Падчас выступу ў Еўрапарламенце беларуская лідарка прадэманстравала праект пашпарта новай Беларусі і распавяла пра нядаўні ўказ Лукашэнкі:
«Гэты ўказ ставіць пад пагрозу прававы статус сотняў тысяч людзей. Неабходнае хуткае і доўгатэрміновае рашэнне.
Мы працуем над тым, каб пачаць выдачу нацыянальных беларускіх пашпартоў. І ўдзячныя ўрадам краінаў і экспертам Еўрапейскай Камісіі за кансультацыі па гэтым пытанні. Дакумент пацвердзіць беларускае грамадзянства і паслужыць праязным дакументам для беларусаў у выгнанні. Вельмі хутка мы прыйдзем ва ўрады вашых краін з просьбай прызнаць нашыя новыя пашпарты».