Міхаіл Рубін. «Адна з нашых мэтаў – прасоўванне еўрапейскага выбару для Беларусі як альтэрнатывы «русскому миру». І было б выдатна, калі б вы маглі казаць пра гэта публічна. Беларусы хочуць чуць, […]
Як прайшла Канферэнцыя беларусаў свету II? Распавядае дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка
22-23 красавіка ў Вільні прайшла Канферэнцыя, на якой сабраліся больш за 120 прадстаўнікоў ініцыятываў і суполак беларусаў з розных кантынентаў. Галоўная мэта Канферэнцыі – разам абмеркаваць, як зрабіць працу дыяспары больш эфектыўнай, больш патрэбнай беларусам у Беларусі і як палепшыць супрацу паміж актывістамі і палітыкамі. На Канферэнцыі дамовіліся: 1) Зрабіць 21 траўня Міжнародным днём палітвязняў, […]
«Беларусы павінны ведаць, што ў іх тут ёсць сябры». Выступ Святланы Ціханоўскай перад Фондам Фрыдрыха Наўмана ў Берліне, 2023
«Паважаныя госці, Дарагія сябры, Прадстаўнікі Фонду Фрыдрыха Наўмана, Сёння я буду казаць пра тое, што для мне вельмі дарагое, – пра свабоду. Барацьбу за свабоду часта рамантызуюць. Мы ўсе памятаем прыгожыя фотаздымкі з масавых пратэстаў у Беларусі, калі на вуліцы выйшлі сотні тысячаў людзей. Мы памятаем бясстрашных жанчынаў на перадавой на шляху да перамогі. Аднак […]
У нямецкім Бундэстагу створаная група сяброў Беларусі
Сёння пачаўся візіт Святланы Ціханоўскай у Германію, дзе яна правяла сустрэчу ў Бундэстагу. Вынікам сустрэчы стала стварэнне групы сяброў Беларусі ў нямецкім парламенце. У гэтую групу ўвайшлі каля 30 дэпутатаў. Падчас сустрэчы ў Бундэстагу дамовіліся пра стажыроўкі ў нямецкім парламенце для моладзі, якія будзе ладзіць група сяброў Беларусі. Таксама гаварылі пра апякунства дэпутатаў над палітвязнямі, […]
Святлана Ціханоўская – у дзень нараджэння Машы Калеснікавай: «Менавіта ты дала мне і тысячам беларусаў веру ў тое, што нават самыя цяжкія выпрабаванні нам па плячы»
Святлана Ціханоўская: «Дарагія мае, вы, напэўна, ведаеце, што Машы, як і тысячам палітвязняў, амаль не перадаюць лісты. Але сёння я прашу кожнага і кожную з вас, хто глядзіць гэтае відэа, напісаць нашай Машы. Калі не ведаеце, што пісаць – раскажыце ёй пра сваё жыццё, пра тое, што адбываецца вакол вас, унутры краіны і за мяжой. […]
Суб’ектнасць, уплыў дыяспары, адказнасць рэжыму, палітвязні. Святлана Ціханоўская назвала чатыры прыярытэты працы Офіса і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
Сёння Святлана Ціханоўская выступіла на Канферэнцыі беларусаў II, дзе агучыла галоўныя прыярытэты працы Офіса і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета: «Паважаныя ўдзельнікі канферэнцыі. Я хацела б падзяліцца з вамі адной з галоўных высноваў, якую я зрабіла за гэтыя два з паловай гады ў палітыцы: найважнейшае пытанне, якое трэба сабе задаваць кожны дзень – «навошта?». Мы ўсе ведаем, што мы хочам […]
Пачалася Канферэнцыя беларусаў свету II
Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці канферэнцыі і прывітала ўдзельнікаў. «Беларусы ў эміграцыі з кожным годам робяць усё больш на карысць новай Беларусі і, з 24 лютага 2022 года, робяць шмат для падтрымкі Украіны. Дзякуючы гэтаму ў замежжы з’яўляецца больш новых таленавітых і актыўных беларусаў і беларусак, якіх ужо ведаюць улады іншых краінаў. Ад гэтага на […]