25 жніўня, у Дзень абвяшчэння незалежнасці Беларусі, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў:
«Сёння мы з вамі мусім ізноў змагацца за сваю незалежнасць. Бо зараз яна пад самай вялікай пагрозай за ўсю найноўшую гісторыю.
На нашай тэрыторыі знаходзяцца расійскія салдаты, іх ваенныя базы. Наймiты-злачынцы, што разбураюць украінскія гарады і забіваюць мірных грамадзянаў. Ядзерная зброя, якая ператворыць Беларусь у мішэнь на ваенных картах. У нашых музеях замест рэліквій беларускай культуры – кувалда ПВК «Вагнер». А школьнікаў вядуць не ў тэатр, каб глядзець п'есы Купалы, а паказваюць калоніі і памежныя атрады.
Цяпер самы час нагадаць адно аднаму, што такое сапраўдная незалежнасць».