Учора Святлана Ціханоўская выступіла на паседжанні Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, дзе заклікала дэпутатаў ПАРЕ прагаласаваць за прыняцце рэзалюцыі аб абароне беларусаў у выгнанні. І адзначыла важнасць таго, каб рэкамендацыі з рэзалюцыі знайшлі сваё адлюстраванне на ўзроўні асобных краінаў.
Пасля Ціханоўскай на паседжанні ПАРЕ выступіў «Вольны хор», выканаўшы дзве песні – «Пагоню» і «Жыве Беларусь!».
На галасаванні па рэзалюцыі аб вырашэнні праблемаў беларусаў у выгнанні абсалютная большасць дэпутатаў выступіла за яе прыняцце. Тэкст рэзалюцыі падрыхтаваны на падставе даклада дэпутата з Люксембурга Пола Галя.
У рэзалюцыі гаворыцца пра неабходнасць ліквідаваць адміністрацыйныя і юрыдычныя перашкоды для беларусаў у выгнанні і забяспечыць людзям адпаведны ўзровень абароны. Таксама прапануецца выдаваць гуманітарныя візы ва ўсіх амбасадах/консульствах, якія працягваюць працаваць у Мінску.