Святлана Ціханоўская паўдзельнічала ў адкрыцці групы і падзякавала дэпутатам, якія ў яе ўвайшлі. Яна таксама адзначыла, што італьянская група – самая шматлікая група ў Альянсе групаў «За дэмакратычную Беларусь». Італія стала 21-й краінай, у Парламенце якой створаная міжфракцыйная дэпутацкая група «За дэмакратычную Беларусь». У яе ўвайшло 38 парламентароў.
Група будзе праводзіць слуханні па Беларусі, выпрацоўваць пазіцыі і рэакцыі на падзеі ў краіне і актыўна ўздымаць пытанні, звязаныя з Беларуссю, у СМІ. Плануецца арганізаваць візіт сябраў групы ў Варшаву і Вільню, дзе пройдуць сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, сем'ямі рэпрэсаваных і былымі палітвязнямі.