Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з мэрам Кіева Віталём Клічко
Яна падзякавала Віталю Клічко за вялікі бела-чырвона-белы сцяг, які размяшчалі над мэрыяй і дадала, што ўкраінцы як ніхто разумеюць патрэбу ў міжнароднай салідарнасці ў цяжкія часы. На сустрэчы абмеркавалі дапамогу беларускай дыяспары ў Кіеве і падтрымку беларускіх медыяў і праваабаронцаў, якія працуюць з украінскай сталіцы.
18 лютага, 2022
Святлана Ціханоўская пачала працоўныя сустрэчы ў межах Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Першая сустрэча – з еўракамісаркай па ўнутраных справах Ільвай Ёхансан. У сваіх візітах Святлана Ціханоўская часта ўручае падарункі, якія паказваюць талент і характар беларусаў. Ільве Ёхансан яна падарыла брошку ў колерах нацыянальнага сцяга, зробленую беларускай рамесніцай.
18 лютага, 2022
Што рабіць 27 лютага?
1. Прыходзьце на ўчасткі ў масках у 14:00, усміхайцеся і кажыце адно аднаму «прывітанне!» 2. Выкрэслівайце ўсе прапанаваныя варыянты і апускайце ў скрыню гэты бюлетэнь. Калі ёсць магчымасць – сфатаграфуйце яго з двух бакоў. 3. Пацвердзіце ваш выбар у «Голасе» (viber або telegram). 4. Калі гэта бяспечна – сфатаграфуйце ў 20:00 пратакол на ўчастку і […]
18 лютага, 2022
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з беларускай дыяспарай у Літве
Сёння ў Вільні Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Літвы і прадстаўнікамі беларускіх арганізацый. На сустрэчы прысутнічалі дарадца Ціханоўскай і кіраўнік аддзела ўнутранай палітыкі Аляксандр Дабравольскі, кіраўнік Кабінета, прадстаўнік па міжнародных справах Валер Кавалеўскі, сустрэчу мадэравала кіраўніца аддзела па знешніх сувязях Офіса Аляксандра Логвінава. «Рэферэндум» стаў адной з галоўных тэмаў размовы з дыяспарай. Дыяспара адзначыла складанасць […]
16 лютага, 2022
Святлана Ціханоўская: «Такую ж суму Еўрасаюз выдзеліць нашай краіне па Плане ЕС для дэмакратычнай Беларусі»
Святлана Ціханоўская: «Сёння рэжым атрымаў адмову ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця на атрыманне 3, 5 мільярдаў даляраў. Я хачу нагадаць, што такую ж суму Еўрасаюз выдзеліць нашай краіне па Плане ЕС для дэмакратычнай Беларусі. І пойдзе яна на стабілізацыю эканомікі і ўмацаванне інфраструктуры, а не на рэпрэсіўны апарат ці прэміі набліжаным былога прэзідэнта. Бо […]
16 лютага, 2022
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця сцягоў балтыйскіх дзяржаваў
Сёння ў Вільні Святлана Ціханоўская па запрашэнні прэзідэнта Літвы Наўседы ўзяла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця сцягоў балтыйскіх дзяржаваў каля прэзідэнцкага палаца. Удзел у цырымоніі ўзялі прэзідэнт Наўседа, прэм’ерка Шыманітэ, спікерка Сейму Чмілітэ-Нільсэн і дыпламатычны корпус. 16 лютага 1918 года ў Вільні літоўская Тарыба (Рада) аб’явіла пра аднаўленне незалежнай літоўскай дзяржавы. Святлана Ціханоўская павіншавала літоўцаў […]
16 лютага, 2022
Святлана Ціханоўская звярнулася да супрацоўнікаў бюджэтнага сектара
Ціханоўская: «Я разумею, што такое баяцца страціць сваё месца і сваю працу. І я цудоўна разумею, што такое баяцца, што з-за свайго рашэння зрабіць правільна не зможаш забяспечыць уласных дзяцей, не здолееш расплаціцца па крэдытах, а твая сям'я страціць пачуццё бяспекі. Але менавіта з-за гэтага страху ўсе мы апынуліся ў сітуацыі, дзе трэба абараняць ужо […]
15 лютага, 2022
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Люты 2022 / Выпуск 2
Спампаваць дайджэст па пытаннях адукацыі і навукі можна па спасылцы. Рэпрэсіі – 4 лютага філосаф Уладзімір Мацкевіч, які больш за паўгода знаходзіцца ў СІЗА (абвінавачваецца ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ч. 1 арт. 342 КК РБ), пачаў галадоўку ў знак пратэсту супраць беззаконнага працяглага ўтрымання пад вартай і адсутнасці якіх-небудзь следчых […]
15 лютага, 2022
Зварот Офіса Ціханоўскай да беларусаў, якія знаходзяцца ва Украіне ці разглядаюць магчымасць прыезду ва Украіну
У сувязі з магчымымі ваеннымі дзеяннямі з боку Расіі Офіс рэкамендуе беларусам, якія знаходзяцца ва Украіне ці разглядаюць магчымасць прыезду ва Украіну: – часова ўстрымацца ад паездак ва Украіну. Ужо адбыліся шматлікія выпадкі затрымання беларусаў на памежных пераходах і ў аэрапортах. На жаль, Офіс не можа паўплываць на рашэнні памежнай службы Украіны; – калі вы […]
15 лютага, 2022
Адкрытая размова з камандай Ціханоўскай. Тэма – умовы працы беларусаў: нагрузкі, выплаты, сац. забеспячэнне
Ціханоўская працягвае серыю анлайн-сустрэчаў, каб атрымліваць зваротную сувязь і выслухоўваць меркаванні беларусаў на розныя сацыяльныя тэмы. На гэты раз размова будзе пра ўмовы, у якіх працуюць беларусы. У сустрэчы таксама прыме ўдзел юрыстка каманды Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр. Далучайцеся да зум-сустрэчы 16 лютага ў 19:00. Для гэтага трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://zoom.us/meeting/register/tJwlduyrpjgjHNerb6WEds1CJ828VUCqiLla У залежнасці ад […]
15 лютага, 2022
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з рэктарам ЕГУ
Сёння, 14 лютага, Ціханоўская правяла сустрэчу з рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Сяргеем Ігнатавым. Яна павіншавала ўніверсітэт з 30-годдзем і адзначыла важнасць ЕГУ ў гадаванні кадраў новай Беларусі і падтрымцы грамадзянскай супольнасці. Беларуская лідарка адзначыла, што многія вядомыя людзі са сфераў палітыкі, культуры, бізнесу з’яўляюцца выпускнікамі ўніверсітэта, а гэта сур’ёзная адзнака яго працы. Рэктар Ігнатаў распавёў […]
14 лютага, 2022
Святлана Ціханоўская павіншавала Ганну Гуськову са срэбным медалём Алімпіяды і падтрымала спартоўцаў, якіх прымусілі запісваць «пакаяльныя» відэа
«Сёння фрыстайлістка Ганна Гуськова, якая падпісала ліст за сумленныя выбары, заваявала срэбны медаль на Алімпіядзе ў Пекіне. Я віншую Ганну і жадаю ёй яшчэ шмат медаляў і перамог. І ў гэты ж час я спачуваю тым спартоўцам, якіх прымусілі запісваць «пакаяльныя» відэа, дзе яны на фоне сцяга апраўдваюцца, што не прынеслі краіне медалёў. Сама практыка […]
14 лютага, 2022
Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 7–13 лютага
Новыя фарматы камунікацыі беларусаў і Офіса – У пятніцу Святлана Ціханоўская правяла першую серыю асабістых размоваў з беларусамі – зарэгістравацца на анлайн-сустрэчу можа любы ахвочы. На асабістую размову прыходзілі беларусы ад школьнікаў да пенсіянераў, людзі з рэгіёнаў, з Мінска, якія вымушана рэлакаваліся, былыя палітвязні. Беларусы прапаноўвалі Офісу тэмы і праблемы, на якія трэба звярнуць увагу, […]
13 лютага, 2022
Як прайшлі першыя асабістыя размовы беларусаў са Святланай Ціханоўскай
У пятніцу, 12 лютага, Святлана Ціханоўская пачала асабістую размову з беларусамі — зарэгістравацца на анлайн-сустрэчу мог любы ахвочы. За пару гадзінаў было больш за сто заявак, таму пакуль рэгістрацыя прыпыненая (але хутка адкрыецца зноў, Офіс апублікуе спасылку для рэгістрацыі). На асабістую размову прыходзілі беларусы ад школьнікаў да пенсіянераў, людзі з рэгіёнаў, з Мінска, якія вымушана рэлакаваліся […]
13 лютага, 2022
Валер Кавалеўскі пра пачатак вучэнняў: «Спроба адцягнуць людзей ад крызісу пагрозай вайны»
У гэтым відэа Валер Кавалеўскі расказвае пра тое, ці лёгка хутка вывесці з краіны такую колькасць тэхнікі, навошта Лукашэнку вайсковыя вучэнні і якія сцэнары развіцця сітуацыі з расійскімі войскамі на тэрыторыі Беларусі.
11 лютага, 2022
Пазіцыя Офіса Ціханоўскай адносна праверак беларусаў на мяжы з Украінай
Сёння з'явіліся паведамленні, што пры перасячэнні мяжы з Украінай беларусаў пачалі ўзмоцнена правяраць, аглядаць рэчы і дапытваць на пунктах кантролю. Нам пацвердзілі, што цяпер узмоцненыя меры кантролю на ўезд ва Украіну з-за ваенных вучэнняў, якія праходзяць на тэрыторыі Беларусі з удзелам войскаў Расійскай Федэрацыі. Офіс падкрэслівае, што праз дзеянні рэжыму да беларусаў пачынаюць ставіцца як […]
11 лютага, 2022
Пытанне інтэграцыі Беларусі з Расіяй: выклікі і наступствы для бяспекі Беларусі. Аналітыка
Даследчы цэнтр OST сумесна з Оксфардскай абсерваторыяй па Беларусі і праектам COMPASS GCRF на аснове дыскусіі, якая прайшла 27 студзеня 2022, падрыхтаваў аналітычны дакумент «Інтэграцыя Беларусі з Расіяй: ацэнка выклікаў для краіны». Поўны тэкст на англійскай мове даступны ніжэй. Спампаваць аналітычны дакумент можна па спасылцы.
11 лютага, 2022
Ціханоўская пра Лукашэнку: «Выбары – параза. Эканоміка – параза. «Абы не было вайны» – параза»
Увечары 10 лютага Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у ток-шоу Дзмітрыя Гордана, дзе адказала на пытанні пра пагрозу ваеннага канфлікту ў рэгіёне, а таксама стаўленне беларусаў да чалавека, які прайграў выбары.
11 лютага, 2022
Што беларусы расказалі Святлане Ціханоўскай на адкрытай гутарцы па тэме коштаў, заробкаў і дабрабыту
У сераду, 9 лютага, Святлана Ціханоўская і прадстаўнік па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч правялі адкрытае тэлефанаванне па тэме «Кошты, заробкі і дабрабыт беларусаў». Што беларусы расказалі Ціханоўскай? Пра павышэнне коштаў: «Значна зменшылася колькасць еўрапейскіх прадуктаў у крамах. Узамен усё больш расійскага, дзе не сыр, а «прадукт сыразмяшчальны». «Больш за ўсё падаражэла садавіна і гародніна, а […]
11 лютага, 2022
Як дапамагчы беларускаму бізнэсу, які вымушана рэлацыраваўся: у Вільні пройдзе бізнэс-форум пад патранажам Офіса Ціханоўскай
22-23 лютага ў Вільні пад патранажам Святланы Ціханоўскай адбудзецца бізнес-форум «Belarus Business Harbour in Baltics». Форум арганізуе Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) у генеральным партнёрстве з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ). Гэтае маштабнае мерапрыемства пройдзе ў гістарычным будынку ЕГУ ў цэнтры Вільні. Асноўныя мэты форуму – аб'яднаць і згуртаваць беларускі бізнес за мяжой, стварыць моцную […]
11 лютага, 2022
«Незалежнасць губляе Лукашэнка, а не Беларусь». Ціханоўская – пра пачатак ваенных вучэнняў
Сёння, 10 лютага, пачаліся ваенныя вучэнні на тэрыторыі Беларусі. З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская выступіла з пазіцыяй. Ціханоўская: «Відэа і фота ваеннай тэхнікі, якая з’яўляецца па ўсёй краіне, выклікаюць у мяне абурэнне. Рэжым намагаецца зрабіць гэтую карціну нормай, а танкі і гаўбіцы ў навінах штодзённай руцінай – каб прывучыць беларусаў да думкі пра вайну, адцягнуць […]
10 лютага, 2022
Цяпер кожны можа прыйсці на асабістую размову з Ціханоўскай і яе камандай
Кожны дзень у чат-боты, на пошту і ў сацсеткі Офіса прыходзіць мноства пытанняў і прапаноў. Цяпер, каб мець магчымасць размаўляць з беларусамі напрамую, Святлана Ціханоўская запускае новы фармат камунікацыі. Па пятніцах з 14:00 да 16:00 (па Мінску) вы можаце патрапіць на персанальную анлайн-сустрэчу са Святланай і яе камандай і асабіста задаць пытанне ці абмеркаваць сваю […]
10 лютага, 2022
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з беларускімі медыя
З нагоды Дня салідарнасці з беларускімі медыя, Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прадстаўнікамі незалежных СМІ і медыя-каналаў. Яна абмеркавала з імі працу журналістаў, блогераў, прадстаўнікоў медыя ў цяперашняй сітуацыі. Суразмоўцы падрабязна распавялі пра выклікі працы з беларускай павесткай, калі рэдакцыям даводзіцца працаваць падпольна ў Беларусі ці аддалена з іншых краінаў, а частка каманды апынаецца ў […]
09 лютага, 2022
Святлана Ціханоўская звярнулася да журналістаў і блогераў з нагоды міжнароднага Дня салідарнасці з беларускімі медыя
«9 лютага – паўтара гады з кропкі незвароту, з моманту, калі беларусы вырашылі не маўчаць, а глядзець праўдзе ў вочы. І гэтае 9 лютага мы прысвячаем тым, хто дапамагаў і дапамагае нам дамагчыся гэтай праўды – журналістам, блогерам і медыям. Дзякуй тым, хто аднаўляе працу рэдакцый і хто стварае персанальныя блогі. Дзякуй тым, хто задае […]
09 лютага, 2022
Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом ЕС Шубелем і паслом Польшчы Міхальскім
Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом ЕС Дзіркам Шубелем і паслом Польшчы Артурам Міхальскім. Яны былі высланыя з Мінска Лукашэнкам за іх прынцыповасць і цвёрдую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму. На сустрэчы Ціханоўская: – падзякавала паслам за непрызнанне рэжыму Лукашэнкі і падтрымку грамадзянскай супольнасці; – абмеркавала праграмы дапамогі рэпрэсаваным, малому бізнесу, стыпендыі для студэнтаў, культурных […]
08 лютага, 2022
Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом ЕС Шубелем і паслом Польшчы Міхальскім
Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом ЕС Дзіркам Шубелем і паслом Польшчы Артурам Міхальскім. Яны былі высланыя з Мінска Лукашэнкам за іх прынцыповасць і цвёрдую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму. На сустрэчы Ціханоўская: – падзякавала паслам за непрызнанне рэжыму Лукашэнкі і падтрымку грамадзянскай супольнасці; – абмеркавала праграмы дапамогі рэпрэсаваным, малому бізнесу, стыпендыі для студэнтаў, культурных […]
08 лютага, 2022
Адкрытая размову з камандай Ціханоўскай. Тэма – кошты, заробкі і дабрабыт беларусаў
Ціханоўская працягвае серыю анлайн-сустрэчаў, каб атрымліваць зваротную сувязь і выслухоўваць меркаванні беларусаў на розныя сацыяльныя тэмы. На гэты раз размова пойдзе пра кошты, якія растуць непрапарцыйна заробкам і пенсіям людзей, а таксама пра тое, як гэта можна змяніць. У гэтай сустрэчы таксама возьме ўдзел прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч. Прыміце ўдзел у зум-сустрэчы […]
08 лютага, 2022
Якія эканамічныя рэформы патрэбныя Беларусі?
«Банк ідэй» разам з эканамічнай камандай Ціханоўскай публікуюць канцэпцыю таго, якія эканамічныя рэформы выведуць Беларусь з крызісу. Поўную версію канцэпцыі можна прачытаць па спасылцы. Кароткая версія па-руску – на картках. Звязацца з эканамічнай камандай Святланы Ціханоўскай пад кіраўніцтвам Алеся Аляхновіча можна па пошце [email protected] або праз чат-бот Офіса @AskOffice_Bot.
07 лютага, 2022
Як знайсці дадзеныя пра тых, хто фальсіфікуе выбары ў Беларусі – і як не стаць фальсіфікатарам
Ініцыятыва «Честные люди» правяла вялікае расследаванне з удзелам былых чальцоў камісій і супрацоўнікаў дзяржкіравання. Масавы ўдзел беларусаў у выбарах прымусіў многіх чальцоў выбарчых камісій зразумець, што фальсіфікацыі – гэта злачынства. Таму незалежным медыя стала вядома пра тое, як менавіта мясцовыя адміністрацыі фальсіфікуюць вынікі любых выбараў. На сайце uik.xx2022.org вы можаце знайсці старонку вашай камісіі – […]
05 лютага, 2022