Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у закрытай сустрэчы міжнародных лідараў. Дыялог на палях генасамблеі ААН зладзілі кіраўнікі Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе. Да абмеркаванняў далучыліся кіраўнікі і міністры замежных справаў краінаў Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі.
Падчас перамоваў беларуская лідарка падзялілася бачаннем выхаду Беларусі з крызісу, а таксама падкрэсліла, што пры дыктатуры Лукашэнкі не дасягаюцца мэты ўстойлівага развіцця.