Прама зараз у Еўрапейскім Парламенце праходзіць Канферэнцыя Каліноўскага, у пачатку якой выступае Святлана Ціханоўская.
Гэта канферэнцыя арганізаваная Офісам Святланы Ціханоўскай у кааперацыі з Цэнтрам «Еўрапейскі Дыялог». На Канферэнцыі абмяркуюць перспектывы еўраінтэграцыі Беларусі, праблему беларускіх палітвязняў і пагрозы незалежнасці з боку Расіі.
У панэльных дыскусіях удзельнічаюць прадстаўнікі Офіса, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, беларускіх палітычных, грамадскіх і праваабарончых ініцыятываў, а таксама дэпутаты Еўрапарламента.
Канферэнцыя транслюецца ў прамым эфіры па спасылцы: https://multimedia.europarl.europa.eu/en/webstreaming/delegation-for-relations-with-belarus_20230913-1400-DELEGATION-D-BY
Далучайцеся!