Оксфардская абсерваторыя па Беларусі, пры дапамозе Даследчага цэнтра Офіса Святланы Ціханоўскай ды Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Ўорыцкага ўніверсітэта, арганізуе экспертныя вэбінары пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне, а таксама складае полісі-брыфы, грунтуючыся на іх.
Мы запрашаем Вас прачытаць полісі-брыф паводле экспертнага вэбінара «Кітай, Беларусь і Расія: геапалітычны трыкутнік», які прайшоў 25 траўня 2023 года.
Полісі-брыф факусуецца на адносінах Беларусі з Расіяй і Кітаем. Пакуль Расія застаеццца асноўным саюзнікам рэжыма, Кітай дапамагае яму разнастаіць міжнародныя адносіны і паменшыць эканамічную і палітычную залежнасць ад Расіі. Полісі брыф разглядае значэнне гэтых адносінаў Беларусі з Расіяй і Кітаем для рэгіянальнай геапалітыкі.