• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Што рабіць беларусам Літвы, якіх прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы?

    04 жніўня, 2023

    Сёння літоўскія службы паведамілі, што прызналі 910 беларусаў асобамі, якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны. Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала:

    «Інфармацыя, пададзеная Дэпартаментам міграцыі МУС Літвы, вельмі занепакоіла як беларусаў, якія жывуць у гэтай краіне, так і дэмакратычныя сілы агулам. Працэдуры прызнання людзей пагрозай нацыянальнай бяспецы існуюць практычна ва ўсіх краінах свету. Гэта значыць, па сутнасці дзяржава на падставе наяўных у яе звестак можа прыняць такое рашэнне. Яго наступствы могуць быць розныя, у тым ліку патрабаванне пакінуць Літоўскую Рэспубліку. Гэта не абавязкова азначае, што чалавек павінен назад вярнуцца ў Беларусь. Ён можа з'ехаць у любую іншую краіну.

    Безумоўна, па кожным канкрэтным выпадку неабходна разбірацца індывідуальна. І калі чалавек лічыць прынятае рашэнне неабгрунтаваным або незаконным, ён мае права яго абскардзіць у прадугледжаным парадку. У тым ліку судовым. Нам вядомыя выпадкі, калі суды Літвы адмянялі рашэнні аб прызнанні знаходжання ў краіне беларусаў пагрозай нацыянальнай бяспецы. Таму адзіная парада, якую ў гэтай сітуацыі можна даць – гэта звярнуцца па юрыдычную дапамогу да літоўскіх адвакатаў і абскардзіць рашэнне. Са свайго боку мы ўздымем гэтае пытанне ў межах працоўнай групы пры Міністэрстве ўнутраных справаў Літоўскай Рэспублікі. Спадзяемся, што сітуацыя па гэтым пытанні хутка высветліцца, і беларусам, якія знаходзяцца ў Літве, не давядзецца хвалявацца наконт сваёй будучыні». 

    Апошнія навіны