Святлана Ціханоўская пра ядзерную зброю: «Ад нас залежыць будучыня Беларусі і ці змогуць тут жыць нашыя дзеці»
Ціханоўская: «Размяшчэнне ядзернай зброі ў нашай краіне ўзмоцніць і без таго велізарны кантроль Расіі над Беларуссю. Гэтую зброю складана будзе вывесці, яна можа стаць прадметам гандлю і агрэсіі з боку Расіі. А наступствы гэтага будуць гадамі разграбаць беларусы. Таму мы з вамі павінны зрабіць усё, каб сарваць планы Пуціна і Лукашэнкі па размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі. Наша галоўная мэта – цалкам пазбавіць […]
Крысціна Рыхтэр: «Атрымаць кваліфікаваную юрыдычную дапамогу ў Беларусі робіцца практычна немагчымым»
Адвакатаў у Беларусі з кожным днём робіцца ўсё менш. Прычыны – рэпрэсіі, павышаныя рызыкі, змены ў заканадаўства пра адвакатуру. За тры гады ў гэтай прафесіі стала на 500 чалавек менш. Якая цяпер сітуацыя ў рэгіёнах і па ўсёй краіне? Ці зменіцца яна хуткім часам? Што рабіць беларусам і беларускам, каб атрымаць юрыдычную дапамогу? На гэтыя і […]
Валер Кавалеўскі: «Размяшчэнне ядзернай зброі – уяўная пагроза незалежнасці Беларусі»
Намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі пракаментаваў інфармацыю пра падпісанне міністрамі абароны дакументаў, якія вызначаюць парадак утрымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі. Валер Кавалеўскі: «Міністр абароны Лукашэнкі Хрэнін і Шайгу зрабілі яшчэ адзін крок да размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Падкрэсліваем, што гэтае […]
Крысціна Рыхтэр: «Будучыня Беларусі – у нашых маладых людзях, а не ў тых, хто прымушае іх запісваць падобныя відэа»
Учора, 23 траўні, юрфак БДУ апублікаваў «пакаянное видео» студэнта, які каяўся ў тым, што «распаўсюджаў звесткі, якія дыскрэдытуюць адміністрацыю і БРСМ». Прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па праўных пытаннях Крысціна Рыхтэр лічыць гэта абуральным парушэннем фундаментальных правоў, што ляжаць у аснове ўсяго акадэмічнага шляху. Крысціна Рыхтэр: «Студэнцтва – гэта час волі, самавыяўлення і творчасці. Гэта перыяд, калі маладыя розумы […]
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў чацвер
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай Ціханоўскай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZYld-ivrzkjGNT18-8bVwydLAvZWd7UUwhU Размова пройдзе ў чацвер, 25 траўня, з 12:30 да 14:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу […]
Ціханоўская на Парламенцкай Асамблеі НАТА: стратэгія вызвалення палітвязняў, супрацьдзеянне размяшчэнню ядзернай зброі ў Беларусі, адказнасць рэжыму
У Люксембургу падчас Парламецкай Асамблеі НАТА Святлана Ціханоўская сустрэлася з парламенцкімі дэлегацыямі Вялікабрытаніі, Канады, Партугаліі, Італіі, Люксембурга. На ўсіх сустрэчах абмяркоўвалі стратэгію супрацьдзеяння размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі, вызвалення палітвязняў і сітуацыю з вывазам украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. Па выніках сустрэчаў будзе створаная група «Сяброў Беларусі» ў люксембургскім парламенце, Партугалія разглядае стварэнне такога аб’яднання […]
Крысціна Рыхтэр: «Мы ведаем, якімі метадамі карыстаецца рэжым, каб ствараць невыносныя ўмовы ўтрымання для палітвязняў. У інтарэсах начальнікаў калоній пакласці канец утрыманню іх без сувязі са знешнім светам».
Юрыдычная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала дэталёвы аналіз таго, як прадстаўнікі адміністрацый месцаў няволі абмяжоўваюць у базавых правах ужо пазбаўленых волі палітычных зняволеных. Дакумент дае ўяўленне пра тое, на якія хітрыкі ідуць прадстаўнікі рэжыму для таго, каб як мага больш нашкодзіць людзям. Па сутнасці мы маем справу з планамернай дзяржаўнай палітыкай па ўзмацненні тэрору ў […]
Святлана Ціханоўская: «Я хачу падзякаваць усім вам, хто сёння далучыўся да дня салідарнасці з палітвязнямі
Святлана Ціханоўская: «Я хачу падзякаваць усім вам, хто сёння далучыўся да дня салідарнасці з палітвязнямі. Я дзякую кожнаму і кожнай, хто выйшаў на акцыі, напісаў ліст, зрабіў данат, змяніў аватарку ў сацсетках ці апублікаваў пост пра нашых герояў. Вы – голас нашых палітзняволеных. І ўсіх беларусаў, якія зараз у Беларусі і мараць пра перамены».
Выступ Святланы Ціханоўскай на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі НАТА ў Люксембургу, 2023
«Паважаны кангрэсмен Бойл, Паважаны міністр Том Кёлер, Дарагія сябры, Для мяне вялікі гонар сёння рабіць перад вамі прамову ад імя ўсіх беларусаў, якія, нягледзячы на страх і рэпрэсіі, працягваюць змагацца за сваю свабоду і незалежнасць. Барацьба ў Беларусі – гэта нашая агульная барацьба. Гэта барацьба супраць зла мінулага, супраць тыраніі і расійскага імперыялізму. Гэта барацьба […]
Далучайцеся да Дня салідарнасці c палітвязнямі і выходзьце на акцыі ў сваіх гарадах!
Сёння, 21 траўня, Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Ужо праз некалькі гадзін у знак салідарнасці з імі беларусы выйдуць на акцыі як мінімум у 39 гарадах з 19 краін свету. Далучайцеся і вы! Бярыце сцягі, плакаты і знак гэтага дня – жоўтую бірку, якой у турмах адзначаюць палітвязняў. Дзе пройдуць акцыі – глядзіце на сайце «Вясны». Падрабязней пра Дзень салідарнасці з палітвязнямі можна знайсці на сайце standwithbelarus.org/by.
Таццяна Шчытцова: «Калі праца асветы працягваецца, тыранія не можа быць даўгавечнай»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуке Таццяна Шчытцова запісала відэа да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 траўня: «У нашым нацыянальным календары з’явілася новая памятная дата – Дзень палітвязня. Гэта дата не аб мінулым, гэта дата аб нашай сучаснасці». Яна нагадала, што зараз сярод палітвязняў ёсць і непаўналетнія дзеці, студэнткі і студэнты: «Гэта цудоўныя […]
Будзьце голасам нашых палітвязняў
Святлана Ціханоўская: «Голасам усіх беларусаў будзем мы. Мы – тыя, хто знаходзіцца за мяжой, тыя, хто ў бяспецы. І каму неабыякава, што будзе з Беларуссю і людзьмі там. Калі не будзем казаць мы, то нашай гісторыі не раскажа ніхто. Таму я прашу кожнага і кожную з вас далучыцца да Дня салідарнасці з палітвязнямі, які пройдзе заўтра, […]
Далучайцеся да мерапрыемстваў, акцый і актыўнасцяў на Дзень салідарнасці з палітвязнямі 21 траўня
Беларускія ініцыятывы падрыхтавалі актыўнасці і мерапрыемствы да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 траўня. Задзіночанне беларускіх студэнтаў, РАДА і «Вясна», ByProsvet, Razam, Беларуская Рада Культуры, Белыя Халаты, Экадом і іншыя праекты правядуць стрымы, зборы сродкаў, пакажуць фільмы і шмат іншага. Беларусы і беларускі замежжа арганізавалі акцыі па ўсім свеце, куды можа прыйсці кожны ахвочы. Месцы правядзення акцый можна знайсці […]
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Травень 2023 / Выпуск 8
Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што тычыцца адукацыі ў Беларусі, у наш бяспечны і ананімны чат-бот @eduOST_bot. Паведамляйце нам навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўнага ведамства датычна рэпрэсій і розных формаў ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія здаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас дзяліцца сваімі […]
Групы «За дэмакратычную Беларусь» павінны з’явіцца ў Эстоніі і Латвіі
Беларуская дэлегацыя гэтымі днямі ўдзельнічала ў мерапрыемствах Балтыйскай Асамблеі ў Таліне. Вынікі перамоваў распавёў дарадца Святланы Ціханоўскай па міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька: «У эстонскім Парламенце з'явіцца група «За дэмакратычную Беларусь». Перамовы адбыліся з прадстаўнікамі чатырох фракцый, там няма разыходжанняў па ацэнцы сітуацыі ў Беларусі. Таксама прайшлі перамовы з латвійскімі дэпутатамі. Мы ўжо зрабілі пэўныя крокі, […]
Усе беларусы і беларускі павінны быць пачутыя!
Ужо зусім хутка адбудуцца акцыі салідарнасці з палітвязнямі, куды могуць прыйсці неабыякавыя беларусы і беларускі, якія жывуць за мяжой. Усе вы можаце стаць голасам мільёнаў беларусаў у краіне, якіх зараз прымушаюць маўчаць, змірыцца і «перагарнуць старонку». Як гэта можна зрабіць? Калі вы цяпер знаходзіцеся ў Беларусі – напішыце сваім сябрам і блізкім, якім давяраеце і хто […]
Крысціна Рыхтэр: «Рада Еўропы прызнала факт незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь»
Крысціна Рыхтэр: «Рада Еўропы прызнала факт незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Гэта стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням і прадуктыўнай працы дэмакратычных сілаў Беларусі. Перадача ўкраінскіх дзяцей з тэрыторыі, акупаванай Расіяй, у Беларусь без індывідуальных медыцынскіх паказанняў і пісьмовай згоды кампетэнтных органаў зʼяўляецца незаконнай. Беларусь ратыфікавала Чацвёртую Жэнеўскую канвенцыю. Гэтая канвенцыя забараняе індывідуальнае або масавае […]
Ціханоўская: «Рэжым пазбаўляе палітвязняў сувязі са знешнім светам, мяркуючы, што пра іх забудуцца ва ўсім свеце. Але мы з вамі не дамо гэтаму здарыцца»
Святлана Ціханоўская: «Апошнія тыдні ўсе актыўна абмяркоўвалі знікненне Лукашэнкі, ягонае здароўе і адсутнасць любой інфармацыі пра яго. Але ўзгадайце, колькі часу няма ніякай інфармацыі пра многіх палітвязняў. Вось ужо 23 дні мы не ведаем, дзе і ў якім стане знаходзіцца Віктар Бабарыка. Апошнія 100 дзён няма інфармацыі пра Максіма Знака, 89 дзён – пра Ігара […]
Як дапамагчы беларускім палітвязням?
Родныя палітвязняў штомесяц нясуць вялізныя выдаткі, каб хоць неяк дапамагчы сваім блізкім за кратамі. Гэта і аплата паслугаў адваката, і зборы перадачаў, і дапамога ў рэабілітацыі. У сем'яў часта не хапае сродкаў на ўсё гэта, бо заробкаў у краіне ледзь хапае на базавыя патрэбы. І таму ўсе яны маюць патрэбу ў нашай дапамозе. Да нас […]
Як прайшоў другі дзень саміта ў Рэйк’явіку
У другі дзень Саміту Рады Еўропы Ціханоўская ўзяла ўдзел у пленарнай сесіі, сустрэлася на палях – з прэм’ерам Партугаліі, прэзідэнтам Фінляндыі, прэм’ерам Нідэрландаў, генеральным сакратаром Рады Еўропы, міністаркай замежных справаў Ісландыі, прэзідэнтам Міжнароднай канферэнцыі НДА пры Радзе Еўропы. Падчас агульнай дыскусіі прадстаўнікоў дзяржаваў прэм’ер Люксембургу і міністар замежных справаў Іспаніі прывіталі Святлану Ціханоўскую, і яе […]
«Мы пачынаем наш шлях да ўступу Беларусі у Раду Еўропы» – Ціханоўская з саміту ПАРЕ
«Упершыню Беларусь мае свой голас у Радзе Еўропы. Тут і цяпер мы пачынаем наш шлях да ўступу Беларусі у Раду Еўропы. Гэта зойме шмат часу. Каб атрымаць паўнацэннае сяброўства, нам трэба вярнуць у Беларусь дэмакратыю, адмяніць смяротнае пакаранне, правесці рэформу заканадаўства. Сяброўства ў Радзе Еўропы дасць беларусам доступ да міжнародных прававых механізмаў. Беларусы змогуць абараніць […]
Святлана Ціханоўская і генсек Рады Еўропы абмеркавалі сумесную працу дэмсілаў з Радай Еўропы і трыбунал для Лукашэнкі
На сустрэчы абмеркавалі наступныя крокі па ўключэнні дэмакратычнай супольнасці Беларусі ў Раду Еўропы і яе асобныя праграмы. У чэрвені запланаваная наступная сустрэча Кантактнай групы. У яе межах ужо быў рэалізаваны праект у падтрымку незалежных журналістаў. У бліжэйшы час адбудуцца мерапрыемствы для беларускіх юрыстаў, адвакатаў і моладзі. Праца Кантактнай групы будзе пашырацца. У выніковай дэкларацыі саміту згадваецца […]
Дапамога бізнесу і ІТ, экспарт калійных ўгнаенняў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Партугаліі Антоніу Коштам
Яны абмеркавалі ўмовы працы для беларускага бізнесу і прадстаўнікоў IT-сектару, які рэлакаваўся ў Партугалію. Дамовіліся восенню правесці сустрэчу з прадстаўнікамі гэтых кампаніяў, каб абмеркаваць і палепшыць умовы іх працы. Асноўнай тэмай размовы былі калійныя ўгнаенні і іх экспарт у трэція краіны. Ціханоўская падкрэсліла, што нельга змякчаць санкцыі ў дачыненні да калійных угнаенняў з Беларусі, бо […]
Дапамога беларускім уцекачам, трыбунал для Лукашэнкі, абарона ад паглынання Расіяй. Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком ПАРЕ
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Ціні Коксам падчас саміту ў Рэйк’явіку. Ён запрасіў Ціханоўскую выступіць на пленарнай сесіі ПАРЕ ў чэрвені. Там будзе прэзентавацца даклад па сітуацыі з беларускімі ўцекачамі. У дакуменце гаворыцца, што ад 200 тысячаў да 500 тысячаў чалавек выехалі з Беларусі пасля 2020 года і пакутуюць ад рознага […]
Як прайшоў першы дзень саміту ў Рэйк’явіку
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці саміту Рады Еўропы, які праходзіць у Рэйк’явіку. Факт прысутнасці Ціханоўскай на саміце – сведчанне таго, што Рада Еўропы прызнае дэмакратычныя сілы законнымі прадстаўнікамі краіны. Яна мела размовы ў кулуарах з прэзідэнтам Чэхіі Петрам Паўлам, кіраўніком Еўрапейскай Рады Шарлем Мішэлем, прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мэлані, прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, кіраўніком Літвы Гітанасам […]
Праект пашпарта новай Беларусі, палітвязняў, адносіны з палком Каліноўскага і Украінай. Вялікае інтэрв’ю Святланы Ціханоўякай для Zerkalo_io
– Да якіх сцэнароў рыхтуюцца дэмакратычныя сілы? «Ці захопяць уладу сілавікі? Магчыма. Можа быць, там расійскія прыйдуць і захопяць уладу. Але толькі ад беларусаў будзе залежаць, як мы на гэта адрэагуем. Ціханоўская адна не зможа ўсё зрабіць. Кожны для сябе павінен будзе прыняць рашэнне: нясе ён адказнасць за сваю краіну, за будучыню ці не. Гатовы […]
«Я хацела б, каб Беларусь стала часткай Рады Еўропы». Выступ Святланы Ціханоўскай на пасяджэнні Пастаяннага камітэта ПАРЕ ў Рэйк’явіку, 2023
Святлана Ціханоўская ўдзельнічае ў саміце Рады Еўропы, які зараз праходзіць у сталіцы Ісландыі Рэйк’явіку. Тэкст выступу: «Прэзідэнт Кокс, Спадарыня прэм'ер-міністарка, Спадарыня міністарка, Паважаныя чальцы Пастаяннага камітэта Дарагія сябры, Сёння я паспрабую перадаць вам вельмі простае пасланне ад беларусаў: будзьце голасам тых, хто зараз не можа гаварыць. На мінулым тыдні я размаўляла з адной беларускай. Рэжым […]
Святлана Ціханоўская прыбыла ў Рэйк’явік для ўдзелу ў саміце Рады Еўропы 16-17 траўня
Беларусь не з’яўляецца чальцом гэтай арганізацыі, але кіраўніцтва Рады Еўропы вырашыла зрабіць выключэнне і запрасіць Ціханоўскую як адмысловую госцю. Многія называюць гэта галоўнай сустрэчай Рады Еўропы дзесяцігоддзя. Апошні саміт адбываўся ў 2005 годзе ў Варшаве. Плануецца ўдзел кіраўнікоў ці прадстаўнікоў 46 дзяржаваў, у тым ліку Эмануэля Макрона, Олафа Шольца, Рышы Сунака, Уладзіміра Зяленскага, кіраўнікоў Еўрасаюза […]
Ціханоўская сустрэлася са спікерам Дацкага парламента, дэпутатамі па замежных справах
Учора, 15 траўня, адбыўся кароткі візіт Святланы Ціханоўскай у Данію. Там яна сустрэлася з кіраўніцтвам парламента, дэпутаткай Брытанскага парламента і былой прэм’еркай Ліз Трас, а таксама выступіла на Капенгагенскім Саміце за дэмакратыю і дала інтэрвію міжнародным медыя. Падчас сустрэчы з парламентарамі абмеркавалі падтрымку Беларусі. Данія працягвае падтрымліваць беларускіх праваабаронцаў праз Міжнародную платформу збору доказаў злачынстваў Лукашэнкі, […]