Былы палітзняволены Саша Івулін выпусціў вельмі кранальны фільм пра беларусаў, якія вымушана пакінулі краіну, але гатовыя вярнуцца дадому пры першай магчымасці. Паглядзіце гэты фільм, мабыць гісторыі і эмоцыі яго герояў будуць блізкія і вам.
Святлана Ціханоўская: «Часам мы ўсе можам не разумець, як шмат людзей вакол нас адчувае тое ж самае: сум па дому, па блізкіх, па ладу жыцця і шчырую надзею калісьці абавязкова вярнуцца ў Беларусь. Фільм Сашы Івуліна – выбітная спроба нагадаць беларусам: як бы цяжка ні было, вакол заўсёды ёсць тыя, хто цябе разумее. Нават без словаў.
Гэта яшчэ адзін напамін усім нам пра тое, што пакуль мы разам і верым адно ў аднаго, у нашых сілах наблізіць вяртанне дадому».