• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларусы ў Польшчы зараз могуць атрымаць праязны дакумент па спрошчанай працэдуры

    07 ліпеня, 2023

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала:

    «Са студзеня 2022 года працоўная група дэмсіл і МУС Польшчы працавала над спрашчэннем легалізацыі беларусаў. У выніку наша сістэмная праца з польскімі партнёрамі прынесла рэальныя плады. З ліпеня 2023 года беларусы ў Польшчы маюць магчымасць атрымаць праязны дакумент па спрошчанай працэдуры.

    • Што менавіта змяняецца з ліпеня 2023 года?

    – Зараз пашпарт замежніка выдаецца не толькі беларусам з ПМЖ, а таксама і тым, у каго ёсць дазвол на часовае знаходжанне ў Польшчы.

    – Для атрымання праязнога дакумента больш не трэба падаваць дадатковыя доказы таго, што беларусы не маюць магчымасці атрымаць пашпарт па стандартнай працэдуры.

    – Праязны дакумент могуць атрымаць беларусы, якія не мелі раней пашпарту Рэспублікі Беларусь. Напрыклад, гэта дзеці беларусаў, якія нарадзіліся на тэрыторыі Польшчы.

    – З ліпеня 2023 года праязны дакумент для беларусаў вырабляецца і выдаецца бескаштоўна».  

    Падрабязней чытайце ў каналах Цэнтра Беларускай салідарнасці.

    Апошнія навіны