• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікала Спікерку Літоўскага Сейма не ўраўноўваць абмежаванні для беларусаў і расіянаў

    23 жніўня, 2023

    23 жніўня Ціханоўская правяла перамовы ў Літоўскім Сейме са спікеркай Вікторыяй Чмілітэ-Нільсан. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, знаходжаннем вагнераўцаў, патэнцыйнае закрыццё межаў, а таксама меркаваны закон, які ўраўноўвае міграцыйныя абмежаванні для беларусаў і расіянаў.

    Ціханоўская заклікала спікерку не ўраўноўваць абмежаванні ў дачыненні да беларусаў і расіянаў, паколькі гэта толькі сыграе на руку прапагандзе Лукашэнкі і Пуціна і ўдарыць па беларусах. Спікерка выказала спадзяванне, што дэпутаты пакінуць рашэнне, якое было прынятае вясной – каб абмежаванні былі розныя. Ціханоўская прапанавала ўраўноўваць санкцыі супраць рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна, але захаваць рознае стаўленне да грамадзянаў Беларусі і Расіі. Новы закон будзе разглядацца ў пачатку восеньскай сесіі Сейма.

    Таксама Ціханоўская звярнула ўвагу на тое, што неабходна захаваць пасажырскія злучэнні, каб беларусы маглі перасякаць мяжу. «Ізаляваць трэба рэжым, а не людзей», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

    Ціханоўская і Чмілітэ-Нільсан абмеркавалі неабходнасць правядзення шырокай экспертнай дыскусіі пра беларуска-літоўскія адносіны і гістарычную спадчыну.

    «Я ўдзячная спікерцы Чмілітэ і літоўскаму Сейму за ўзважанае рашэнне ўвесну і я спадзяюся, што гэтае рашэнне застанецца ў сіле. Я разумею, што сітуацыя мяняецца і рэжым Лукашэнкі становіцца пагрозай для ўсіх нашых суседзяў, але нам неабходна шукаць рашэнні, якія найменш удараць па беларусах, бо гэта будзе толькі на руку дыктатару. Мы будзем размаўляць з усімі партыямі і ўсімі літоўскімі інстытуцыямі, каб данесці сваю пазіцыю. Нам неабходна захаваць сяброўскія адносіны, як гэта было дагэтуль. Трэба тлумачыць і літоўскаму грамадству, што не беларусы нясуць пагрозу, а рэжым і яго памагатыя. Гэта дзве розныя рэчы», – заявіла Святлана Ціханоўская.

    Апошнія навіны