Дасылайце лісты Сяргея Ціханоўскага ў чат-бот канала «Турма Для Жыцця»
Канал «Турма Для Жыцця» створаны як голас Сяргея Ціханоўскага з няволі. Тут публікуюцца ягоныя вершы, цытаты, лісты і тое, што ён палічыў цікавым і важным для ўсіх беларусаў. У сваіх лістах ён не толькі цытуе Гандзі ці Салжаніцына, але і расказвае пра ўмовы і рэаліі, у якіх вымушана знаходзяцца тысячы беларусаў. Дасылайце ў чат-бот @strana_turma_bot […]
21 снежня, 2021
Святлана Ціханоўская, Франак Вячорка, Валер Кавалеўскі і Аляксандра Логвінава правядуць адкрытую размову з беларусамі
23 снежня ў 19:30 па Мінску (18:30 па Вільні і Кіеве, 17:30 па Варшаве) Святлана Ціханоўская правядзе адкрытую размову з беларусамі. Акрамя Ціханоўскай, у размове прымуць удзел дарадца Франак Вячорка, кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі і кіраўніца аддзела па знешніх сувязях Аляксандра Логвінава. Яны адкажуць на пытанні, якія зможа задаць любы ахвочы падчас прамога эфіру.
20 снежня, 2021
Справаздача Фонду медыцынскай салідарнасці: статыстыка захворвання COVID-19 у 10 разоў вышэйшая за афіцыйную і пік смяротнасці ў кастрычніку 2021 года
1. Перапрафіляваныя стацыянары Да пачатку снежня многія клінікі перавялі ў звычайны рэжым працы: большасць аддзяленняў 3-й ГКБ Мінска, Мінскага гарадскога анкалагічнага дыспансера, 4-й ГКБ Мінска, 10-й ГКБ Мінска і інш. Цяпер перапрафіляванымі пад працу з пацыентамі з COVID-19 застаюцца: ГКІБ, 6-я ГКБ (тэрапеўтычны корпус і радзільны дом), 5-я ГКБ, 4-я ГКБ (тэрапеўтычны корпус і аддзяленне […]
20 снежня, 2021
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнтам Сената Францыі
17 снежня Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе прэзідэнта Сената Францыі Жэрара Ларшэ і кіраўнікоў сенацкіх камітэтаў па абароне і замежных справах, па еўрапейскіх справах, а таксама дэлегатаў сенацкай групы сяброўства з балтыйскімі краінамі. Падчас сустрэчы Ціханоўская абмеркавала з французскімі палітыкамі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, незаконныя арышты і апошнія судовыя прысуды – Эдуарду Пальчысу […]
19 снежня, 2021
У Парламенце Малдовы запушчаны працэс стварэння дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь»
Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька завяршыў працоўны візіт у Малдову. Ён стаў першым прадстаўніком дэмсілаў, якога афіцыйна прымалі ў Парламенце Малдовы. Вынікам сустрэчы ў Камітэце па міжнародных справах Парламента Малдовы стаў запуск працэсу стварэння дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь». «Групе быць, і гэта галоўны вынік нашай сустрэчы ў Камітэце па […]
18 снежня, 2021
«Беларусы лічаць неэтычным такія паводзіны – пошук шчылін у санкцыях». Ціханоўская правяла тэлефанаванне з СЕА Yara
У жніўні падчас сустрэчы з Ціханоўскай у Осла кіраўніцтва Yara заявіла, што перагледзіць сваё супрацоўніцтва з Беларуськаліем і да снежня прыме рашэнне пра далейшую прысутнасць у Беларусі. Учора, 17 снежня, Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з CEO Yara Свейнам Торэ Халзетэр, каб абмеркаваць, якія далейшыя дзеянні кампаніі ў Беларусі. На тэлефанаванні Ціханоўская: – распавяла пра тое, […]
18 снежня, 2021
Якая зараз сітуацыя з COVID-19 у Беларусі? Даклад Фонду медыцынскай салідарнасці
1. Перапрафіляваныя стацыянары Да пачатку снежня многія клінікі перавялі ў звычайны рэжым працы: большасць аддзяленняў 3-й ГКБ Мінска, Мінскага гарадскога анкалагічнага дыспансера, 4-й ГКБ Мінска, 10-й ГКБ Мінска і інш. Цяпер перапрафіляванымі пад працу з пацыентамі з COVID-19 застаюцца: ГКІБ, 6-я ГКБ (тэрапеўтычны корпус і радзільны дом), 5-я ГКБ, 4-я ГКБ (тэрапеўтычны корпус і аддзяленне […]
17 снежня, 2021
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніцай МЗС Нарвегіі Аннікен Хюітфельд
Сёння Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу ў анлайн-фармаце з новай міністаркай замежных спраў Нарвегіі Аннікен Хюітфельд. Важнай тэмай сустрэчы з міністаркай стала супрацоўніцтва нарвежскай кампаніі Yara з «Беларуськаліем». Нягледзячы на прыняўшыя сілу ў гэтым месяцы амерыканскія санкцыі супраць гэтай беларускай кампаніі, а таксама новыя санкцыі супраць Беларускай калійнай кампаніі Yara працягвае набываць беларускі калій. Ціханоўская атрымала […]
16 снежня, 2021
Святлана Ціханоўская заклікае падпісацца на новы канал Сяргея Ціханоўскага «Турма Для Жыцця»
Гэта канал, дзе будуць публікавацца навіны, цытаты, фрагменты лістоў і звароты Сяргея. Святлана Ціханоўская паведамляе, што з дапамогай гэтага канала Сяргей Ціханоўскі хоча размаўляць з беларусамі, нават знаходзячыся ў калоніі: «Сяргей хоча, каб ягоны голас быў чутны. Таму запускаецца новы тэлеграм-канал «Турма Для Жыцця». Гэта канал пра тое, што адбываецца з ім у турме, як […]
16 снежня, 2021
Падчас саміту Усходняга партнёрства Святлана Ціханоўская правяла шэраг працоўных сустрэч з кіраўнікамі ўрадаў краін ЕС
Святлана Ціханоўская падчас саміту Усходняга партнёрства сустрэлася з кіраўнікамі ўрадаў шасці краін ЕС: канцлерам Аўстрыі Карлам Нехамерам; прэм'ер-міністрам Славеніі Янезам Яншам; прэм'ер-міністрам Славакіі Эдуардам Хегерам; прэм'ер-міністрам Люксембурга Ксаўерам Бетэлем; прэм'ер-міністрам Бельгіі Аляксандарам дэ Кро; прэм'ер-міністаркай Фінляндыі Саннай Марын. Падчас кожнай з сустрэч беларуская лідарка падзякавала палітыкам за пастаянную і паслядоўную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і […]
15 снежня, 2021
Пасля савецкай сістэмы адукацыі: як прасоўваць альтэрнатывы?
17 снежня а 14:00 па мінскім часе (13:00 па Вільні і Кіеве, 12:00 па Варшаве) адбудзецца экспертная дыскусія на тэму «Пасля савецкай сістэмы адукацыі: як прасоўваць альтэрнатывы?». Мерапрыемства арганізуецца «Банкам Ідэй» сумесна з Офісам Святланы Ціханоўскай. Падчас дыскусіі выступяць: Тарас Фінікаў – прэзідэнт Міжнароднага фонду даследаванняў адукацыйнай палітыкі, прафесар факультэта «Artes Liberales» Варшаўскага ўніверсітэта, намеснік міністра адукацыі […]
15 снежня, 2021
Палітыкі ЕС і ЗША пракаментавалі прысуд фігурантам «справы Ціханоўскага»
Гомельскі абласны суд сёння вынес прысуд фігурантам «справы Ціханоўскага», па якім Сяргею Ціханоўскаму прысудзілі 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а іншыя палітвязні атрымалі тэрміны ад 14 да 16 гадоў. Расказваем, як на гэта адрэагавалі палітыкі з ЕС і ЗША. Кіраўніца МЗС Германіі, Аналена Бербак: «Я хацела б паўтарыць наш заклік да неадкладнага і безумоўнага вызвалення […]
15 снежня, 2021
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Бельгіі
Падчас працоўнага візіту ў Бельгію Святлана Ціханоўская ў Антвэрпене сустрэлася з беларусамі Бельгіі і адказала на іх пытанні ў царкве Святога Сэрца. Гэтая царква была створаная супольнымі намаганнямі беларусаў, што жывуць у Бельгіі і іншых суседніх краінах. У царкве Святога Сэрца ёсць крыж і шыльда ў гонар Вітольда Ашурка. Ціханоўская: «Сэрца было адным з сімвалаў руху за перамены, які […]
14 снежня, 2021
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Антвэрпэна
Падчас працоўнага візіту ў Бельгію Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Антвэрпэна і адказала на іх пытанні ў царкве Святога Сэрца. Гэтая царква была створаная супольнымі намаганнямі беларусаў, што жывуць у Бельгіі і іншых суседніх краінах. У царкве Святога Сэрца ёсць крыж і шыльда ў гонар Вітольда Ашурка. Ціханоўская: «Сэрца было адным з сімвалаў руху за […]
14 снежня, 2021
Планы беларускіх дэмакратычных сілаў на наступны год
16 снежня a 17 гадзіне па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеву, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўная дыскусія з сінхронным перакладам па тэме «Планы беларускіх дэмакратычных сілаў на наступны год». Асноўны выступ: Святлана Ціханоўская, лідэрка дэмакратычнай Беларусі. Прамоўцы: Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай. Таццяна Марыніч, прадстаўніца Каардынацыйнага савета па бізнесе […]
14 снежня, 2021
Святлана Ціханоўская – пра «прысуд» Сяргею Ціханоўскаму
«Я запісваю гэтае відэа да абвяшчэння так званага «прысуду» Сяргею. Я ўяўляю, якая там будзе лічба – і вельмі складана будзе псіхалагічна яе прыняць. Але, з іншага боку, год, дваццаць, сто гадоў – гэта ненармальна. Гэта незаконна і гэта не тое, з чым можна мірыцца. Таму каментуючы яго так званы «прысуд», я буду задаваць сабе […]
14 снежня, 2021
«Рабочы Рух», Фонд медыцынскай салідарнасці, Беларуская рада культуры і Сумленныя людзі збіраюць інфармацыю пра супрацоўнікаў, рэпрэсаваных па палітычных прычынах
Сабраныя дадзеныя адправяцца ў міжнародныя арганізацыі, сярод якіх Камітэт па правах чалавека ў ААН, Міжнародная арганізацыя працы і Хельсінкскі камітэт. Гэтая інфармацыя ў будучыні дазволіць заклікаць да адказнасці вінаватых у парушэннях. Асабістыя дадзеныя не будуць апублікаваныя без вашай дадатковай на гэта згоды. Калі на вас ціснулі, калі вам пагражалі звальненнем па артыкуле, прымушалі пісаць заяву […]
13 снежня, 2021
Вынікі агульнай сустрэчы дэмсілаў і кіраўніцтва ЕС: галоўнае з выступаў усіх бакоў
Завяршылася шматбаковая сустрэча дэмакратычных сілаў Беларусі з кіраўніцтвам ЕС у асобе вярхоўнага прадстаўніка па знешняй палітыцы ЕС Жазэпа Барэля, прэзідэнта Еўрапейскай рады Шарля Мішэля і 12 міністраў замежных спраў еўрапейскіх дзяржаў. Пра што казалі міністры: Міністр замежных спраў Харватыі Гордан Грліч-Радман сказаў, што Харватыя будзе трымаць Беларусь у парадку дня і падтрымліваць грамадзянскую супольнасць. Міністр […]
13 снежня, 2021
Пра што гаварыла Ціханоўская на агульнай сустрэчы дэмсілаў і кіраўніцтва ЕС
Пачалася шматбаковая сустрэча дэмакратычных сілаў Беларусі з кіраўніцтвам ЕС у асобе вярхоўнага прадстаўніка па знешняй палітыцы ЕС Жазэпа Барэля і прэзідэнта Еўрапейскай рады Шарля Мішэля. Міжнародную супольнасць прадстаўляюць 12 міністраў замежных спраў: Аўстрыі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Мальты, Польшчы, Румыніі, Славеніі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі. Дэмакратычныя сілы прадстаўляюць лідарка Святлана Ціханоўская, кіраўнік НАК Павел Латушка, прадстаўнікі […]
12 снежня, 2021
Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай Еўракамісіі
Сёння Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. 28 траўня фон дэр Ляен абвясціла Ціханоўскай пра зацвярджэнне Плана дапамогі ЕС для дэмакратычнай Беларусі ў памеры 3 мільярдаў еўра. Святлана Ціханоўская на сустрэчы расказала пра планы дэмакратычных сілаў на найбліжэйшы час і транзітны перыяд. Пасля асабістай сустрэчы з Ціханоўскай кіраўніца Еўракамісіі заявіла […]
12 снежня, 2021
Будучыня адносінаў Беларусь-ЕС: Святлана Ціханоўская і дэмакратычныя сілы Беларусі едуць на перамовы з кіраўніцтвам ЕС
Увечары 12 снежня ў штаб-кватэры Рады ЕС і Еўракамісіі ў Бруселі адбудзецца шэраг сустрэчаў вышэйшага ўзроўня: дэмакратычныя сілы Беларусі сустрэнуцца з кіраўніцтвам Еўропы. Першая – гэта перамовы Святланы Ціханоўскай і кіраўніцы Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен. 28 траўня фон дэр Ляен абвясціла Ціханоўскай пра зацвярджэнне Плана дапамогі ЕС для дэмакратычнай Беларусі ў памеры 3 мільярдаў […]
12 снежня, 2021
Валер Кавалеўскі: «Тое, што адбываецца зараз у Беларусі – гэта тэрор»
Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах і кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі ў інтэрв'ю «SENS» распавёў пра міжнародную дзейнасць Офіса, а таксама адказаў на пытанні аб унутранай працы. Пра што казаў Кавалеўскі – сцісла: – Чым займаецца Ціханоўская апроч сустрэч з прадстаўнікамі ЕС. – Як наладжана праца Офіса знутры: аддзелы, ініцыятывы, валанцёры. – Чаму зараз […]
11 снежня, 2021
Святлана Ціханоўская падзякавала прадстаўнікам дэмсілаў за працу
Святлана Ціханоўская завяршыла працоўны візіт у Польшчу, дзе сустрэлася з Анджэем Дудам і прыняла ўдзел у Саміце за дэмакратыю па ініцыятыве Джо Байдэна. Але большай часткай яе графіка сталі сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў. Яна сустрэлася з Паўлам Латушкам і НАК, правяла агульныя працоўныя сустрэчы з чальцамі КР і каманды Бабарыкі, з камандай ByPol, эканамічнай […]
11 снежня, 2021
У чым розніца паміж «very, deeply, strongly concerned» і «gravely, extremely, seriously concerned»? Прамова Ціханоўскай на Саміце за дэмакратыю
«Перш за ўсё, я хачу падзякаваць прэзідэнту Байдэну за арганізацыю гэтага саміта. Прэзідэнт Наўседа, Паважаныя кіраўнікі дзяржаў, дарагія сябры, Дазвольце мне сказаць, што я адчуваю. Дазвольце мне быць самой сабой. Я злуюся. Тысячы маіх суграмадзян знаходзяцца ў турме, бо яны адважыліся выступіць супраць дыктатара. Усё пачалося як пратэст супраць сфальсіфікаваных выбараў, але стала барацьбой за […]
10 снежня, 2021
Вынікі сустрэчы Святланы Ціханоўскай і прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды
Сёння Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда правялі афіцыйную сустрэчу ў Варшаве. Тэмы, якія яны абмеркавалі: – Дапамога беларусам, якія пакінулі краіну з-за пераследу рэжыму. Найбліжэйшым часам будуць унесеныя змены ў польскае заканадаўства, каб спрасціць умовы знаходжання беларусаў, вымушаных з'ехаць у Польшчу. Іх колькасць ацэньваецца ў 180 тысяч чалавек. – Дапамога незалежным медыя і […]
09 снежня, 2021
Валерый Кавалеўскі ўзяў удзел у абмеркаванні перспыктыў развіцця ініцыятывы і месцы Беларусі ў ёй
У рамках падрыхтоўкі да саміта Усходняга партнёрства (УП), што мае адбыцца 15 снежня, Валерый Кавалеўскі ўзяў удзел у абмеркаванні перспыктыў развіцця ініцыятывы і месцы Беларусі ў ёй – сёння і ў будучым. У дыскусіі, арганізаванай дэпутатам Еўрапарламента Петрасам Аўштравічусам, узялі ўдзел кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў і дыпламатычных прадстаўніцтваў Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны, а таксама […]
09 снежня, 2021
Валер Кавалеўскі ўзяў удзел у абмеркаванні перспыктыў развіцця Усходняга партнёрства і месцы Беларусі ў ім
У рамках падрыхтоўкі да саміта Усходняга партнёрства (УП), што мае адбыцца 15 снежня, Валер Кавалеўскі ўзяў удзел у абмеркаванні перспыктыў развіцця ініцыятывы і месцы Беларусі ў ёй – сёння і ў будучым. У дыскусіі, арганізаванай дэпутатам Еўрапарламента Петрасам Аўштравічусам, узялі ўдзел кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў і дыпламатычных прадстаўніцтваў Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны, а таксама прадстаўніца […]
09 снежня, 2021
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Мюнхена
«Некалькі дзён таму Сяргей казаў сваё апошняе слова ў так званым судзе – але паколькі працэс закрыты, яго ніхто не чуў. Амаль у той самы час я выступала ў Еўрапарламенце, і мае словы чула ўся Беларусь, уся Еўропа, іх мог чуць увесь свет. Вось чаму мы мусім дзейнічаць. Так склалася, што ў нас з вамі […]
07 снежня, 2021
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнткай парламента Баварыі
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай парламента Баварыі. Ільзе Айгнер надзела бела-чырвона-белы строй у знак салідарнасці з беларусамі і выказала гатоўнасць аказваць усялякую падтрымку. Беларуская лідарка прапанавала дапамагаць рэлакантам і журналістам, адмовіцца ад бізнес-супрацоўніцтва з кашалькамі рэжыму і запусціць праграму рэабілітацыі для зняволеных па палітычных матывах.
07 снежня, 2021