• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Суверэнітэт Беларусі і трансатлантычная бяспека». Святлана Ціханоўская правяла сайд-івэнт па Беларусі падчас Саміту НАТА ў Вільні

    11 ліпеня, 2023

    «Нельга баяцца супрацьстаяць расійскім інтарэсам у нашым рэгіёне. У рэшце рэшт, менавіта Расія выбрала шлях канфрантацыі. Нельга дапусціць, каб з-за пуцінскай Расіі беларускі народ не мог выбраць еўрапейскі шлях развіцця», – адзначыла беларуская лідарка.

    Таксама яна выказалася наконт таго, што чакаюць беларусы ад міжнароднай супольнасці: «Мы хочам, каб нашыя заходнія партнёры выразна заявілі: будуць міжнародныя гарантыі незалежнасці Беларусі, яе бяз'ядзернага статусу, яе будучай інтэграцыі ў еўрапейскія і трансатлантычныя структуры. Не трэба чакаць пераменаў. Мы можам пачаць супрацоўніцтва паміж НАТА і дэмакратычнай Беларуссю ўжо зараз – у межах праграмы «Партнёрства ў імя міру».

    У сайд-івэнце ўдзельнічалі міністры замежных справаў Ісландыі і Партугаліі, віцэ-міністр замежных справаў Латвіі, дзяржсакратар Фінляндыі, а таксама прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

    Апошнія навіны