• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Мы жывем у час, калі так шмат годных беларусаў знаходзяцца за кратамі

    25 верасня, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень нараджэння ў нашага Нобелеўскага лаўрэата, старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.

    Шаноўны спадар Алесь, я памятаю вашыя словы: бывае так, што людзі, якія найбольш цэняць свабоду, часта пазбаўлены яе. І мне вельмі сумна бачыць тое, як гэтыя словы сталі беларускай рэальнасцю.

    Усё жыццё вы, паважаны Алесь, працягваеце змагацца за свабоду і правы беларусаў. А нашая задача зараз – працягваць вашую справу. Нават у зняволенні вы працягваеце натхняць і падтрымліваць усіх нас. Бо вы лепш за ўсіх нас ведаеце, што пасля зімы заўсёды наступае Вясна.

    Дарагі Алесь, жадаю вам моцнага здароўя і я мага хутчэй апынуцца побач з сям’ёй і паплечнікамі».

    Апошнія навіны