«Зыходзіць не з крыўдаў або сімпатыяў, а перш за ўсё кіравацца інтарэсамі беларусаў», — менавіта такім чынам Святлана Ціханоўская папрасіла Каардынацыйную Раду ўзгадняць прадстаўнікоў АПК.
Звяртаючыся да чальцоў КР, яна адзначыла, што сустрэнецца з імі, каб даць агульную справаздачу па працы Кабінета і яго планах, але і прапанавала Каардынацыйнай Радзе падрыхтаваць сваю справаздачу, і таксама браць на сябе іншыя канкрэтныя задачы ў межах агульнага дэмакратычнага руху. «Я спадзяюся пачуць вашыя рэкамендацыі, і на аснове іх у найбліжэйшы час агучу свае рашэнні па далейшай працы прадстаўнікоў АПК», — рэзюмавала Ціханоўская.