Святлана Ціханоўская: «Вы толькі паглядзіце, які прыгожы мурал намалявалі нашыя беларускія мастакі ў дворыку Беларускага Дома ў Варшаве. Мурал «Няскораных беларусаў» зроблены ў знак салідарнасці з нашымі палітзняволенымі.
У гэтую суботу, 5 жніўня, а 12 гадзіне па Варшаве я прыму ўдзел у яго адкрыцці. Таксама там будуць выступаць Лявон Вольскі і Пётр Клюеў.
Беларусы Варшавы, абавязкова прыходзьце і бярыце з сабою сяброў. Да сустрэчы!»
Мурал ўнаходзіцца па адрасе ul. Kryniczna 6, у дворыку Беларускага Дома ў Варшаве.