• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская гаварыла з міністрам замежных справаў Люксембургу пра стратэгію па Беларусі

    12 ліпеня, 2023

    На палях Саміту НАТА Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Люксембургу Жанам Асэльборнам. Падчас сустрэчы абмеркавалі рэакцыю свету на смерць палітвязня Алеся Пушкіна і прыцягненне рэжыму да адказнасці праз міжнародныя механізмы і суды.

    Ціханоўская і Асэльборн абмеркавалі чаканыя вынікі ад Саміту НАТА і неабходнасць асобнай дыскусіі па Беларусі. Беларуская лідарка падзякавала міністру за рашучыя выступы Люксембургу на апошніх сустрэчах міністраў замежных справаў краін ЕС. Люксембург выказаўся за ўзмацненне падтрымкі дэмакратычнай Беларусі і ціску на рэжым Лукашэнкі за рэпрэсіі супраць беларусаў і саўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны.

    Апошнія навіны