• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Другі дзень візіту Святланы Ціханоўскай у Рым: сустрэчы з міністрам замежных справаў, палітыкамі і лідарамі партыяў, слуханні ў ніжняй палаце Парламента

    07 ліпеня, 2023

    З міністрам замежных справаў Святлана Ціханоўская абмяркоўвала дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне, візавую падтрымку беларусаў, расследаванне злачынстваў Лукашэнкі ў міжнародных судах, замарожванне ў Італіі і Еўрасаюзе актываў памагатых рэжыму. Міністра асабліва цікавіла справа дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і неабходнасць тэрміновай рэакцыі на гэта. Асобна размаўлялі пра падтрымку беларускіх пісьменнікаў, музыкаў, дзеячаў культуры, даследчыкаў і студэнтаў. 

    Таксама Ціханоўская выступіла ў ніжняй палаце Парламента, дзе абмяркоўвалі пытанне прызнання рэжыму Лукашэнкі спонсарам тэрарызму, а таксама незаконнасць размяшчэння ядзернай зброі, расійскіх вайсковых базаў і групы Вагнера на тэрыторыі Беларусі. Парламентары заявілі, што не прызнаюць дзеянні Лукашэнкі законнымі, лічаць Святлану Ціханоўскую прэзідэнткай Беларусі.

    У другой палове дня Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці групы «За дэмакратычную Беларусь» у італьянскім Парламенце. У яе ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх асноўных партыяў, як урадавых, так і апазіцыйных. Агулам далучыліся 38 чалавек. Цяпер гэта самая вялікая парламенцкая група. Група будзе праводзіць слуханні па Беларусі, распрацоўваць пазіцыі па Беларусі, падымаць пытанне Беларусі ў медыя. Плануецца арганізаваць візіт сябраў групы ў Варшаву і Вільню, дзе адбудуцца сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, сем’ямі рэпрэсаваных і былымі палітвязнямі.

    Асобна Святлана Ціханоўская сустрэлася з уплывовымі палітыкамі Італіі, у тым ліку з Элі Шлейн, дэпутаткай Дэмакратычнай партыі Лаўрай Балдрыні, былым прэм’ерам Джузэпэ Контэ, дэпутатам Бэнэдэта Дэла Ведова, кіраўніком камітэта па замежных справах італьянскага Парламента Джуліа Трэмонці, віцэ-прэзідэнткамі Сената і ніжняй палаты Парламента Анамарыяй Расаманда і Аннай Аскані.

    Беларуская лідарка дала інтэрв‘ю асноўным газетам, радыёстанцыям і тэлеканалам Італіі, у тым ліку RAI1, RAI3, SKY TV, Corriere della Sera, La Repubblica і іншым.

    Апошнія навіны