Беларуская лідарка сустрэлася з вядучымі палітыкамі Італіі – прэмʼеркай Джорджай Мелоні і міністрам замежных справаў Антоніё Таяні. Святлана Ціханоўская распавяла пра прагрэс у падрыхтоўцы пашпартоў новай Беларусі і папрасіла Італію падтрымаць гэтую ініцыятыву. Падчас сустрэч беларуская лідарка прапанавала Італіі прызначыць спецпасланніка па Беларусі, які будзе супрацоўнічаць з дэмакратычнымі сіламі. Таксама Святлана Ціханоўская папрасіла прэм’ер-міністарку ўзняць пытанне Беларусі перад генеральным сакратаром ААН на саміце Вялікай сямёркі (G7).