Святлана Ціханоўская: «Сёння 1169 дзень як Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі. Больш за паўгады палітык застаецца без лістоў, без медычнай дапамогі, без кансультацый адваката, без кантакту з блізкімі. А свае 67-я народзіны сустракае ў адзіночнай камеры памерам з кабіну ліфта.
Я разумею эмоцыі жонкі Мікалая. Бо, як і я, Марына кожны дзень думае пра свайго блізкага чалавека, які зараз знаходзіцца за кратамі. Як ён там, пра што ён думае, ці не хварэе ён, а галоўнае – як яму дапамагчы? Гэтыя пытанні заўсёды сядзяць у галаве і адказаў на іх, на жаль, няма. Але, каб дапамагчы не толькі Сяргею ці Мікалаю, а ўсім палітзняволеным – трэба працягваць дзейнічаць, пакуль кожны не вернецца дадому.
Лукашэнкаўскі рэжым імкнецца зламаць Статкевіча. Але Мікалай – чалавек з моцным духам, цвёрдым характарам і воляй у душы. Пра гэта сведчаць яго жыццёвая пазіцыя і учынкі. Сёння я б хацела пазычыць яму моцнага здароўя і як мага хутчэй апынуцца побач са сваёй жонкай, дзецьмі і паплечнікамі».