5-7 ліпеня Святлана Ціханоўская разам з камандай Офіса знаходзілася з працоўным візітам у Рыме. За гэтыя дні беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністаркай, міністрам замежных справаў, дэпутатамі і віцэ-спікерамі Парламента, прафсаюзамі, а таксама беларусамі Італіі. Гаварылі пра выдачу візаў у Мінску, падтрымку беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, рэабілітацыю для дзяцей палітвязняў і стыпендыі для беларускіх студэнтаў.
Адным з галоўных вынікаў візіту стала стварэнне самай шматлікай групы «За дэмакратычную Беларусь» у Парламенце Італіі. Група будзе падтрымліваць беларусаў і лабіяваць нашыя інтарэсы на міжнароднай прасторы.
Якія яшчэ вынікі візіту – глядзіце ў відэа.