Разам з Элінай Валтанен, што нядаўна ўзначаліла міністэрства замежных спраў, беларуская лідарка абмеркавала «выбарчую» кампанію-2024, абвешчаную Лукашэнкам. Ціханоўская патлумачыла, што гэтыя выбары фарс, і падкрэсліла, што міжнародная супольнасць не павінна прызнаваць іх.
Падчас размовы абмяркоўвалася падтрымка беларускіх НДА і студэнтаў у Фінляндыі, а таксама былі акрэслены дэталі беларуска-фінскай канферэнцыі, якую плануецца правесці ў Хельсінкі ў студзені 2024-га.