Нарвегія прапануе беларускім студэнтам стыпендыі, праваабаронцам – дапамогу, Лукашэнку – новыя санкцыі: вынікі візіту Ціханоўскай у Нарвегію
6 траўня Святлана Ціханоўская завяршыла афіцыйны візіт у Нарвегію. Яна правяла сустрэчы з прэм'ер-міністрам Ёнасам Гарам Стэрэ, міністаркай замежных спраў Анікен Хюітфельд, старшынём парламента Масудам Гарахані, мэрам Осла Марыяне Борген і прадстаўнікамі асноўных палітычных партый. Таксама яна сустрэлася з міністрам па еўрапейскіх справах Ірландыі Томасам Бірнам, намеснікам генеральнага сакратара Рады Еўропы Б'ёрнам Бергу, кіраўніцтвам Нарвежскай […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 2-8 траўня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларусы Чэхіі з Prague Support Team адправілі экіпіроўку беларускім добраахвотнікам у Адэсе. У тым ліку той самы дрон ад маленькай беларускай Варвары (на фота). FreeShop Fundacja «ŻYVI» адправіў дапамогу беларусам Украіны. Яны ж даставілі ў Балгарыю дапамогу для […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 7 траўня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Каля помніка Старавіленскаму тракту ў вёсцы Мясота Маладзечанскага раёна беларусы пакінулі кветкі ў памяць пра загінулых украінцаў. Па гэтай дарозе ў свой час праязджаў Тарас Шаўчэнка. 14 траўня адбудзецца дабрачынны паўмарафон Run for Ukraine Batumi. Мерапрыемства праводзіцца па […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 6 красавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларуска Аляксандра Гушча – адна з самых вядомых удзельніц жаночых маршаў і маршаў людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі. Яна запусціла новы праект #ArtOborona для падтрымкі украінцаў. Падрабязнасці тут. Беларуская мастачка Ксіша Ангелава напісала карціну, прысвечаную Украіне. Chatham House правёў […]
«У вас павінен быць выбар». Франак Вячорка – пра тое, як насамрэч працуюць дэмсілы
У гэтым відэа Франак Вячорка расказвае, як працуюць дэмакратычныя сілы, і прыводзіць прыклады сумеснай працы за апошні месяц: – Ціханоўская і Латушка правялі сустрэчу ў МУС Польшчы, што дазволіла вырашыць праблемы легалізацыі беларусаў. – Ціханоўская, Цапкала і Хоміч у Берліне правялі сустрэчы з нямецкімі палітыкамі, каб дамагчыся дапамогі для беларусаў. Больш падрабязна пра гэтую і […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 5 траўня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларусы Батумі сабралі гуманітарную дапамогу для ўкраінцаў. У Беларускім Доме ў Вільні ўшанавалі памяць Станіслава Шушкевіча спецыяльныя пасланцы па Беларусі, паслы ЗША, Літвы і Францыі. 8 траўня Варшаўскі Вольны аркестр запрашае на вялікі антываенны канцэрт. Мерапрыемства праводзіцца пры […]
«Я чую і бачу абсалютнае адзінства і рашучасць». Ціханоўская сустрэлася з беларусамі і украінцамі ў Нарвегіі
«Добры дзень, дарагія беларусы і шаноўныя украінцы! Дзякуй, што сёння мы можам сустрэцца вось так разам. Ведаеце, беларусы па ўсім свеце ужо два гады праводзяць у акцыі за свабодную Беларусь. Але пасля 24 лютага, калі пачалася вайна, усе нашыя акцыі – таксама і за Украіну. Лёсы нашых народаў узаемазвязаныя. Мы, беларусы, выдатна разумеем, што Украіна […]
Замарозка рэзерваў Нацбанка, Лукашэнка не сыдзе ад адказнасці: Ціханоўская – пра візіт у ЗША
Святлана Ціханоўская: «Часта ў мяне пытаюцца: навошта мы ездзім у гэтыя паездкі, якая ад іх карысць? Я разумею, што часам вельмі цяжка сачыць за ўсімі навінамі нашай міжнароднай працы. Але яна вельмі важная, каб не дазволіць Лукашэнку зрабіць тое, што ён рабіў гадамі – і зноў стаць прымальным для свету. Я вырашыла расказаць вам з […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 4 траўня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Праваабарончы цэнтр «Вясна» адправіў гуманітарную дапамогу ва Украіну – 35 скрыняў з прадуктамі і сродкамі гігіены. Дапамога ўкраінскім уцекачам ад FreeShop Fundacja «ŻYVI» дастаўленая ў Балгарыю. Пастар з Беларусі Тарас Цялькоўскі выйграў у Варшаве забег, прысвечаны Дню канстытуцыі. […]
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні родным і блізкім Станіслава Шушкевіча
Ціханоўская: «Сёння ноччу памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Я хачу выказаць шчырыя спачуванні родным і блізкім Станіслава Станіслававіча. Гэта вялікая страта для яго сям’і і для ўсёй нашай краіны. Шушкевіч стаў адным з айцоў беларускай незалежнасці – ён на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савета паспрыяў наданню Дэкларацыі аб суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закона. Менавіта Шушкевіч […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 3 траўня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Harvard Advocates for Human Rights заклікае рэжым спыніць пераслед адвакатаў і неадкладна вызваліць Максіма Знака, Аляксандра Капшуля і Ігара Мінца – адвакатаў, асуджаных за прапаганду дэмакратыі. Беларусы Быдгашча выйшлі на акцыю з беларускімі і ўкраінскімі сцягамі, каб нагадаць […]
Зварот Святланы Ціханоўскай з нагоды Дня Канстытуцыі Польшчы 3 траўня
Ціханоўская: «Дазвольце мне павіншаваць усіх нашых польскіх сяброў з нацыянальным святам Польшчы – Днём Канстытуцыі. Я зычу народу Польшчы нязменных дабротаў свабоды, дэмакратыі і – што не менш важна ў нашыя дні – вечнага міру. Мы ў Беларусі ганарымся тым, што нашыя продкі былі датычныя да прыняцця першай у Еўропе напісанай дэмакратычнай Канстытуцыі. Канстытуцыя 3 […]
Святлана Ціханоўская распавяла «Нашай Ніве», чым жыў Сяргей да таго, як прыйшоў у палітыку
Сяргея Ціханоўскага часта называюць чалавекам, які абудзіў Беларусь. Відэаблог «Краіна для жыцця», дзе гучала рэзкая крытыка на адрас Аляксандра Лукашэнкі і набліжаных да яго чыноўнікаў, Сяргей пачаў весці вясной 2019 года. А ўжо праз год, 29 траўня 2020-га, яго затрымалі на перадвыбарчым мітынгу падчас збору подпісаў за яго жонку Святлану Ціханоўскую. Сяргей любіў Гомель і […]
Украінска-беларускія адносіны: выходзячы за межы вайны. Аналітыка
Даследчы цэнтр Офіса Святланы Ціханоўскай сумесна з Оксфардскай абсерваторыяй па Беларусі і GLOBSEC на аснове дыскусіі, якая прайшла 10 сакавіка 2022 года, падрыхтаваў аналітычны дакумент «Украінска-беларускія адносіны: выходзячы за межы вайны». Поўны тэкст на англійскай мове даступны ніжэй. Спампаваць аналітычны дакумент можна па спасылцы.
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Красакавік 2022 / Выпуск 7
Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што тычыцца адукацыі беларусаў, у наш бяспечны і ананімны чат-бот @eduOST_bot. Паведамляйце нам навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўнага ведамства датычна рэпрэсій і розных форм ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія здаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас дзяліцца сваімі […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 2 траўня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў FreeShop Fundacja «ŻYVI» адправіў дапамогу беларусам Украіны: карэматы, гарэлкі і балоны, вільготныя сурвэткі, ніжнюю бялізну, шкарпэткі і шмат іншага. Беларускі прадэманструюць аўтэнтычныя ўкраінскія строі на дабрачынным паказе модаў у Сіэтле. Усе сабраныя сродкі пойдуць на дастаўку прадуктаў і медыкаментаў […]
Дапамагчы беларускай адукацыі: што можа зрабіць кожны
У гэтым відэа прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова расказвае пра сітуацыю ў адукацыі Беларусі: рэжым хоча правесці «рэформу», каб канчаткова знішчыць любое іншадумства. Таму зараз Офіс Ціханоўскай шукае і знаходзіць магчымасці дапамагаць настаўніцкай і акадэмічнай супольнасці Беларусі, рэпрэсаваным выкладчыкам і настаўнікам. Новыя магчымасці атрымання адукацыі для беларусаў – у апошнім дайджэсце […]
Вайна Расіі супраць Украіны і рэферэндум у Беларусі: што будзе далей? Аналітыка
Даследчы цэнтр Офіса Святланы Ціханоўскай сумесна з Оксфардскай абсерваторыяй па Беларусі на аснове дыскусіі, якая прайшла 3 сакавіка 2022 года, падрыхтаваў аналітычны дакумент «Вайна Расіі супраць Украіны і рэферэндум у Беларусі: што будзе далей?». Поўны тэкст на англійскай мове даступны ніжэй. Спампаваць аналітычны дакумент можна па спасылцы.
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 25 красавіка – 1 траўня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Фонд BYSOL адправіў ва Украіну два пікапы: Ford Ranger і Nissan Navara. Сродкі на гэтыя аўтамабілі сабралі беларусы. Абласны клінічны шпіталь ветэранаў вайны Кіраваграда атрымаў ад арганізацыі Дапамога пры ўдзеле валанцёраў ініцыятывы ДАР танометры, якія будуць выкарыстоўвацца для […]
ЗША будуць настойваць на прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці, разглядаецца замарозка валютных рэзерваў Нацбанка: вынікі візіту Ціханоўскай у ЗША
Ціханоўская прыехала на пахаванне Мадлен Олбрайт, 64-й дзяржсакратаркі ЗША. Летась яны сустракаліся ў Вашынгтоне, і паміж імі завязаліся сяброўскія адносіны. Цягам трохдзённага візіту Ціханоўская сустрэлася з: – дзяржсакратаром Блінкенам і намесніцай дзяржсакратара Шэрман; – спікеркай Нэнсі Пелосі (3-я асоба ў ЗША пасля прэзідэнта і віцэ-прэзідэнткі) – прадстаўнікамі Рады па нацыянальнай бяспецы; – лідарам рэспубліканцаў у […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 30 красавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Дэмакратычныя сілы пачалі кансультацыі з Радай Еўропы для наладжвання практычнага супрацоўніцтва. Беларусы Эдынбурга выйшлі на марш супраць вайны і ў падтрымку Украіны. Беларусы Шчэціна выйшлі на акцыю ў падтрымку беларусаў – каб падкрэсліць усю оруэлаўшчыну, якая адбываецца зараз […]
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і яго намесніцай Вэндзі Шэрман
Святлана Ціханоўская абмеркавала ролю Беларусі ў пытанні вайны ва Украіне з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і яго намесніцай Вэндзі Шэрман. Ціханоўская адзначыла, што беларусы, якія адстойваюць свабоду і незалежнасць Беларусі, могуць разлічваць на падтрымку ЗША. Лукашэнка павінен панесці адказнасць як ваенны злачынца, а не сядзець за сталом перамоваў. Ёсць разуменне, што для змены адносінаў ЗША […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 29 красавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Ініцыятыва dissidentby.com, якая падтрымлівае палітвязняў, уводзіць функцыянал дапамогі тым, хто пацярпеў ад крымінальнага палітычнага пераследу з боку рэжыму: для былых палітвязняў і іх блізкіх сваякоў (калі сам вязень у зняволенні). Кожны пацярпелы можа пакінуць заяўку. Падрабязнасці – тут. […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 28 красавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларуская дыяспара Razam у Германіі набыла кэмпер для валанцёраў на ўкраінска-польскай мяжы. У ім ёсць 4 спальныя месцы, душ і міні-кухня, што дазваляе валанцёрам адпачываць пасля зменаў. У Крызісным Цэнтры ЦБС працуе гарачая лінія для людзей, якія экстрана […]
Рэзалюцыя, па якой адносіны з рэжымам канчаткова спыняюцца: вынікі візіту дэлегацыі дэмсілаў у Страсбург
Дэлегацыя Офіса Ціханоўскай, у склад якой увайшлі Валер Кавалеўскі, Аляксандр Шлык і Анатоль Лябедзька, прыняла ўдзел у працы Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. ПАРЕ прыняла рэзалюцыю, па якой адносіны з рэжымам канчаткова спыняюцца – і пачынаецца сумесная праца з грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Першы важны крок для Беларусі зроблены. Такое адбываецца ўпершыню – і […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 27 красавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Святлана Ціханоўская пасля візіту ў Германію паведаміла, што ў найбліжэйшы час Германія прэзентуе пакет дапамогі беларускім студэнтам, медыям, праваабарончым і іншым ініцыятывам. Фінансаванне беларускай праграмы Deutsche Welle будзе працягвацца. Асобна будзе аказаная дапамога беларускім незалежным прафсаюзам, якія зараз […]
Святлана Ціханоўская паразмаўляла з Білам Клінтанам і яго жонкай Хілары Клінтан
На развітанні з Мадлен Олбрайт Святлана Ціханоўская паразмаўляла з экс-прэзідэнтам Білам Клінтанам і яго жонкай 67-й дзяржсакратаркай Хілары Клінтан. Ціханоўская нагадала, што Клінтан – адзіны прэзідэнт ЗША, які быў у Беларусі, прычым падчас свайго візіту ён наведаў Курапаты. Святлана Ціханоўская дадала, што беларусы добра гэта памятаюць і не забываюцца.
Што і як Офіс робіць для беларусаў? Як офіс працуе з арганізацыямі і ініцыятывамі? Навошта гэта патрэбна?
У гэтым відэа кіраўніца аддзела знешніх сувязяў Офіса Аляксандра Логвінава і каардынатарка валанцёрскай праграмы Аліна Герашчанка расказваюць пра працу Офіса Ціханоўскай з ініцыятывамі, супольнасцямі і беларусамі ўнутры Беларусі. – Як вядзецца праца з суполкай медыкаў праз Фонд медыцынскай салідарнасці? – Як з'явіўся праект «Ахова здароўя ў новай Беларусі»? – Дзякуючы чаму ініцыятывы могуць збіраць і […]
Святлана Ціханоўская прыбыла на развітанне з Мадлен Олбрайт
Мадлен Олбрайт – 64-я дзяржсакратарка ЗША і першая жанчына на гэтай пасадзе. У ліпені 2021 года Святлана Ціханоўская сустракалася ў ЗША з Мадлен Олбрайт, каб абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі і якую дапамогу беларусы могуць атрымаць. На фота: Святлана Ціханоўская і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен