• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам за ўдзел у Дні Салідарнасці

    10 жніўня, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Вялікі дзякуй усім, хто падтрымаў Дзень Салідарнасці і выйшаў на акцыі – беларусам Літвы, Польшчы, Грузіі, Амерыкі, Чэхіі і іншых краінаў свету. І, канечне, я хачу асабліва падзякаваць беларусам у Беларусі, якія далучыліся да акцыяў салідарнасці, хоць гэта вельмі небяспечна. 

    Дзякуй кожнаму і кожнай з вас за тое, што памятаеце пра нашых палітвязняў, падтрымліваеце адно аднаго, але галоўнае – не губляеце любові да роднай Беларусі. 

    Ведаеце, і ўчора на мітынгу, і ў жывым эфіры, і кожны дзень я адчуваю вашую падтрымку. Без яе нават не магу ўявіць сабе, як бы працягвала працу. Але ведаю: я не адна. І як бы цяжка часам не было, памятайце, мы разам крок за крокам ідзем да зменаў. 

    Дзякуй за тое, што вы побач. Жыве Беларусь!» 

     

     

     

     

     

    Апошнія навіны