5-7 Святлана Ціханоўская будзе знаходзіцца ў Рыме па запрашэнні італьянскага Парламента і міністра замежных справаў Антоніа Таяні. Запланаваныя сустрэчы з лідарамі краіны і асноўных палітычных партыяў Італіі, а таксама беларусамі.
Святлана Ціханоўская выступіць на слуханнях па Беларусі ў італьянскім Парламенце. Асноўная ўвага будзе прысвечаная рэпрэсіям унутры краіны і паглынанню Беларусі Расіяй.
Італія – трэцяя краіна ў Еўрасаюзе пасля Францыі і Германіі па палітычным і эканамічным уплыве. Таму гэты візіт мае асабліва важнае значэнне перад Самітам НАТА, які адбудзецца 11-12 ліпеня, дзе сярод іншага будзе абмяркоўвацца пытанне Беларусі.