«Галоўная перамога ў нас наперадзе». Зварот Святланы Ціханоўскай да дня вайсковай славы
«Сёння мы адзначаем дзень вайсковай славы. Амаль 500 гадоў таму у бітве пад Оршай войскі ВКЛ пад камандаваннем гетмана Астрожскага разбілі маскоўскае войска, якое вяло наступ на беларускія землі. Гэта сумесная перамога беларускага, літоўскага, польскага і ўкраінскага народаў. Мы паказалі, што здольныя бараніць тое, што шануем. Я ганаруся тым, што беларусы шануюць сапраўдную гісторыю, сваіх […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з віцэ-міністрам МУС Літвы
Беларуская лідарка правяла сустрэчу з Арнольдасам Абрамавічусам, дзе абмяркавала актуальныя праблемы легалізацыі беларусаў у Літве. Па выніках сустрэчы літоўскі бок пацвердзіў, што працягне прымаць дакументы на віды на жыхарства ў беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі. Праўда, кожны такі выпадак будзе разгледжаны індывідуальна. А дзеці, якія нарадзіліся ў Літве, змогуць атрымліваць пашпарты замежнікаў. Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу […]
Аляксандр Мілінкевіч – пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях рэалізацыі еўрапейскага выбару Беларусі
Аляксандар Мілінкевіч будзе дараджаць Святлане Ціханоўскай у пытаннях збліжэння Беларусі з Еўрасаюзам, і вяртання Беларусі ў палітычную, культурную і каштоўнасную прастору Еўропы.
Святлана Ціханоўская правяла брыфінг з амбасадарамі па сітуацыі з новым указам Лукашэнкі і магчымым закрыццём межаў
Удзел у сустрэчы бралі амбасадары і спецпасланнікі шэрагу краін, якія адказваюць за Беларусь: Літвы, Польшчы, Эстоніі, Ірляндыі, Фінляндыі, ЗША і Канады. Падчас брыфінгу абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, закрыццём межаў, вагнэраўцамі, а таксама новы указ Лукашэнкі аб прыпыненні консульскіх паслуг беларусам за мяжой, павестку на Генасамблею ААН, працу над пашпартам новай Беларусі. Таксама Святлана Ціханоўская распавяла пра вынікі […]
Гэты ўказ не пра пашпарты і даверанасці, а пра адмову дзяржавы выконваць свае абавязацельствы і забяспечваць правы грамадзян
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр: «Новы ўказ Лукашэнкі пазбавіў беларусаў не толькі магчымасці памяняць пашпарт у пасольствах і консульствах, але і закрыў магчымасць распараджацца ўласнай маёмасцю з-за мяжы. Згодна з указам, людзі больш не могуць прадаваць і перадаваць нерухомасць і транспарт без асабістай прысутнасці або даверанасці, аформленай на тэрыторыі Беларусі. Даверанасці, заключаныя […]
З кожным мы можам абмеркаваць тое, што вы лічыце важным
Святлана Ціханоўская запрашае беларусаў і беларусак на асабістыя размовы ў гэтую пятніцу. Размова пройдзе ў пятніцу, 8 верасня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Гэтыя размовы праходзяць анлайн, таму на іх можна далучыцца з любой часткі свету. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім вы зможаце падзяліцца сваімі ідэямі ці распавесці пра […]
Мы працуем над тым, каб беларусы не засталіся без пашпартоў
Святлана Ціханоўская: «Сёння рэжым Лукашэнкі адмовіў беларусам у консульскай дапамоге. Тым самым дзяржава самаўхілілася ад яшчэ адной сферы жыцця, дзе павінна клапаціцца аб грамадзянах. Шматлікія важныя паслугі становяцца недаступнымі – напрыклад, нельга будзе памяняць пашпарт у пасольствах і консульствах. А значыць, тыя з вас, хто не могуць бяспечна вярнуцца ў Беларусь, рызыкуюць застацца без найважнейшага […]
Святлана Ціханоўская: «Чарговы дзень народзінаў Максім Знак праводзіць у засценках»
Святлана Ціханоўская: «Чарговы дзень народзінаў Максім Знак праводзіць у засценках. Творчага, апантанага ідэямі справядлівасці ды законнасці чалавека рэжым зрабіў закладнікам сістэмы, якую Максім імкнуўся змяніць. Гэтая сістэма не можа мірыцца з тымі, хто глядзіць на свет вачыма, поўнымі дабрыні, спагады і жадання дапамагаць. Максім – з тых людзей, якія застаюцца сабой у любых сітуацыях. Нават […]
«Нашую пазіцыю пачулі». Франак Вячорка – пра рашэнне прэзідэнта Наўседы не ўносіць папраўкі па ўраўноўванні беларусаў і расіян
«Тое, што прэзідэнт Наўседа не стаў уносіць у Сейм папраўкі, якія прадугледжваюць ўраўноўванне абмежаванняў супраць беларусаў і расіян – гэта добры знак. Нельга ўраўноўваць беларусаў і расіян, гэтаксама як і беларусаў і рэжым. За апошнія тыдні мы правялі вялікую колькасць сустрэчаў і размоваў з літоўскімі палітыкамі і, здаецца, нашую пазіцыю пачулі. Мы працягваем камунікацыю з […]
Ціханоўская: «Рашэнне Нобелеўскага фонду адклікаць запрашэнні паслам Лукашэнкі і Расіі – знак салідарнасці з беларускім і ўкраінскім народамі»
Святлана Ціханоўская: «Рашэнне шведскага Нобелеўскага фонду адклікаць запрашэнні паслам Лукашэнкі і Расіі – знак салідарнасці з беларускім і ўкраінскім народамі. Да таго ж гэта акт падтрымкi нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, які ужо некалькi гадоў незаконна ўтрымліваецца за кратамі рэжымам Лукашэнкі. Я бачу ў гэтым рашэннi фонду прынцыповую падтрымку тых каштоўнасцяў, для аховы якiх i стваралася iнiцыятыва. […]
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прадстаўнікамі АВВА, BEROC і Imaguru
Сёння Офіс Святланы Ціханоўскай у Вільнюсе наведалі прадстаўнікі АВВА, BEROC і Imaguru – найбуйнейшых беларускіх арганізацый, якія займаюцца падтрымкай і даследваннем прыватнага беларускага бізнэсу. На сустрэчы абмеркавалі праблемы беларускага бізнэсу, якія зараз існуюць у розных краінах, а таксама ўнутры Беларусі. Дамовіліся аб супрацы, каб скаардынаваць намаганні па падтрымцы прыватнага бізнэсу.
Крысціна Рыхтэр: «Любое, нават самае бесчалавечнае абмежаванне вашых правоў, заўсёды тлумачыцца клопатам аб вашым жа дабрабыце»
Дарадца Святланы Ціханоўскай пракаментавала ўказ Лукашэнкі аб стварэнні аўтаматызаванай сістэмы апрацоўкі інцыдэнтаў (АСАІ) у Нацбанку: «Гэты крок быў прэзентаваны як мера па ўзмацненні барацьбы з фінансавымі правапарушэннямі, але мы ўсе ведаем, як на самай справе будзе выкарыстаны дадзены інструмент. Сістэма будзе збіраць звесткі, якія з'яўляюцца банкаўскай таямніцай, і даваць доступ да гэтай інфармацыі сілавікам. Гэта […]
Беларусы, паклапаціцеся пра сваю фінансавую бяспеку і не давайце рэжыму магчымасці ўзмацняць кантроль за вашым жыццём
Святлана Ціханоўская: «Лукашэнка падпісаў указ, які дае сілавікам доступ да банкаўскай таямніцы і легалізуе поўны кантроль сродкаў беларусаў. Любую банкаўскую аперацыю рэжым можа назваць «нядобранадзейнай». Зразумела, што купля прадуктаў, плацяжы ЖКГ, унёскі па крэдытах, падатковыя або прафсаюзныя выплаты наўрад ці кагосьці зацікавяць. А вось данаты, здзелкі з замежнымі партнёрамі, пераводы сваякам – цалкам магчыма. Гэта […]
Стратэгія офіса Зяленскага па Беларусі: эфір Лябедзькі і Падаляка
Падчас візіту дарадцы Святланы Ціханоўскай па пытаннях міжпарламенцкага супрацоўніцтва і канстытуцыйнай рэформе Анатоля Лябедзькі ў Кіеў ён сустрэўся з дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падаляком. Сёння Анатоль Лябедзька і Міхаіл Падаляк правялі сумесны прамы эфір, дзе абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-ўкраінскіх адносін, сітуацыю ў Беларусі і прававыя праблемы беларусаў ва Украіне. Са слоў Падаляка, сур'ёзна да […]
Каманда Офіса па адукацыі віншуе беларусаў з Днём ведаў!
З нагоды пачатку навучальнага года, каманда Офіса па адукацыі падрыхтавала гайд са спісам анлайн-платформаў і YouTube каналаў, якія дапамогуць у вучобе школьнікам усіх узростаў. Гэты гайд не толькі дапоўніць адукацыйную праграму, але і дапаможа дзецям пашыраць веды ў розных напрамках. У гайдзе ёсць і навучальныя, і пазнавальна-забаўляльныя каналы, урокі гісторыі ды англійскай мовы, а таксама заданні […]
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Жнівень 2023 / Выпуск 12-13
Дасылайце, калі ласка, інфармацыю аб усім, што датычыцца адукацыі ў Беларусі, у наш бяспечны ананімны чат-бот: @eduOST_bot. Паведамляйце нам навіны са сваёй установы адукацыі або дзяржаўнага ведамства датычна рэпрэсій і розных форм ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам аб фактах карупцыі ці новых распараджэннях, якія здаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас дзяліцца сваімі […]
Дарадца Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова павіншавала вучняў, бацькоў і выкладчыкаў з пачаткам навучальнага года
Таццяна Шчытцова: «Віншую ўсіх беларускіх дзяцей, сем'і, у якіх ёсць навучэнцы, а таксама выкладчыкаў і выкладчыц з пачаткам навучальнага года! Сёння тысячы беларускіх дзяцей пойдуць у школы, знаходзячыся ў вымушанай эміграцыі. Навучанне ў іншай краіне спалучанае для іх і іх бацькоў з мноствам складанасцяў – псіхалагічных, сацыяльна-эканамічных, бюракратычных. Аднак ёсць адна бясспрэчная перавага: яно не спалучанае […]
Гледзячы на дзяцей, верыш: яны дакладна будуць лепшыя за нас
У Дзень ведаў Святлана Ціханоўская звярнулася да настаўнікаў, бацькоў і школьнікаў: «Паважаныя настаўнікі! Цяпер у Беларусі быць сумленным настаўнікам – сапраўдны подзвіг. І кожны дзень вы здзяйсняеце яго, нягледзячы на ціск сістэмы. Вы вучыце дзяцей думаць і выказваць свой пункт гледжання. Стараецеся разгледзець здольнасці і таленты ў кожным дзіцяці. Я дзякую вам за стойкасць і прашу – не […]
Аўтамабіль для палка Каліноўскага, сустрэчы з палітыкамі і беларусамі: вынікі візіту Анатоля Лябедзькі ва Украіну
Дарадца Святланы Ціханоўскай па міжпарламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька, прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі і кіраўнік Місіі дэмакратычных сілаў ва Украіне Генадзь Манько наведалі Украіну. З кім былі сустрэчы і якія іх вынікі? – З дарадцам Офіса прэзідэнта Міхаілам Падаляком дамовіліся пра правядзенне сумесных палітычных і экспертных мерапрыемстваў, стварэнне дадатковых каналаў […]
Што беларусы думаюць пра працу дэмсілаў?
Месяц таму каманда Офіса Святланы Ціханоўскай запусціла ананімнае інтэрнэт-апытанне. Мы цікавіліся думкамі беларусаў пра працу дэмсілаў: чым незадаволеныя, якія кірункі падтрымліваюць і што хацелі б палепшыць. Каманда Офіса шчыра дзякуе ўсім беларусам, якія ўзялі ўдзел у апытанні і падзяліліся меркаваннем. Нам важна атрымліваць не толькі падзякі, але і парады, і крытыку, каб зрабіць сваю працу […]
Ціханоўская і міністарка замежных справаў Славеніі абмеркавалі праграму рэабілітацыі для былых палітвязняў
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Славеніі Таняй Фаён. У ААН Славенія перамагла рэжым Лукашэнкі за месца непастаяннага сябра Рады Бяспекі ААН. Славенія будзе прадстаўляць усходнееўрапейскую групу краінаў, у тым ліку Беларусь, у ААН з 2024 году. На сустрэчы абмеркавалі супольныя мерапрыемствы ў ААН падчас Генасамблеі і мандату Славеніі ў Радзе Бяспекі. Асобную ўвагу прысвяцілі палітвязням […]
Ціханоўская сустрэлася са старшынём АБСЕ Буярам Асмані, міністрам замежных справаў Паўночнай Македоніі
Ціханоўская і міністар Асмані абмеркавалі імплементацыю Маскоўскага механізму АБСЕ па Беларусі. Палітыкі прыйшлі да высновы, што неабходна даць ацэнку яго выкананню і патрэбныя крокі па яго практычнай рэалізацыі. Падчас сустрэчы Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з палітычнымі вязнямі – што многіх трымаюць у нечалавечых умовах і ў ізаляцыі. Ціханоўская прапанавала, каб Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Славеніі Наташай Пірц-Мусар
Прэзідэнтка Славеніі выказала падтрымку дэмакратычным сілам і беларускаму народу. Святлана Ціханоўская павіншавала Славенію з перамогай над рэжымам у выбарах у Раду бяспекі ААН і падзякавала за падтрымку беларусаў ў міжнародных арганізацыях. Беларуская лідарка распавяла пра сітуацыю з вагнераўцамі і расійскімі войскамі ў Беларусі, а таксама падкрэсліла пагрозу незалежнасці Беларусі, якая апошнім часам павялічылася. Ціханоўская адзначыла, што […]
Сустрэча з міністаркай замежных справаў Канады: калійныя ўгнаенні, замарозка актываў рэжыму, новы пашпарт
Міністарка Мэлані Жалі праінфармавала Святлану Ціханоўскую пра апошнія рашэнні Канады па пашырэнні санкцыяў супраць рэжыму і пра падтрымку грамадзянскай супольнасці. Міністарка падкрэсліла, што Канада працягвае прымаць беларускіх уцекачоў. Міністарка Жалі паведаміла, што Канада працягвае надаваць дыпламатычную дапамогу дэмакратычным сілам. Жанэт Сотнер, якая раней адказвала за Беларусь у амбасадзе ў Варшаве, цяпер прызначаная амбасадаркай у Літве. […]
Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных справаў Славакіі Міраславам Улахоўскім дапамогу добраахвотнікам і сітуацыю з вагнераўцамі
Міністр выказаў падтрымку дэмакратычным сілам і беларусам, якія працягваюць барацьбу за дэмакратычныя змены. Падчас сустрэчы Ціханоўская ўзняла пытанне палітычных вязняў і іх неадкладнага вызвалення. Ціханоўская падкрэсліла, што сітуацыя крытычная і патрабуе ўмяшання міжнародных арганізацыяў. Ціханоўская абмеркавала з міністрам сітуацыю з вагнераўцамі і правакацыямі з боку рэжыму Лукашэнкі, парадак дня на Генасамблеі ААН. Таксама яна папрасіла […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым прэм’ерам Балгарыі: гаварылі пра пашпарты новай Беларусі і пагрозу незалежнасці ад Расіі
Мікалай Дзянкоў стаў прэм’ерам тры месяцы таму. Ціханоўская падзякавала Балгарыі за падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў Еўрапейскай радзе, а таксама за актыўную пазіцыю па Украіне. Ціханоўская выказала жаданне, каб Балгарыя гэтак жа актыўна падтрымлівала дэмакратычную Беларусь. Ціханоўская прапанавала, каб пытанне Беларусі было ўзнятае на сустрэчах «Бухарэсцкай дзявяткі», куды ўваходзяць Балгарыя, Венгрыя, Эстонія, Літва, Латвія, Польшча, Румынія, […]
Мы працуем дзеля таго, каб пасажырскі рух паміж нашымі краінамі не спыняўся так доўга, наколькі гэта магчыма
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў магчымае закрыццё межаў паміж Беларуссю, Польшчай і краінамі Балтыі: «Гэта рэакцыя нашых суседзяў на заявы і абсалютна безадказныя дзеянні Лукашэнкі, на прысутнасць вагнераўцаў і пагрозы ў бок суседзяў. Гэта найперш сігнал рэжыму, што, калі працягнуцца правакацыі, то Польшча і балтыйскія краіны гатовыя на рашучыя крокі. І віна за […]
Дапамога беларусам, сітуацыя з палітвязнямі і супраца з ЕС: Святлана Ціханоўская – з візітам у Аўстрыі і Славеніі
На пачатку тыдня беларуская лідарка выступіла на Еўрапейскім форуме ў аўстрыйскім Альпбаху. На панэльнай дыскусіі яна распавяла пра праблемы беларускіх палітвязняў і сітуацыю ў краіне. Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць дапамагаць беларусам, выпрацоўваць механізмы прыцягнення памагатых рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, а таксама разгледзець уключэнне дэмакратычнай Беларусі ў еўрапейскія структуры і праграмы. 28-29 жніўня ў Святланы Ціханоўскай […]
Мы паказалі, што здольныя бараніць сваю свабоду мірна і са зброяй у руках
25 жніўня, у Дзень абвяшчэння незалежнасці Беларусі, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў: «Сёння мы з вамі мусім ізноў змагацца за сваю незалежнасць. Бо зараз яна пад самай вялікай пагрозай за ўсю найноўшую гісторыю. На нашай тэрыторыі знаходзяцца расійскія салдаты, іх ваенныя базы. Наймiты-злачынцы, што разбураюць украінскія гарады і забіваюць мірных грамадзянаў. Ядзерная зброя, якая ператворыць Беларусь […]