• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для амбасадараў і спецпрадстаўнікоў у Вільнюсе 

    14 мая, 2026

    Сёння, 13 траўня, Святлана Ціханоўская правяла ў Вільнюсе брыфінг для прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу. У брыфінгу ўдзельнічалі прадстаўнікі Літвы, Ірландыі, Італіі, Малдовы, Латвіі, Нідэрландаў, Ізраіля, Фінляндыі, Эстоніі, Харватыі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Францыі, Іспаніі, Нарвегіі, Румыніі, ЗША, Германіі, Японіі, Польшчы, Чэхіі, Украіны і Паўночнай Рады.

    Сустрэча прайшла ў Офісе Святланы Ціханоўскай у Вільнюсе. Ціханоўская падкрэсліла, што Офіс працягвае працу, а Літва застаецца адным з найбліжэйшых і найважнейшых партнёраў дэмакратычных сілаў:
    «Я вельмі радая, што гэты брыфінг я праводжу тут, у нашым Офісе ў Вільнюсе. Я хачу падкрэсліць, што нягледзячы на пашырэнне нашай дзейнасці ў Польшчы, Офіс Святланы Ціханоўскай застаецца адзінай і непадзельнай установай. І я глыбока ўдзячны Літве за захаванне нашай дыпламатычнай акрэдытацыі».

    Асноўныя тэмы сустрэчы:
    – вызваленне палітвязняў;
    – легалізацыя беларусаў за мяжой;
    – праца Офіса Святланы Ціханоўскай у Літве і Польшчы;
    – міжнародны ціск на рэжым;
    супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям.

    Асобна Ціханоўская падзякавала Польшчы за падтрымку і салідарнасць з беларусамі, ЗША — за намаганні па вызваленні палітвязняў, Швецыі, Нарвегіі і Германіі — за падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя. Таксама яна падзякавала Іспаніі за прызнанне беларускіх пашпартоў са скончаным тэрмінам дзеяння, Малдове — за ўдзел у вызваленні зняволеных, а Літве — за ініцыятыву па прыцягненні рэжыму Лукашэнкі да адказнасці праз Міжнародны крымінальны суд.

    Ціханоўская заклікала партнёраў захоўваць адзінства ў палітыцы адносна Беларусі, падтрымліваць беларускія дэмакратычныя інстытуты і незалежныя медыя, дапамагаць з легалізацыяй беларусаў у выгнанні, а таксама не спыняць ціск на рэжым да вызвалення ўсіх палітвязняў і рэальных сістэмных зменаў у Беларусі.

    Святлана Ціханоўская:
    «Шлях да свабоднай, дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі складаны, і часам ён можа здавацца вельмі доўгім. Але я ведаю, што мы не адны на гэтым шляху. Побач з беларусамі ёсць сябры і саюзнікі, якія працягваюць падтрымліваць нас. Дзякую вам за гэтую салідарнасць. Менавіта такая падтрымка дае нам сілы працягваць працу дзеля свабоды людзей, дзеля нашай незалежнасці і дзеля дэмакратычнай будучыні Беларусі».

    Апошнія навіны