• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дык хто ўсё ж такі мусіць вучыць нашых дзяцей – педагог ці ідэолаг?

    17 жніўня, 2023

    Святлана Ціханоўская: «У гэтым годзе ў Мінску не адкрылі новых школ. З 30 прыватных установаў па ўсёй краіне засталося толькі пяць. А ў 5-6 класах увялі факультатыў аб патрыятызме і духоўнасці. З кожным годам дэфіцыт выкладчыкаў у Беларусі становіцца ўсё больш заўважным. І гэта прымушае бацькоў усё часцей задавацца пытаннем: а хто будзе вучыць нашых дзяцей?

    Спецыяліст, які шчыра жадае даць веды? Ці той самы школьны ідэолаг, у якога ўжо складзены «навучальны» план, дзе галоўным пунктам прапісаная прапаганда?

    Думаю, кожны з вас ведае адказ: сістэме патрэбныя толькі тыя, хто бясспрэчна прытрымліваюцца загадаў, якія даюць зверху.

    Тым не менш у школах і гімназіях усё яшчэ засталіся настаўнікі, якія жадаюць даць дзецям карысныя веды і пакінуць прыемныя ўспаміны пра школьныя гады. Яны складаюць спісы дадатковай літаратуры, дзе прапануюць для чытання Быкава, Караткевіча і Алексіевіч. Рыхтуюць цікавыя ўрокі і віктарыны, залучаючы дзяцей у свет навукі. Такія людзі шчыра любяць сваю працу і захоўваюць тое, што рэжым спрабуе забраць у дзяцей: ініцыятыўнасць, крытычнае мысленне і імкненне да ведаў.

    Унёсак такіх педагогаў у будучыню нашых дзяцей неацэнны. Дзякуй вам за смеласць працягваць такую важную працу ў цяперашніх умовах. Дзякуй, што застаецеся справядлівымі і адданымі сваім прынцыпам».

    Апошнія навіны