Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве, паведаміў, што пытанне аб пазбаўленні беларусаў Эстоніі права голасу на мясцовых выбарах знята з парадку дня:
«Падчас кансультацый са старшынёй камісіі па замежных справах Эстоніі Рыйгікогу Марка Міхкельсанам была праведзена прававая экспертыза, якая высвятляе, наколькі магчымая забарона беларускім грамадзянам галасаваць адпавядае Канстытуцыі Эстоніі. Нас запэўнілі, што ў выніку экспертызы гэтае пытанне страціла актуальнасць і палітычную перспектыву.
Гэта не толькі добрая навіна, але яшчэ і ўрок аб тым, як павінна працаваць дэмакратыя і прававая дзяржава. У Эстоніі Канстытуцыя мае найвышэйшую юрыдычную сілу і абараняе правы ўсіх, хто жыве ў краіне. У гэтым сэнсе Эстонія моцна кантрастуе з Беларуссю, дзе Канстытуцыя пераўтвораная ў абслуговы персанал указаў і дэкрэтаў нелегітымнага кіраўніка».
Больш інфармацыі аб працы Анатоля Лябедзькі вы знойдзеце па гэтай спасылцы: https://t.me/parlamentbel.