• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Яна гучна казала пра тыя праблемы, якія любіць ігнараваць рэжым». Святлана Ціханоўская – пра прысуд Насты Лойкі

    20 чэрвеня, 2023

    «Беларускі «суд» вынес чарговы вырак за сумленную працу і жаданне дапамагаць людзям. Сёння 7 гадоў калоніі атрымала праваабаронца Наста Лойка. 

    Наста працавала не толькі ўнутры Беларусі, але і ўдзельнічала ў міжнародных кампаніях па правах чалавека. Яна прадстаўляла інтарэсы беларусаў, якія пакутуюць ад дыскрымінацыі, гвалту ці пераследу, і гучна казала пра тыя праблемы, якія любіць ігнараваць рэжым. Наста была голасам тых, каго было не чуваць, і надзеяй для тых, каму была патрэбная дапамога.

    Наста вельмі любіць свайго сабаку – Эрыка, і зараз яна вельмі балюча перажывае разлуку з ім. Яна напісала ліст з турмы, які нікога не пакіне абыякавым. Наста – моцная жанчына з вялікім сэрцам, але ёй, як і тысячам беларускіх палітзняволеных, патрэбная нашая ўвага і падтрымка».

    Апошнія навіны