• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра дыслакацыю ПВК Вагнер у Беларусі

    27 чэрвеня, 2023

    «Нам, беларусам, не патрэбныя ні прыгожынскія галаварэзы, ні расійскія ядзерныя ракеты, ні моцная рука. Пуцін і Лукашэнка ператвараюць нашую краіну ў ізгоя і ваенны палігон. Хоць яны папсавалі ўсім нам шмат крыві, але гэта не нагода скласці рукі. Ні мне, ні вам.

    Сёння я еду ў Брусель, дзе буду абмяркоўваць стратэгію ЕС па Беларусі, якая прадугледжвае захады па спыненні пераўтварэння Беларусі ў расійскую калонію.

    Таксама мы з Кабінетам актыўна рыхтуемся да Саміту НАТА, дзе будзем абмяркоўваць механізмы прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці, супрацьдзеяння размяшчэнню ядзернай зброі, стратэгію бяспекі нашага рэгіёна.

    Я хачу яшчэ раз паўтарыць – я не саступлю ніводнай пазіцыі, што тычыцца нашых нацыянальных інтарэсаў, бяспекі і незалежнасці Беларусі».

    Апошнія навіны