Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі знаходзіцца ва Украіне з мэтай усталявання афіцыйных адносінаў Кабінета з уладамі Украіны
Плануецца, што падчас паездкі Кавалеўскі праінфармуе ўкраінскі бок аб дзейнасці Кабінета, правядзе кансультацыі ў сувязі з эскалацыяй удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Будуць таксама разгледжаныя супольныя захады па абароне незалежнасці абедзвюх краін ва ўмовах расійскай агрэсіі і па вырашэнні ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі. Таксама Кавалеўскі мае намер абмеркаваць прапановы па фарматах супрацоўніцтва […]
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэты чацвер
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZwocuyupj4iH9a_AlU1uAqwVSihhSOdSFcE. Размова пройдзе ў чацвер, 13 кастрычніка, з 19:30 да 20:30 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць […]
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па абароне і нацыйнай бяспецы Валерый Сахашчык звярнуўся да вайскоўцаў і ўсіх беларусаў
«Што чакае нас? Цягам першых некалькіх сутак будзе знішчаны Мазырскі НПЗ і ўся крытычная інфраструктура ў прымежнай палосе». Падрабязней – у відэа.
Сумесная заява прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліны Коўшык і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяны Шчытцовай
Сумесная заява прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліны Коўшык і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяны Шчытцовай у сувязі з публікацыяй палажэння Міністэрства адукацыі «Аб установе вышэйшай адукацыі» 6 кастрычніка 2022 г. Новае палажэнне «Аб установе вышэйшай адукацыі» сведчыць аб небяспечнай змене прыярытэтаў у навуковай і адукацыйнай палітыцы […]
Святлана Ціханоўская наведае Брусель 11-14 кастрычніка па запрашэнні Еўрапарламента
Падчас візіту Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у сустрэчы жанчын-спікерак Еўрапейскага Звязу і выступіць перад Камітэтам па замежных справах ЕЗ (AFET). Яна таксама запусціць стварэнне Офіса за дэмакратычную Беларусь у Бруселі. Нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета раскажа еўрапейскім палітыкам пра заяву рэжыма аб разгортванні аб'яднаных расійска-беларускіх сілаў, пагрозу незалежнасці Беларусі з боку рэжыма і пра рэпрэсіі супраць беларусаў. Яна таксама прадставіць магчымыя выхады з палітычнага крызісу і вынікі […]
«Мы прапануем збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю». Ціханоўская звярнулася да Зяленскага
«Я веру, што Расія атрымае паразу, а Украіна адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і абароніць незалежнасць. Беларусы ўвесь гэты час будуць з народам Украіны. Беларусы – гэта не Лукашэнка. Лукашэнка – ганьба маёй краіны. Што Лукашэнка абвесціць заўтра ці паслязаўтра – невядома, бо ён ужо не прымае рашэнні, за яго гэта робіць Крэмль. Таму Беларусь павінна […]
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі паведамляе, што прадстаўнікі Кабінета выканалі пастаўленыя перад імі задачы ў перыяд з 22 верасня па 5 кастрычніка
У адпаведнасці з Пастановай №2 ад 22 верасня 2022 г. Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі паведамляе, што прадстаўнікі Кабінета выканалі пастаўленыя перад імі задачы ў перыяд з 22 верасня па 5 кастрычніка наступным чынам: Прадстаўнік па законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў праінфармаваў Кабінет аб ступені гатоўнасці мабілізацыйнага плана «Перамога» і вызначэнні яго галоўных прадпісанняў для ўдзельнікаў. […]
Алесь Бяляцкі: другі Нобелеўскі лаўрэат ад Беларусі – і ён у турме
Сёння заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна-96» і палітвязень Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру разам з украінскім «Цэнтрам Грамадзянскіх Свабодаў» і расійскім «Мемарыялам». Яшчэ з 1980-х гадоў Алесь Бяляцкі бараніў правы чалавека. У 1996 годзе ён заснаваў праваабарончую арганізацыю «Вясна». Яна змагалася з самавольствам і беззаконнем Лукашэнкі, які ў 1996 годзе атрымаў неабмежаваную ўладу пасля змены […]
«Замарозка цэнаў не вырашае праблему, а наадварот яе паглыбляе». Алесь Аляхновіч – пра тое, як забарона росту цэнаў зробіць толькі горш і як можна на самай справе вырашыць праблему
У гэтым відэа прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч простымі словамі расказвае пра тое, як працуе эканоміка, як забарона росту цэнаў зробіць толькі горш і як можна на самай справе вырашыць праблему. «Замарозка цэнаў не вырашае праблему, а наадварот яе паглыбляе. Бо недахоп тавару нараджае чорны рынак з цэнамі ўжо значна вышэйшымі за афіцыйныя. […]
Святлана Ціханоўская віншуе Алеся Бяляцкага з атрыманнем Нобелеўскай прэміі міру
«Гэта выдатная навіна! Алесь Бяляцкі – гонар беларусаў. Цяпер пра гэта ведаюць ва ўсім свеце. Цяпер у Беларусі ёсць яшчэ адзін Нобелеўскі лаўрэат – які супрацьстаіць дыктатуры і вайне. Я віншую Алеся і яго родных з гэтай узнагародай. Я ўпэўненая, што для іх сям’і гэта вельмі важны знак падтрымкі. Але гэтая ўзнагарода – яшчэ і […]
Святлана Ціханоўская: «Рэжым спрабуе вырашыць праблемы ў эканоміцы – на гэты раз забараняючы павышаць цэны»
Святлана Ціханоўская: «Рэжым спрабуе вырашыць праблемы ў эканоміцы – на гэты раз забараняючы павышаць цэны. З такім жа поспехам можна забараняць дажджы або тэмпературу ніжэй за нуль. Усё гэта не мае ніякага дачынення да рэальнасці і, на жаль, праблему не вырашае. Утрыманне цэнаў можа прывесці, хіба што, да дэфіцыту тавараў – што зробіць жыццё беларусаў […]
Пашырыць кааліцыю і наладзіць супрацоўніцтва з Украінай: Святлана Ціханоўская выступіла на Варшаўскім форуме па бяспецы
Прыводзім частку яе выступу. «Зараз у нас вакно магчымасцяў. Ужо стала зразумела, што без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Украіны і бяспечнай Еўропы. Дзякуючы вашай паслядоўнай пазіцыі рэжым быў ізаляваны, а грамадзянская супольнасць і незалежныя СМІ аднавілі сваю працу. Але трэба рабіць болей. Па-першае, адрозніваць беларусаў ад рэжыму. Ціснуць на дыктатуру, але дапамагаць народу. Забарона […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Францыі Элізабэт Борн
Яна распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, незалежнымі медыямі і пра дзейнасць беларускіх добраахвотнікаў. Беларуская лідарка падзякавала за рашэнне не ўручаць даверчыя граматы Лукашэнку і за прызначэнне спецпасланніцай Віален Дэ Вільмор. Таксама абмеркавалі: – Палітычную і дыпламатычную падтрымку Беларусі, каб Беларусь не сыходзіла з парадку дня ў Францыі і ў міжнароднай прасторы. – Ролю Францыі як […]
У межах Варшаўскага форума па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім
У межах Варшаўскага форума па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык, Таццяна Зарэцкая, Аляксандр Азараў, Павел Латушка, якія былі прадстаўленыя ў сваіх новых пасадах польскаму боку. Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінета распавялі пра прыярытэтныя напрамкі сваёй дзейнасці. У прыватнасці, былі абмеркаваныя такія […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з польскім кардыналам Казімежам Нычам
Кардынал Казімеж Ныч з’яўляецца арцыбіскупам і адным з самых аўтарытэтных іерархаў у польскім касцёле. Ціханоўская падзякавала кардыналу за тое, што касцёл дазволіў беларусам у Польшчы маліцца па-беларуску, а таксама, што ён выдзеліў беларусам памяшканне ў Варшаве для збору гуманітарнай дапамогі. Там быў арганізаваны склад дапамогі ўцекачам з Украіны, дзе тысячы людзей ужо атрымалі дапамогу. На […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам
Прэзідэнт Дуда прыняў Святлану Ціханоўскую ў сваёй рэзідэнцыі – у Бельведэрскім палацы ў Варшаве. Прэзідэнт выказаў падтрымку Святлане Ціханоўскай і ўсяму дэмакратычнаму руху. У сваю чаргу Ціханоўская падзякавала прэзідэнту і ўсяму польскаму ўраду за апошнія змены ў заканадаўстве, накіраваныя на паляпшэнне ўмоваў для легалізацыі беларусаў у Польшчы. Святлана Ціханоўская распавяла пра новаствораны Аб’яднаны Пераходны Кабінет. […]
Прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сабраліся ў поўным абноўленым складзе ў Варшаве для правядзення шэрагу рабочых пасяджэнняў
На першым пасяджэнні быў прапрацаваны абаронны блок стратэгіі, у тым ліку: дапрацаваны план «Перамога», выяўлена ступень яго гатоўнасці да актывацыі, прынята рашэнне пра пачатак падрыхтоўкі грамадскасці да рэалізацыі плана; да працы Кабінета далучаныя некалькі дзейных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў з афіцэрскім званнем; дапрацаваны план па адкрыцці цэнтраў падрыхтоўкі ўдзельнікаў мерапрыемстваў па аднаўленні законнасці і правапарадку ў […]
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэліся з міністрам унутраных спраў Польшчы Марыюшам Каміньскім
З боку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ўдзел у сустрэчы бралі: кіраўніца Святлана Ціханоўская, прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі, прадстаўнік па аднаўленню законнасці і правапарадку Аляксандар Азараў і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык. Ціханоўская распавяла міністру пра планы дэмакратычных сілаў, пра сітуацыю з беларусамі ў Польшчы і […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі ў Кракаве
«Вітаю вас, шаноўныя сябры, беларусы і беларускі, Я радая бачыць тут столькі знаёмых твараў. Я радая тут бачыць Андрэя Хадановіча. Ведаеце, кожную раніцу я пачынаю з песні «Муры» ў вашым перакладзе. Гэта зараджае мяне на працу і на барацьбу. Нават калі апускаюцца рукі, музыка дапамагае. Я радая, што мы сустракаемся ў такім сімвалічным месцы – каля […]
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў звярнуўся да беларусаў і расказаў, што рабіць з позвамі
Аляксандр Азараў: «Зараз няма дакладных звестак пра тое, што ў Беларусі праводзіцца схаваная або адкрытая мабілізацыя. Але ёсць дакладныя звесткі, што ідзе карэктаванне мабілізацыйных планаў і праводзяцца мерапрыемствы па павышэнні мабілізацыйнай гатоўнасці ўзброеных сілаў. Няма ніякіх гарантый, што людзі, якія прыйшлі па позвах або на зборы, не апынуцца прызванымі па мабілізацыі ў найбліжэйшы час. Няма […]
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак: «Што б ні было пазначана ў мабілізацыйных павестках – не выконвайце таго, што там напісана»
Святлана Ціханоўская: «З 24 лютага ідзе вайна: Расія напала на Украіну, знішчаючы і акупуючы ўкраінскія гарады, забіваючы мірных жыхароў. У Расіі пачалася мабілізацыя – гэта знак, што ў Крамля не атрымалася выканаць свой жахлівы план па знішчэнні Украіны. Яны не могуць адступіць, і зараз будуць ахвяраваць яшчэ большай колькасцю чалавечых жыццяў. Лукашэнка сказаў, нібыта ў […]
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка пра магчымую мабілізацыю ў Беларусі
Павел Латушка: «Крыніцы паведамляюць, што Лукашэнка даў згоду на размяшчэнне ў Беларусі групоўкі расійскіх войскаў. Калі інфармацыя крыніц адпавядае рэчаіснасці, то варта чакаць, што ваеннае становішча ў Беларусі можа быць аб'яўлена ўслед за Расіяй пасля далучэння акупаваных украінскіх тэрыторый. Як член так званай Саюзнай дзяржавы Беларусь будзе павінна ўступіць у поўнамаштабную вайну. І нават калі […]
Што павінна быць у Канстытуцыі Беларусі, каб яна назаўсёды прадухіліла вяртанне дыктатуры?
1. Падкантрольнасць улады народу: прадстаўнікоў выбіраюць на свабодных выбарах. Органы ўлады справаздачацца перад грамадзянамі – спецыяльныя органы кантралююць працу сілавых органаў і сочаць за тым, як выдаткоўваюцца дзяржаўныя грошы. 2. Дзяржава служыць інтарэсам грамадзянаў: усе роўныя перад законам, гарантуюцца дэмакратычныя законы. 3. Падзел уладаў. Урад падпарадкоўваецца парламенту, паўнамоцтвы прэзідэнта значна скарачаюцца. Парламент, урад і суды […]
Афіцыйная Пазіцыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Грузіі
Вiзiт Лукашэнкi ў Абхазiю сведчыць пра яго палітычнае банкруцтва і поўную залежнасць ад Крамля. Такiя безадказныя паводзіны нелегітымнага рэжыма ствараюць небяспечны прэцэдэнт на тле незаконных рэферэндумаў Расійскай Федэрацыі ва Украіне і падрываюць нацыянальныя інтарэсы Беларусi. Любыя далейшыя дзеянні рэжыма па прызнанні незалежнасці Абхазіі, а таксама Паўднёвай Асеціі або іншых акупаваных Расіяй тэрыторый трэба расцэньваць як […]
Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні звярнулася да беларусак: «Краіна трымаецца на вас, а не на старых шалёных дзядах»
Аліна Коўшык: «Я нарадзілася і вырасла ў Гародні. Я мама 11-гадовага сына. Таму калі бачу, што састарэлыя палітыкі аб'яўляюць мабілізацыю, у першую чаргу я рэагую на гэта як жанчына. Мяне злуе, што для гэтых мужчынаў няважныя жыцці людзей. Мяне раз’юшвае, што ніхто з гэтых дыктатараў не ведае, што такое нарадзіць дзіцяці і выхаваць, але з […]
Валерый Сахашчык – пра добраахвотніка палка «Пагоня», які загінуў
Валерый Сахашчык: «Аляксей быў адным з найбольш дасведчаных воінаў, якіх паважаюць. Да «Пагоні» за яго плячыма ўжо было два гады ў АТА. У добраахвотніцкі падраздзел яго прывялі праўдалюбства і абвостранае пачуццё справядлівасці. Душа калектыва – пра яго гэта абсалютна шчыра. Партрэт Аляксея будзе першым на Алеі Герояў Палка «Пагоня». Яго дзеці будуць па праве ганарыцца […]
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэты панядзелак
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZ0vdeiqrjIsHty3ilHWCcCCF_7chAbrg70F. Размова пройдзе ў панядзелак, 26 верасня, з 14:00 да 16:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць […]
Афіцыйная пазіцыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі аб непрызнанні «рэферэндумаў» па далучэнні часова акупаваных абласцей Украіны да Расійскай Федэрацыі
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі не прызнае ні ініцыятыву, ні працэс, ні вынікі незаконных «рэферэндумаў» на часова акупаваных тэрыторыях Украіны.
Франак Вячорка падводзіць вынікі візіту каманды Офіса ў Нью-Ёрк на Генасамблею ААН
Сканчаецца 5-дзённы візіт Святланы Ціханоўскай у Нью-Ёрк на Генасамблею ААН. Франак Вячорка коратка падводзіць вынікі, расказвае пра сустрэчы з палітыкамі, сярод якіх былі прэзідэнты Літвы і Польшчы, кіраўніца Еўракамісіі, генсек Рады Еўропы, міністры замежных справаў Аўстрыі, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Партугаліі, Польшчы, Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі. Таксама адбыліся сустрэчы з тэхналагічнымі гігантамі (Google, Facebook, Instagram) і […]