Святлана Ціханоўская: «Апошні раз я атрымлівала інфармацыю пра свайго мужа Сяргея 9 сакавіка. З таго часу я не ведаю нічога пра яго. Я не атрымала ніводнага ліста, не было і ніякай камунікацыі праз адваката. Такая ж сітуацыя ў родных Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай, Мiкалая Статкевiча, Паўла Севярынца, Iгара Лосіка, Максіма Знака і іншых.
Гэта чарговая спроба рэжыму ціснуць не толькі на палітзняволеных, якіх пазбаўляюць сувязі са знешнім светам і трымаюць у жудасных умовах, а яшчэ і на іх родных, якія вымушаны жыць без аніякай інфармацыі пра дарагіх людзей. І якой бы моцнай і нязломнай мне б ні хацелася быць, я ўсё роўна кожны дзень перажываю за Сяргея. Вельмі цяжка жыць, калі не ведаеш, жывы твой муж ці не».