Святлана Ціханоўская: «6 сакавіка беларускі «суд», у асобе Пятра Арлова, вынес мне завочны прысуд – 15 гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, копію дакументаў прысуду я так і не ўбачыла. А сёння стала вядома, што Вярхоўны Суд Беларусі разгледзеў мае апеляцыйныя скаргі і пакінуў прысуд без зменаў.
Ведаеце, падаючы гэтую апеляцыю, я нават не спадзявалася на тое, што яе разгледзяць. І ўжо тым больш я не думала пра скасаванне прысуду. Я зрабіла гэта для таго, каб у чарговы раз выказаць сваю рашучую нязгоду з тым беззаконнем, якое робіцца ў маёй роднай краіне».