На сустрэчы абмеркавалі апошні ўказ Лукашэнкі аб пазбаўленні беларусаў магчымасці абменьваць пашпарт у дыпламатычных прадстаўніцтвах. Ціханоўская папрасіла прэмʼера знайсці рашэнне, якое дапаможа беларусам вырашыць пытанні з легалізацыяй. Таксама яна распавяла пра праект пашпарта новай Беларусі і заклікала Швецыю падтрымаць гэтую ініцыятыву.
Прэмʼер сказаў, што Швецыя і надалей будзе падтрымліваць дэмакратычную Беларусь. Абмеркавалі ўдзел дэмакратычнай Беларусі ў міжнародных арганізацыях і еўрапейскую перспектыву для нашай краіны. «Не павінна быць палітыкі пустога крэсла. Голас беларусаў павінны чуць», – адзначыла Ціханоўская.
Беларуская лідарка папрасіла Крыстэрсана падтрымліваць праграмы рэабілітацыі палітвязняў, незалежныя медыі і культурніцкія праекты.