Еўрапейскі Саюз абвяшчае конкурс заявак на атрыманне стыпендыяў на навучанне ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы для беларускіх студэнтаў і абітурыентаў, якія знаходзяцца пад пераследам з-за сваёй грамадска-палітычнай пазіцыі ці дзейнасці, або ўжо трапілі пад рэпрэсіі.
- Хто можа прэтэндаваць на стыпендыі?
Беларускія студэнты і абітурыенты, якія:
– ужо навучаюцца на праграмах бакалаўрыяту або магістратуры ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы ў вочнай форме;
– у дадзены момант плануюць паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна не пазней за 30 чэрвеня 2023 запоўніць анкету. Падрабязней пра конкурс і яго ўмовы – чытайце тут.