«Гэта прысуд за бацьку, пра якога Эдуард нічога не чуў з 26 красавіка і не ведае, жывы ён ці не». Святлана Ціханоўская – пра прысуд Эдуарду Бабарыку
«Сёння беларускі «суд» вынес чарговы вырак невінаватаму чалавеку. 8 гадоў атрымаў Эдуард Бабарыка. Гэта чалавек, які правёў у СІЗА 3 гады – рэкордны для Беларусі тэрмін. Увесь гэты час рэжым проста не мог прыдумаць прычыну, з якой затрымаў Эдуарда, і знайсці доказаў яго віны. Бо за рэальную прычыну – помста за жаданне яго бацькі ўдзельнічаць […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на слуханнях у Камітэце Сената Італіі па замежных справах і абароне ў Рыме, 2023
«Паважаны сенатар Тэрцы, Паважаны Джуліа, Cari amici, care amiche, Сёння я нібы знаходжуся сярод сяброў. Сяброў, для якіх свабода і дэмакратыя гэтак жа важныя, як і для мяне. Я асабліва радая бачыць тут сенатараў П'ера Фердынанда Казіні, Джуліа Тэрцы, Філіпа Сэнсі. Вашая падтрымка і салідарнасць натхняюць беларусаў і надалей змагацца за нашую краіну. Я радая […]
«Устойлівыя аўтакратыі: чаму мы можам навучыцца з іх паразаў?» Полісі-брыф ад Оксфардскай Абсерваторыі па Беларусі
Оксфардская абсерваторыя па Беларусі, пры дапамозе Даследчага цэнтра Офіса Святланы Ціханоўскай ды Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Ўорыцкага ўніверсітэта, арганізуе экспертныя вэбінары пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне, а таксама складае полісі-брыфы, грунтуючыся на іх. Мы запрашаем Вас прачытаць полісі-брыф паводле экспертнага вэбінара «Устойлівыя аўтакратыі: чаму мы можам навучыцца з іх паразаў?», які прайшоў 8 […]
Святлана Ціханоўская: «Апошні раз я атрымлівала інфармацыю пра свайго мужа Сяргея 9 сакавіка»
Святлана Ціханоўская: «Апошні раз я атрымлівала інфармацыю пра свайго мужа Сяргея 9 сакавіка. З таго часу я не ведаю нічога пра яго. Я не атрымала ніводнага ліста, не было і ніякай камунікацыі праз адваката. Такая ж сітуацыя ў родных Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай, Мiкалая Статкевiча, Паўла Севярынца, Iгара Лосіка, Максіма Знака і іншых. Гэта чарговая […]
Падчас Саміту НАТА пройдуць два сайд-івэнты па Беларусі, арганізаваныя Святланай Ціханоўскай
11-12 ліпеня ў Вільні адбудзецца Саміт НАТА, у якім возьмуць удзел кіраўнікі 31 дзяржавы, а таксама міністры замежных справаў і міністры абаронаў краінаў-сябровак Альянсу. Гэта найбуйнейшая ў гісторыі Літвы сустрэча такога рангу. Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне на ўдзел у Публічным форуме НАТА, дзе выступіць на адным з круглых сталоў і ў мерапрыемствах, арганізаваных Атлантычнай радай. […]
Адбылася прэм’ера пастаноўкі «Ціхары», якую наведала Святлана Ціханоўская
Учора ў Вільні Святлана Ціханоўская наведала прэм'еру пастаноўкі «Ціхары» па п'есе аднаго з сучасных беларускіх пісьменнікаў Сашы Філіпенкі. У аснове сюжэту – гісторыя пра беларускага лекара, які ў 2020 годзе адмовіўся лячыць амапаўца, і за гэта яго судзяць праз 10 гадоў. Святлана Ціханоўская: «Цяжка выказаць тыя эмоцыі, якія я адчула падчас спектакля. Я нібыта зноў […]
Стварэнне Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз», павелічэнне падтрымкі для Беларусі, спецпрадстаўнік ЕС па Беларусі: як прайшоў візіт у Брусель
27-29 чэрвеня Святлана Ціханоўская знаходзілася ў Бруселі, дзе сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапейскай рады, Вярхоўным камісарам ЕС, Еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства, а таксама з беларусамі. Разам з ёй былі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі, Павел Латушка і Уладзімір Астапенка. У Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі адбылася сустрэча беларусаў Бельгіі з удзельнікамі Кансультацыйнай […]
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў панядзелак
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай Ціханоўскай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZUkcumtpj4pHtwdqtYQ1pynPoqwFigBKSII Размова пройдзе ў панядзелак, 3 ліпеня, з 20:20 да 21:20 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на […]
У Бруселі адбылося першае пасяджэнне Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз» з удзелам Вярхоўнага камісара ЕС Жазэпа Барэля
У пасяджэнні прынялі ўдзел нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская, яе намеснікі па Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Павел Латушка і Валер Кавалеўскі, намеснік прадстаўніка па замежных справах Кабінета Уладзімір Астапенка, чальцы Каардынацыйнай рады і Офіса Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежнай прэсы, праваабарончых арганізацый, бізнес-згуртаванняў. Удзельнікі абмеркавалі пагрозу для Беларусі з боку расійскіх узброеных сіл і ад […]
Уступнае слова Святланы Ціханоўскай на пасяджэнні Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз» у Бруселі, 2023
«Паважаны Вярхоўны камісар Барэль, Паважаныя калегі і сябры Беларусі, Для мяне вялікі гонар адкрываць першае пасяджэнне Кансультацыйнай групы «Беларусь – Еўрасаюз». Мы прайшлі доўгі шлях і нарэшце запускаем механізм для працы над двухбаковымі пытаннямі паміж Беларуссю і ЕС. Вітаю сваіх сяброў-суайчыннікаў, саюзнікаў і калегаў, якія самааддана прысвячаюць сябе нялёгкай справе – збавенню ад дыктатуры і […]
Павялічыць падтрымку для Беларусі: Святлана Ціханоўская сустрэлася з Еўракамісарам Оліверам Варгелі
Падчас учорашняй сустрэчы з Еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Ціханоўская прапанавала Еўрапейскаму Саюзу павялічыць падтрымку рэпрэсаваным, праваабаронцам, незалежным медыя і грамадзянскай супольнасці. «Мы не збіраемся здавацца. Мы будзем працягваць працу па абароне незалежнасці і ўмацаванні беларускага грамадства. Еўрапейскі Саюз з'яўляецца нашым партнёрам і саюзнікам», – адзначыла беларуская лідарка. Таксама Святлана Ціханоўская наведала Місію […]
Ціханоўская, Латушка і Кавалеўскі сустрэліся з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем
Зараз Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета знаходзіцца ў Бруселі. На сустрэчы з прэзідэнтам ЕР бакі абмеркавалі ваенна-палітычную сітуацыю ўнутры краіны, прыезд Прыгожына і групы «Вагнер» у Беларусь, размяшчэнне ядзернай зброі і наступствы для рэгіянальнай бяспекі. Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што беларусы супраць знаходжання расійскіх наймітаў і ядзернай зброі ў Беларусі. У сваю чаргу […]
Святлана Ціханоўская – пра дыслакацыю ПВК Вагнер у Беларусі
«Нам, беларусам, не патрэбныя ні прыгожынскія галаварэзы, ні расійскія ядзерныя ракеты, ні моцная рука. Пуцін і Лукашэнка ператвараюць нашую краіну ў ізгоя і ваенны палігон. Хоць яны папсавалі ўсім нам шмат крыві, але гэта не нагода скласці рукі. Ні мне, ні вам. Сёння я еду ў Брусель, дзе буду абмяркоўваць стратэгію ЕС па Беларусі, якая […]
Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе Спікера Ірландскага парламента Шона О’Фергейла
На сустрэчы абмеркавалі апошнія падзеі, звязаныя са знаходжаннем у Беларусі ЧВК Вагнер, пытанне дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, а таксама дзеянні, якія мусяць прывесці да адказнасці рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці. Таксама Ціханоўская данесла пазіцыю беларусаў датычна размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі — недапушчальнасць пераўтварэння нашай краіны ў ваенны палігон. Спікер О'Фергейл адзначыў, што з моманту апошняй […]
«Кітай, Беларусь і Расія: геапалітычны трыкутнік». Полісі-брыф ад Оксфардскай Абсерваторыі па Беларусі
Оксфардская абсерваторыя па Беларусі, пры дапамозе Даследчага цэнтра Офіса Святланы Ціханоўскай ды Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Ўорыцкага ўніверсітэта, арганізуе экспертныя вэбінары пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне, а таксама складае полісі-брыфы, грунтуючыся на іх. Мы запрашаем Вас прачытаць полісі-брыф паводле экспертнага вэбінара «Кітай, Беларусь і Расія: геапалітычны трыкутнік», які прайшоў 25 траўня 2023 года. […]
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак: «Прычына нашых праблемаў – сядзіць у палацы Незалежнасці»
«Выгнаць расійскіх вайскоўцаў з нашай краіны». Ціханоўская – арміі, чыноўнікам і сілавікам
Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць скаргу Святланы Ціханоўскай
9 чэрвеня 2023 г. Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу Святланы Ціханоўскай. Яна была падрыхтаваная праваабарончай арганізацыяй Respect – Protect – Fulfill, якая таксама прадстаўляе Ціханоўскую ў Камітэце. У скарзе сцвярджаецца, што ўлады Беларусі парушылі права Святланы Ціханоўскай быць абранай на сумленных выбарах, права на справядлівае судовае разбіральніцтва і права не быць катаваным, што […]
Святлана Ціханоўская прыняла рашэнне правесці слуханні ў Каардынацыйнай Радзе
Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская прыняла рашэнне правесці слуханні ў Каардынацыйнай Радзе да 1 жніўня, каб заслухаць справаздачы і ўзгадніць кандыдатуры прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
Нам трэба больш пляцовак для сустрэчаў! Як прайшла імпрэза «Яднайся!»
На мінулым тыдні ў Варшаве прайшла імпрэза «Яднайся!», якая сабрала больш за 20 беларускіх грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў. Падчас імпрэзы выступалі беларускія музыкі, былі праведзеныя панельныя дыскусіі, а ініцыятывы распавядалі беларусам пра сваю дзейнасць. Падрабязней пра тое, як прайшла імпрэза – глядзіце ў відэа.
Спрашчэнне візавага рэжыму, дапамога палітвязням, падтрымка беларускай культуры: вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Страсбург
19-20 чэрвеня Святлана Ціханоўская па запрашэнні прэзідэнта ПАРЕ знаходзілася ў Страсбургу, дзе ўзяла ўдзел у слуханнях ПАРЕ, выступіла перад Палітычным камітэтам ПАРЕ, жанчынамі ПАРЕ, а таксама амбасадарамі краінаў Рады Еўропы. Беларуская лідарка сустрэлася з нацыянальнымі дэлегацыямі, партыйнымі групамі і кіраўніцтвам Рады Еўропы. Таксама ў сустрэчах удзельнічалі прадстаўнік па міжнародных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі, […]
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у прэзентацыі кнігі Максіма Знака «Зэкамерон» у Страсбургу
Кніга Максіма Знака «Зэкамерон» – зборнік апавяданняў, напісаных Максімам Знакам у зняволенні. Ужо выйшла ў шэрагу краінаў Еўропы на беларускай, рускай, нямецкай, выходзіць на англійскай і шведскай. Акрамя Святланы Ціханоўскай, у прэзентацыі кнігі бралі ўдзел паплечнік Максіма Знака і былы палітвязень Ілля Салей, літаратуразнаўца Ірына Герасімовіч, палітолаг Яўген Крыжаноўскі, былая амбасадарка Аўстрыі ў Беларусі Алаіза […]
Конкурс стыпендыяў для беларускіх студэнтаў і абітурыентаў ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Польшчы і Чэхіі
Еўрапейскі Саюз абвяшчае конкурс заявак на атрыманне стыпендыяў на навучанне ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы для беларускіх студэнтаў і абітурыентаў, якія знаходзяцца пад пераследам з-за сваёй грамадска-палітычнай пазіцыі ці дзейнасці, або ўжо трапілі пад рэпрэсіі. Хто можа прэтэндаваць на стыпендыі? Беларускія студэнты і абітурыенты, якія: – ужо навучаюцца на праграмах бакалаўрыяту або магістратуры […]
Ліквідаваць адміністрацыйныя і юрыдычныя перашкоды для беларусаў у выгнанні: ПАРЕ прыняла рэзалюцыю па Беларусі
Учора Святлана Ціханоўская выступіла на паседжанні Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, дзе заклікала дэпутатаў ПАРЕ прагаласаваць за прыняцце рэзалюцыі аб абароне беларусаў у выгнанні. І адзначыла важнасць таго, каб рэкамендацыі з рэзалюцыі знайшлі сваё адлюстраванне на ўзроўні асобных краінаў. Пасля Ціханоўскай на паседжанні ПАРЕ выступіў «Вольны хор», выканаўшы дзве песні – «Пагоню» і «Жыве Беларусь!». На […]
Падчас візіту ў Страсбург Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ПАРЕ Ціні Коксам
Святлана Ціханоўская падзякавала за прыняцце ПАРЕ рэзалюцыі па праблемах беларусаў у выгнанні. Паводле Ціханоўскай, гэтая рэзалюцыя можа спрасціць жыццё дзясяткам тысячаў людзей, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі з візамі, відамі на жыхарства, адкрыццём банкаўскіх рахункаў, доступам да аховы здароўя і рынку працы. Абмеркавалі фармалізацыю ўдзелу беларускіх палітычных групаў і партыяў у працы ПАРЕ, каб яны […]
Падаючы гэтую апеляцыю, я не спадзявалася на адмену прысуду, а фіксавала беззаконне
Святлана Ціханоўская: «6 сакавіка беларускі «суд», у асобе Пятра Арлова, вынес мне завочны прысуд – 15 гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, копію дакументаў прысуду я так і не ўбачыла. А сёння стала вядома, што Вярхоўны Суд Беларусі разгледзеў мае апеляцыйныя скаргі і пакінуў прысуд без зменаў. Ведаеце, падаючы гэтую апеляцыю, я нават не спадзявалася на тое, […]
ПАРЕ разглядзела магчымасці палягчэння жыцця беларусаў у выгнанні і паляпшэння для іх міграцыйных умоваў
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы разглядзела даклад люксембургскага дэпутата Пола Галя пра міграцыйныя пытанні беларусаў. Офіс Святланы Ціханоўскай дапамагаў дэпутату ў зборы інфармацыі пра праблемы беларусаў, якія маюць досвед міграцыі. У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр распавядае пра тое, якія праблемы былі акрэсленыя ў дакладзе і якія будуць наступныя крокі. «Увесь […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на пленарным пасяджэнні Рады Еўропы ў Страсбургу, 2023
«Паважаны Старшыня Кокс, Сакратарка Бурыч, Дакладчык Поль Галь, Дарагія сябры, Для мяне вялікі гонар выступаць перад Асамблеяй. Дзякую Вам, сп. Галь, за вялікую працу па падрыхтоўцы дакладу і праекту рэзалюцыі. Гэтая рэзалюцыя прапануе сапраўды новае бачанне сітуацыі. Дакладчык Галь выклаў праўду пра нашую гісторыю і прапанаваў найважнейшыя рэкамендацыі. Я заклікаю кожнага адданага сваёй справе палітычнага […]
«Яна гучна казала пра тыя праблемы, якія любіць ігнараваць рэжым». Святлана Ціханоўская – пра прысуд Насты Лойкі
«Беларускі «суд» вынес чарговы вырак за сумленную працу і жаданне дапамагаць людзям. Сёння 7 гадоў калоніі атрымала праваабаронца Наста Лойка. Наста працавала не толькі ўнутры Беларусі, але і ўдзельнічала ў міжнародных кампаніях па правах чалавека. Яна прадстаўляла інтарэсы беларусаў, якія пакутуюць ад дыскрымінацыі, гвалту ці пераследу, і гучна казала пра тыя праблемы, якія любіць ігнараваць […]