• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Бруселі адбылося першае пасяджэнне Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз» з удзелам Вярхоўнага камісара ЕС Жазэпа Барэля

    29 чэрвеня, 2023

    У пасяджэнні прынялі ўдзел нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская, яе намеснікі па Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Павел Латушка і Валер Кавалеўскі, намеснік прадстаўніка па замежных справах Кабінета Уладзімір Астапенка, чальцы Каардынацыйнай рады і Офіса Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежнай прэсы, праваабарончых арганізацый, бізнес-згуртаванняў.

    Удзельнікі абмеркавалі пагрозу для Беларусі з боку расійскіх узброеных сіл і ад магчымага прыбыцця наёмнікаў групы «Вагнер», праблему незаконнага размяшчэння расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі краіны, ролю рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны і інш. Асобная ўвага была нададзеная рэалізацыі праекта «Пашпарт новай Беларусі», распрацоўкай якога займаецца Аб’яднаны Пераходны Кабінет.

    Ва ўступным слове Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што дэмакратычныя сілы Беларусі сумесна з еўрапейскімі партнёрамі павінны знайсці рашэнне як для сур'ёзных бягучых праблем, так і для планавання транзітнага перыяду і пачатковых рэформ у дэмакратычнай Беларусі.

    «Еўрапейская перспектыва для Беларусі з’яўляецца асобным стратэгічным прыярытэтам, які можа быць рэалізаваны сумесна з Групай усебакова і сістэматычна», – адзначыла нацыянальная лідарка.

    Святлана Ціханоўская выказалася наконт неабходнасці хуткіх і рашучых дзеянняў і прапанавала Жазэпу Барэлю прызначыць Спецыяльнага прадстаўніка Еўрасаюза па Беларусі для вырашэння шматлікіх задач, з якімі сутыкаюцца беларусы.

    Апошнія навіны