• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прэм’ер-міністр Іспаніі прывітаў Святлану Ціханоўскую на Саміце еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Гранадзе

    05 кастрычніка, 2023

    Беларуская лідарка падзякавала прэм'еру Педра Санчэсу за запрашэнне на Саміт, а таксама за працяг выдачы візаў беларусам (каля 7000 за апошні год) і падтрымку сем’яў палітвязняў. 

    Прэм’ер распавёў пра вынікі нарады міністраў замежных справаў па сітуацыі з беларусамі ў выгнанні. Ён запэўніў, што будзе выпрацавана рашэнне, якое дазволіць беларусам заставацца ў тых краінах, дзе яны цяпер знаходзяцца, не рызыкуючы дэпартацыяй.

    Таксама Ціханоўская заклікала Іспанію падтрымаць праект пашпарту новай Беларусі, які дапаможа беларусам вырашыць шэраг праблемаў з легалізацыяй.

    Апошнія навіны