Ціханоўская ў Капенгагене выступіла на тэму ядзернай зброі ў Беларусі
Сёння Святлана Ціханоўская наведала Капенгагенскі Саміт дэмакратыі, дзе выступіла на галоўнай пляцоўцы на тэму сітуацыі ў Беларусі і геапалітычных рызыкаў размяшчэння ядзернай зброі, а таксама сітуацыі з палітвязнямі. Яна заклікала свет да рашучасці ў супрацьстаянні размяшчэнню ядзернай зброі і выпрацоўцы стратэгіі вырашэння беларускага крызісу. Святлана Ціханоўская абазначыла, што лёс Беларусі і Украіны цесна звязаны, бо […]
Святлана Ціханоўская: «Сёння роўна год як загінуў камандзір роты палка Каліноўскага Павел «Волат» Суслаў»
Святлана Ціханоўская: «Сёння роўна год як загінуў камандзір роты палка Каліноўскага Павел «Волат» Суслаў. Адзначаць такія даты вельмі балюча – але гэта дата памяці. Мы павінны памятаць і шанаваць нашых герояў. І Павел Суслаў, безумоўна, герой. Я паглядзела відэа, якое зрабілі пабрацімы Паўла і ведаю людзей, якія ваявалі побач з ім. Усе яны расказвалі, што […]
Святлана Ціханоўская выступіла на круглым стале «Дэмакратыя, годная будучыні», які праходзіць у межах Саміту Рады Еўропы
«Паважанае спадарства, Паважаныя чальцы Парламенцкай Асамблеі Дарагія сябры, студэнты, Для мяне вялікі гонар выступіць з асноўным дакладам на гэтым круглым стале, і я шкадую, што не магу прысутнічаць сёння асабіста. Барацьба за дэмакратыю мае патрэбу ў сваіх чэмпіёнах — тых, хто прысвячае ёй сваё жыццё і ставіць на карту сваю свабоду ў імя яе. Адзін з […]
Што рабіць беларусам і беларускам у Дзень салідарнасці з палітвязнямі 21 траўня?
Мы мусім паказаць, што нам не ўсё роўна. 21 траўня, у Дзень салідарнасці з палітвязнямі, усе беларусы і беларускі павінны гучна нагадаць пра палітвязняў у Беларусі ўсяму свету. Так, каб інфармацыя пра гэта дайшла да саміх палітвязняў, беларусаў у краіне і ўсёй сусветнай супольнасці. Каманда Офіса падрыхтавала некалькі варыянтаў таго, як кожны беларус і беларуска […]
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага
Учора Святлана Ціханоўская разам з паплечніцамі па жаночым трыа – Веранікай Цапкалай і Таццянай Хоміч (якая прадстаўляла палітзняволеную сястру Марыю Калеснікаву) узяла ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага. Летась яны атрымалі гэту прэмію, а сёлета – Уладзімір Зяленскі і народ Украіны. Гэта адна з самых прэстыжных палітычных узнагарод у свеце. Напярэдадні Святлана Ціханоўская паўдзельнічала […]
Валер Кавалеўскі: «Заклікаю кожнага з вас дбаць пра палітзняволеных не толькі 21 траўня, але і кожны дзень»
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі звярнуўся да беларусаў з нагоды Дня салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі: «Адна з маіх галоўных задач у Вашынгтоне – расказаць пра сітуацыю ў Беларусі, мабілізаваць намаганні міжнароднай супольнасці, дзеля таго, каб не дазволіць Лукашэнку «перагарнуць старонку» і нармалізаваць тое, што адбываецца сёння ў нашай краіне. Нам трэба працягваць працу […]
Толькі адну касту не закранулі масавыя звальненні. Вы лёгка адгадаеце якую
Святлана Ціханоўская: «Нядаўна мне напісаў беларус з Мінска: «У мяне на заводзе людзям упісваюць вялікія выходныя, прымушаюць браць адпачынкі за свой кошт і пераводзяць на «частковую эканомію энергіі і рэсурсаў». Усё з-за недахопу грошай». Ведаеце, гэтая гісторыя не адзінкавая. Ледзьве не на кожным прадпрыемстве сумная сітуацыя. Бо зараз у Беларусі няма незалежных прафсаюзаў – ёсць […]
Падтрымайце зборы для палітвязняў, якія арганізавалі беларускія актывісткі і актывісты
Святлана Ціханоўская: «Толькі паводле звестак «Вясны» колькасць палітвязняў у Беларусі складае амаль 1500 чалавек. З падзеяў 2020 года ўжо як мінімум 728 чалавек выйшлі на волю пасля свайго палітычнага прысуду. Дагэтуль тысячы беларусаў адбываюць «хімію». Шмат хто адмаўляецца ад статусу палітвязня, абгрунтавана асцерагаючыся ціску ў турмах. Беларусаў, якія прайшлі праз палітычныя прысуды столькі, колькі жыве […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на 5-м форуме «Наша будучыня» ў Варшаве, 2023
«Дарагія сябры, Дазвольце мне павітаць арганізатараў і ўдзельнікаў 5-га форуму «Наша будучыня». Для мяне вялікі гонар выступаць перад бліскучымі розумамі новага пакалення, якія падаюць надзею для будучыні Еўропы. Несумненна, кутным каменем гэтай будучыні стане дэмакратыя. Мой суайчыннік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі пісаў, што сапраўдная дэмакратыя каштоўная тым, што яна заахвочвае адказнасць, мараль і […]
«Гэта прысуд усім беларусам, якія мараць пра сапраўдную беларускую Беларусь»
Святлана Ціханоўская: «Сёння Паўлу Белавусу вынеслі прысуд – 13 гадоў зняволення. Людзі, якія ахвотна прымуць страту незалежнасці і далучэнне Беларусі да Расіі, вынеслі прысуд чалавеку, для якога Беларусь перадусім. Павел Белавус больш за 10 гадоў развіваў праекты ў сферы беларускай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці. Гэта прысуд не толькі Паўлу – гэта прысуд усім беларусам, якія […]
13-14 траўня Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага ў Аахене
Сёлета ўзнагароду атрымаў Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і народ Украіны. Летась прэмію атрымалі Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава. Учора Святлана Ціханoўская запісала відэа, дзе павіншавала Уладзіміра Зяленскага і народ Украіны з атрыманнем прэміі: «Мае шчырыя віншаванні Прэзідэнту Зяленскаму і народу Украіны з прысуджэннем прэміі Карла Вялікага. Давайце разам выганім дыктатараў у мінулае і […]
«Адразу пасля святкавання беларусам трэба не дапусціць прыходу іншага дыктатара ці расійскага стаўленіка, і захаваць незалежнасць»
Святлана Ціханоўская: «Ведаеце, за 28 гадоў у многіх беларусаў у галаве хоць раз праскоквала думка: а што будзе, калі Лукашэнка ўсё? І, вядома, на розум адразу прыходзіць думка пра шампанскае і свята для ўсёй краіны. Але, насамрэч, адразу пасля святкавання для нашай краіны надыдзе цяжкі час. Калі ўсёй нацыі трэба будзе сур'ёзна напружыцца, каб пачаць […]
«Ізраіль не мае ілюзіяў датычна рэжыму Лукашэнкі». Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадаркай Ізраіля
Амбасадарка Ізраіля ў Літве Хадас Вітэнберг-Сільверстайн сёння наведала Офіс Святланы Ціханоўскай. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, пагрозу размяшчэння ядзернай зброі, беларуска-ізраільскія культурныя сувязі і супрацу Ізраіля з дэмакратычнай Беларуссю. Амбасадарка распавяла пра тое, што ўжо робіцца Ізраілем у сферы беларуска-ізраільскай культуры, у т.л. пераклады кніг і іншае. «Мы адчуваем падтрымку і разуменне […]
Святлана Ціханоўская павіншавала Уладзіміра Зяленскага і народ Украіны з атрыманнем прэміі Карла Вялікага 2023
Відэазварот Святланы Ціханоўскай можна паглядзець па спасылцы. Тэкст звароту: «Дарагія сябры, У мінулым годзе мне выпаў вялікі гонар – атрымаць прэмію Карла Вялікага ад імя ўсіх беларусаў, якія хочуць мірнага і свабоднага жыцця. Я вельмі радая, што сёлета прэмія Карла Вялікага прысуджаецца Прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму і народу Украіны. Прэзідэнт Зяленскі праявіў выключную адвагу і сваім […]
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў пятніцу
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і дарадцай Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZYkcuGvrTsuHNSArgvz0ie-33If9ltnlcON Размова пройдзе ў пятніцу, 12 траўня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць […]
Дзень Перамогі з дня «ніколі больш» ператварыўся ў жахлівае «можам паўтарыць»
Святлана Ціханоўская: «9 траўня 1945 года — гэта не толькі дзень памяці ў гісторыі чалавецтва. Гэта яшчэ і стартавы пункт, які ўсе краіны-ўдзельніцы вайны выкарыстоўвалі для таго, каб больш не ваяваць, а будаваць квітнеючыя і развітыя дзяржавы. І толькі дыктатары выкарыстоўвалі гэта для таго, каб загразнуць у крызісе і пачаць новую жахлівую вайну. Мой прадзед Афанасій, […]
Далучыцеся да акцыі Вольгі Гарбуновай і распавядзіце гісторыі палітзняволеных беларусак
Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова прапанавала распавесці пра беларускіх палітзняволеных жанчын. Святлана Ціханоўская далучылася да акцыі і расклеіла плакаты з імёнамі Галіны Дзербыш, Кацярыны Андрэевай, Марфы Рабковай: «Я не проста хачу падтрымаць гэтую ініцыятыву, але і запрасіць вас усіх далучыцца. Такія плакаты можна раздрукаваць і павесіць на працоўным месцы ў офісе, […]
Святлана Ціханоўская – пра смерць палітзняволенага Мікалая Клімовіча
Святлана Ціханоўская: «У мінулым годзе палітвязень Мікалай Клімовіч намаляваў карыкатуру на Лукашэнку. Яго затрымлівалі ў снежні 2022 года, але выпусцілі праз некалькі дзён – бо ў мужчыны інваліднасць II групы па сэрцы і яму было дрэнна з сэрцам за кратамі. Але нягледзячы на такі стан здароўя, у лютым 2023 года суддзя Андрэй Бычыла па прапанове […]
Чаму беларусам так важна выйсці на акцыі салідарнасці з палітвязнямі 21 траўня?
Святлана Ціханоўская: «21 траўня – гэта дзень, калі ва ўсіх гарадах свету, дзе ёсць беларусы, нас павінна быць сапраўды шмат, і мы павінны быць вельмі гучнымі: каб перадаць увесь боль, усю надзею і ўсю моц духу нашых улюбёных беларусаў, у якіх адабралі свабоду і голас. У гэты дзень мы павінны быць сілай, якая пакажа сусветнай […]
Стажыроўкі ў мэрыі, падтрымка беларусаў Дубліна, а таксама беларускіх музыкаў і літаратараў. Ціханоўская сустрэлася з мэркай Дубліна
Сёння Святлана Ціханоўская наведала мэрыю Дубліна, дзе сустрэлася з мэркай Кэралайн Конрай. Падчас сустрэчы абмеркавалі: – падтрымку беларускай дыяспары ў Дубліне. У горадзе пражывае да 500 беларусаў; – магчымасць выдзялення памяшкання ў Дубліне для беларускіх ініцыятываў; – запрашэнне беларускіх музыкаў на міжнародныя музычныя фестывалі ў Дубліне; – магчымасць арганізацыі стажыровак у гарадскім самакіраванні для маладых […]
«Мы маем канкрэтныя планы і абяцанне падтрымкі». Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Ірландыі Леа Варадкарам
Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская падзякавала прэм’еру за падтрымку ў Радзе Еўропы: падчас старшынства Ірландыі была ініцыяваная кантактная група па Беларусі. Лідары абмеркавалі апошнія прысуды Пратасевічу і Пуцілу, крытычную сітуацыю з Віктарам Бабарыкам і іншымі палітвязнямі. Таксама абмеркавалі магчымасць запуску праграмы па рэабілітацыі былых палітвязняў і іх сем'яў. Прэм’ер распавёў пра праекты, якія Ірландыя ўжо падтрымлівае […]
Першая сустрэча працоўнай групы па міграцыі ў Літве
Сёння прайшла першая сустрэча працоўнай групы па пытаннях міграцыі і грамадскай бяспекі ў Літве. Рашэнне пра стварэнне групы было прынятае на сустрэчы Святланы Ціханоўскай з міністаркай унутраных справаў Літвы Агнэ Білатайтэ. У склад працоўнай групы ўвайшлі прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, ByPol, BYSOL, Беларускага дома правоў чалавека. А таксама прадстаўнікі МУС, МЗС і Дэпартамента […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам ірландскага Сената Джэры Бацімерам
Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам ірландскага Сената Джэры Бацімерам. Беларуская лідарка распавяла пра апошнюю хвалю рэпрэсіяў супраць палітзняволеных. У сваю чаргу, спікер выказаў жаданне ўзяць патранаж над адным з палітвязняў, а таксама заклікаць іншых сенатараў далучыцца да кампаніі. На сустрэчы абмеркавалі адпраўку адмысловай місіі ірландскага Парламента ў Варшаву і Вільню для сустрэчы з беларускімі […]
Сустрэча з міністрам замежных справаў Ірландыі: дапамога палітвязням, падтрымка беларускіх ініцыятываў, спрашчэнне візавых і міграцыйных працэдураў
У Дубліне Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з віцэ-прэм’ерам і міністрам замежных справаў краіны Міхолам Марцінам. Яна распавяла пра прысуды беларусам і масавыя рэпрэсіі, працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і дэмакратычных сілаў, пра важнасць падтрымкі беларускіх валанцёраў і добраахвотнікаў ва Украіне. Падчас сустрэчы абмеркавалі: – Спрашчэнне візавых і міграцыйных працэдураў для беларусаў. Ціханоўская прапанавала вярнуць магчымасць беларусам […]
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у мерапрыемстве з нагоды Дня Канстытуцыі 3 траўня ў польскай амбасадзе ў Дубліне
Падчас візіту ў Ірландыю Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у мерапрыемстве з нагоды Дня Канстытуцыі 3 траўня, дзе выступіла разам з літоўскім, польскім і ўкраінскімі амбасадарамі, а таксама прэзідэнтам ірландскага сената. Мерапрыемства адбывалася ў польскай амбасадзе ў Дубліне. Удзел бралі больш за 100 чалавек, у тым ліку дыпламаты, прадстаўнікі ірландскага ўраду і грамадскіх арганізацыяў. Прамова Святланы […]
Сустрэча з прэзідэнтам, спікерам Парламента і выступ перад дэпутатамі Камітэта па замежнай палітыцы і абароне. Ціханоўская працягвае візіт у Ірландыю
Падчас візіту ў Ірландыю Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнтам Ірландыі Майклам Хігінсам. Ён выказаў поўную падтрымку беларусам, распавёў пра ірландскі досвед барацьбы за ідэнтычнасць і незалежнасць краіны, аднаўлення культуры і ідэнтычнасці, з чым у Беларусі шмат агульнага. Лідары абмеркавалі цяперашнюю сітуацыю з палітвязнямі, умовы ў турмах, важнасць падтрымкі беларускай дыяспары. Акрамя таго, Святлана Ціханоўская […]
Святлана Ціханоўская – беларускім журналістам: «Вы не кінулі сваю справу і кожны дзень працягваеце працаваць для беларусаў у краіне»
Святлана Ціханоўская: «Дарагія журналісты, рэдактары і блогеры, сёння, у Сусветны дзень свабоды прэсы, я хачу падзякаваць кожнаму і кожнай з вас за тую працу, якую вы робіце і ўдзень, і ўначы. Рабілі ў Беларусі і працягваеце рабіць за яе межамі. Вы не кінулі сваю справу і кожны дзень працягваеце працаваць для беларусаў у краіне: асвятляеце […]
Святлана Ціханоўская – пра прысуд Раману Пратасевічу: «Ці засталіся мы верныя сваім каштоўнасцям?»
«Гэты прысуд – гэта яшчэ і праверка для ўсіх нас. Бо каштоўнасці, на якіх будуецца дэмакратычны рух, такія: – Ніхто не павінен быць асуджаны па палітычных матывах. – Ніхто не павінен праходзіць праз катаванні. – Нічыё жыццё не павінна быць прадметам гандлю. Таму сёння я прашу кожнага беларуса і кожную беларуску: паглядзіце на сябе, ці […]
Святлана Ціханоўская працягвае візіт у Ірландыю
Пасля ўручэння прэміі Святлана Ціханоўская разам з гасцямі і арганізатарамі накіравалася да Аркі Памяці ў гонар загінулых ірландскіх ваенных, якія змагаліся ў першую і другую Сусветныя войны. Беларуская лідарка выказала пажаданне, каб такія аркі памяці з'явіліся і ў Беларусі ў гонар герояў 2020 года і добраахвотнікаў, якія загінулі, адстойваючы свабоду і суверэнітэт Украіны. Потым Ціханоўская […]