«Тое, што прэзідэнт Наўседа не стаў уносіць у Сейм папраўкі, якія прадугледжваюць ўраўноўванне абмежаванняў супраць беларусаў і расіян – гэта добры знак. Нельга ўраўноўваць беларусаў і расіян, гэтаксама як і беларусаў і рэжым. За апошнія тыдні мы правялі вялікую колькасць сустрэчаў і размоваў з літоўскімі палітыкамі і, здаецца, нашую пазіцыю пачулі.
Мы працягваем камунікацыю з урадам і Сеймам Літвы і будзем разам шукаць такое вырашэнне сітуацыі, якое б не біла па беларусах, якія не нясуць адказнасць за злачынствы рэжыму.
У бліжэйшыя тыдні Святлана Ціханоўская сустрэнецца з міністаркай унутраных справаў, прэм’еркай і дэпутатамі літоўскага Сейма», – адзначыў Франак Вячорка.