У дзень нашага нацыянальнага сцяга полк Каліноўскага і беларускія актывісты ва Украіне запусцілі вялізарны бел-чырвона-белы сцяг у напрамку Беларусі.
«Рана ці позна гэты сцяг залунае над усёй нашай краінай – над вольнай Беларуссю», – мэсадж, які беларусы перадалі на Радзіму.
Святлана Ціханоўская: «Вялікі дзякуй беларусам і палку Каліноўскага за такую цудоўную акцыю. Гэта яшчэ адзін прыклад таго, што для беларускай салідарнасці не існуе межаў. Спадзяюся, што вашую вестачку змаглі ўбачыць у краіне. Жыве Беларусь!»