На сустрэчы абмеркавалі апошнія падзеі, звязаныя са знаходжаннем у Беларусі ЧВК Вагнер, пытанне дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, а таксама дзеянні, якія мусяць прывесці да адказнасці рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці. Таксама Ціханоўская данесла пазіцыю беларусаў датычна размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі — недапушчальнасць пераўтварэння нашай краіны ў ваенны палігон.
Спікер О'Фергейл адзначыў, што з моманту апошняй сустрэчы ў Дубліне 2 месяцы таму падчас афіцыйнага візіту Ціханоўскай у Ірландыю атрымалася рэалізаваць некалькі ініцыятываў.
- Па-першае, была створаная група сяброў за дэмакратычную Беларусь, якую ўзначаліла кіраўніца Партыі лейбарыстаў Ірландыі Івана Басік. У групу ўжо ўвайшлі 11 сенатараў і сябраў ніжняй палаты Парламента.
- Па-другое, спікер адзначыў, што будзе працягвацца працэс патранажу над палітвязнямі з боку парламентароў Ірландыі.
- Па-трэцяе, ён пацвердзіў, што Ірландскі парламент працягвае разглядаць пытанне арганізацыі слуханняў і рэзалюцыі па Беларусі.