Падчас Саміта еўрапейскай палітычнай супольнасці беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Чэхіі Петрам Фіялам. Святлана Ціханоўская падзякавала Чэхіі за дапамогу ў адкрыцці Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе, а таксама за падтрымку рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў стыпендыямі. Яна падкрэсліла неабходнасць адрозніваць беларусаў і рэжым, а таксама Беларусь і Расію. І заклікала прэм’ера падтрымаць еўрапейскую перспектыву для нашай краіны.