Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 26 траўня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Ва Украіне пачало працу прадстаўніцтва Офіса Ціханоўскай. Валер Кавалеўскі расказаў пра тое, у чым будзе заключацца праца. Сярод праблемаў, якія трэба вырашыць – блакаванне банкаўскіх рахункаў беларусаў, міграцыйныя пытанні і інш. Беларускі журналіст працаваў асістэнтам блазна: у гэтым […]
Святлана Ціханоўская на ўручэнні прэміі Карла Вялікага: «Я не заклікаю прыехаць і перамагчы за нас»
Сёння ў нямецкім Аахене Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Таццяна Хоміч, якая прадстаўляе сваю сястру палітзняволеную Марыю Калеснікаву, атрымалі прэмію Карла Вялікага. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская сказала, што гэтая прэмія Карла Вялікага належыць не ёй і не ім траім – яна належыць усім беларусам. Ціханоўская: «Калі б Оруэл пісаў пра Беларусь сёння, мы не […]
Швецыя падтрымае тэму Беларусі ў ЕС, грамадскую супольнасць і палітвязняў
У першай палове 2023 года Швецыя будзе старшынёй ЕС. Гэта азначае, што менавіта Швецыя будзе вызначаць галоўныя накірункі палітыкі ЕС. Падчас сустрэч у шведскім парламенце і МЗС Анатоль Лябедзька дамовіўся, што тэма Беларусі будзе адным з прыярытэтаў падчас старшынства Швецыі. Акрамя таго, увосень Святлана Ціханоўская прыедзе ў Швецыю, каб узмацніць гэтую працу і дапамогу беларусам, […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага ў Аахене, 2022
«Паважаныя прэзідэнт Бас, Старшыня Мецола, Паважаная міністарка Бербак, Паважаны лорд-мэр Кёпэн, Паважаны спадар Ліндэн, Паважаныя сябры, Учора адзін журналіст запытаўся ў мяне, што скажуць мае дзеці, калі я вярнуся з гэтым ордэнам. Мусіць, яны зададуць мне пытанне: мама, ты выйграла спаборніцтвы? Дазвольце сказаць: гэтая прэмія Карла Вялікага належыць не мне і не нам траім – […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 25 траўня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў 28 траўня ў Варшаве адбудзецца дабрачынны канцэрт у падтрымку Украіны. Сабраныя сродкі адправяцца ў фонд «ŻYVI», які займаецца дапамогай уцекачам і адпраўкай гуманітарнай дапамогі ва Украіну. Беларусы Быдгашча разгарнулі нацыянальны сцяг у цэнтры горада ў падтрымку палітвязняў. У […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 24 траўня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў У Сіэтле прайшоў Дзень вышыванкі, дзе беларусы прадэманстравалі аўтэнтычнае ўкраінскае адзенне. Сродкі ад паказу пойдуць на дастаўку прадуктаў і медыкаментаў ва Украіну. «Вясна» выпусціла дапаможнік па перадачах для зняволеных, каб спрасціць беларусам збор пасылак і перадачаў. Дэлегацыя Офіса […]
Замест спісаў «тэрарыстаў» варта заняцца спісамі на вызваленне ўсіх нявінных людзей
Святлана Ціханоўская: «Сёння я прачытала, што замест спісаў на поўнае вызваленне ўсіх нявінных людзей з турмаў, якімі даўно трэба заняцца, у рэжыме вырашылі скласці спіс «тэрарыстаў» з ужо зняволеных. Я хацела б нагадаць, што Марыя Калеснікава, Максім Знак і ўсе гэтыя людзі – годныя прадстаўнікі нашай краіны. КДБ абясцэньвае значэнне вельмі сур'ёзнага слова «тэрарызм», называючы […]
«Вы ўлічваеце галасы ўсіх – ці свайго асяроддзя?» Навошта размаўляць з тымі, хто з вамі не згодны
Святлана Ціханоўская: «Я пачытала каментары і водгукі ад беларусаў у Аднакласніках, Інстаграме і на Ютубе. Адныя беларусы пытаюцца, чаму я надта мяккая да Крамля, хаця ад першага дня вайны я і мая каманда падтрымліваем народ Украіны. Іншыя беларусы пытаюцца, як наша краіна можа будаваць будучыню на антырасійскіх настроях. Для адных зараз галоўны клопат – гэта […]
Святлана Ціханоўская літоўскаму Сейму: «Заўсёды ёсць выбар паміж карысным і правільным»
Тэкст выступу Святланы Ціханоўскай у Сейме Літоўскай Рэспублікі: «Шаноўная спадарыня спікерка Вікторыя Чмілітэ-Нільсан, дэпутаты Сейма і раднікі Урада Літвы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці; Дарагія сябры вольнай Беларусі, Вялікі гонар выступаць сёння тут, перад вамі. І я хацела б пачаць свой выступ са словаў удзячнасці Літве і літоўскаму народу. Літва стала для нас вельмі блізкай. Ведаеце, часам здаецца, […]
Валер Кавалеўскі ў Кіеве: прывёз гуманітарную дапамогу для добраахвотнікаў, працуе над офісам дэмсілаў
Сёння дэлегацыя Офіса Ціханоўскай на чале з Валерам Кавалеўскім прыехала ў Кіеў з працоўным візітам. Кавалеўскі перадаў беларускім добраахвотнікам з палка Каліноўскага і палка «Пагоня» аўтатранспарт, а таксама медыкаменты, турнікеты і прадукты. Гэтую дапамогу сабралі беларусы і мэрыя Вільнюса, пра што дамовілася Святлана Ціханоўская з мэрам Вільнюса Рамігіюсам Шымашусам у красавіку 2022. У Кіеве Кавалеўскі працягне […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 23 траўня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларусы з атрада імя «Ліцвіна» ў Адэсе атрымалі джып ад BYSOL, сродкі на якія сабралі беларусы. Акрамя таго, амуніцыю (на фота) ім адправілі Prague Support Team, беларусы Батумі і Асацыяцыя беларусаў Амерыкі. Беларусы Гданьска, Сопата і Гдыні выйшлі […]
Падмануць Еўропу не атрымаецца: адказ Офіса Ціханоўскай на фэйкавыя лісты
Сёння пад выглядам ліста ад Офіса Святланы Ціханоўскай ашуканцы разаслалі лісты дыпламатычным партнёрам Беларусі – амбасадарам і прадстаўнікам розных краінаў. Вось змест фэйкавага ліста: У тэксце ліста некалькі сцвярджэнняў, якія не маюць дачынення да рэальнасці, аспрэчваюцца фактамі: 1. Святлана Ціханоўская з першага дня вайны кажа, што Уладзімір Пуцін – агрэсар, які пачаў вайну ва Украіне […]
Святлана Ціханоўская запрашае далучыцца да Дня салідарнасці з беларусамі 29 траўня
«29 траўня 2020 года – дзень, калі затрымалі майго мужа Сяргея Ціханоўскага. Але яшчэ гэта дзень, з якога ў Беларусі распачаліся рэпрэсіі. У адказ на іх беларусы сталі масава выходзіць на вуліцы. Што такое салідарнасць з беларусамі праз два гады? Гэта дапамога тым, хто добраахвотнікам абараняе Украіну, нявінным зняволеным, фондам і ініцыятывам, якія збіраюць гуманітарную […]
Святлана Ціханоўская – пра сумесны выступ з Таццянай Хоміч і Веранікай Цапкала на Oslo Freedom Forum
Святлана Ціханоўская: «Сёння з Веранікай і Таццянай мы выступалі ў Осла, каб расказаць пра беларусаў і заклікаць праяўляць актыўную падтрымку – не на словах, а ў дзеяннях. У залі былі палітыкі – і мы казалі, як важна дапамагаць беларусам, бо мы супрацьстаім двум дыктатурам. У залі былі журналісты – і я прасіла іх увесь час […]
Святлана Ціханоўская, Таццяна Хоміч і Вераніка Цапкала разам выступілі на Oslo Freedom Forum
Яны распавялі пра два гады барацьбы Беларусі за свабоду і заклікалі гасцей форуму падтрымаць беларусаў: далучыцца да пратэстаў супраць вайны і дыктатуры, журналістаў – трымаць Беларусь на парадку дня, прадстаўнікоў IT – дапамагаць беларусам супрацьстаяць цэнзуры дзякуючы VPN, блокчэйну і іншым дзіджытал-інструментам. Актывістаў – дапамагаць «глыбокай занепакоенасці» перарастаць у канкрэтныя дзеянні. Прадпрымальнікаў – падтрымліваць ініцыятывы […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на Oslo Freedom Forum, 2022
«Добры дзень! Я Святлана Ціханоўская. І я не чакала, што апынуся тут. Два гады таму я была хатняй гаспадыняй, выхоўвала двух дзяцей з парушэннем слыху. Я не цікавілася палітыкай, і сама думка пра тое, каб выйсці на сцэну як зараз, была для мяне жахам. Я стала палітыкам выпадкова. Мой муж Сяргей быў блогерам на YouTube, […]
Што думаюць беларусы і ўкраінцы пра вайну і шырэйшы Антываенны Рух у рэгіёне? Аналітыка
Даследчы цэнтр Офіса Святланы Ціханоўскай сумесна з Оксфардскай абсерваторыяй па Беларусі і GLOBSEC на аснове дыскусіі, якая прайшла 14 красавіка 2022 года, падрыхтаваў аналітычны дакумент «Што думаюць беларусы і ўкраінцы пра вайну і шырэйшы Антываенны Рух у рэгіёне?». Поўны тэкст на англійскай мове даступны ніжэй. Спампаваць аналітычны дакумент можна па спасылцы.
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 16-22 траўня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларуска Вольга Адамовіч зрабіла са свайго дома ў Польшчы прытулак для ўкраінцаў, дзе прыняла ўжо больш за 2500 чалавек. Святлана Ціханоўская сустрэлася з каралевай Іспаніі Летыцыяй і прэм'ерам Іспаніі Педра Санчэсам. На сустрэчах яна казала пра сітуацыю ў […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 21 траўня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларусы малююць паштоўкі на тэму вайны, каб дапамагчы Украіне. Праект «Арт абарона» адпраўляе паштоўкі за данаты на перамогу ўкраінцаў. Беларусы Батумі правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў. Яны чыталі лісты Вітольда Ашурка. У Вільні прайшла акцыя да Дня палітзняволеных […]
Святлана Ціханоўская – пра практычныя вынікі візіту ў Іспанію
«Мы пачалі гэты візіт, бо краіны Лацінскай Амерыкі, для якіх важны голас Іспаніі, традыцыйна супрацоўнічаюць са старой беларускай сістэмай. Для нас вельмі важна, каб яны пачулі голас беларусаў. Падчас візіта мы даведаліся пра «закон» аб смяротным пакаранні за «замах на акт тэрарызму». І з гэтага моманту на кожнай сустрэчы я казала, што Лукашэнка вырашыў узаконіць […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 20 траўня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларусы Быдгашча правялі акцыю ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, якому 20 траўня споўнілася 30 гадоў. У Офісе Ціханоўскай інфармацыю пра магчымасць зняцця ЗША санкцыяў з Беларусі ў абмен на транзіт збожжа з Украіны назвалі «прадметам для працы»: сёння […]
Ціханоўская ўзняла пытанне расстрэльнага закона з прэм’ерам Іспаніі: вынікі візіту ў Мадрыд
Святлана Ціханоўская ехала ў Іспанію заручыцца падтрымкай пірэнейскай краіны ў міжнародных арганізацыях і Еўрапейскім саюзе, а таксама абмеркаваць дэталі праграмы рэабілітацыі для беларускіх дзетак і сем’яў палітвязняў. Падчас візіту яна сустрэлася з першымі асобамі краіны: каралевай Летыцыяй, прэм’ер-міністрам Пэдра Санчэсам, міністрам замежных справаў Хасэ Мануэлем Альбарасам, кіраўнікамі ніжняй і верхняй палатаў парламента, лідарамі асноўных палітычных […]
Святлана Ціханоўская – Захаду: «Лукашэнка стварае перад вамі фальшывую дылему: голад ці правы чалавека»
Ціханоўская: «У мінулым годзе рэжым выкарыстоўваў міграцыйны крызіс – а зараз гэтак жа выкарыстоўвае ў сваіх мэтах і харчовы крызіс. Лукашэнка стварае фальшывыя дылемы: ці голад, ці правы чалавека – і прапануе Захаду выбіраць. Такая ўгода з ім – шкодная і амаральная. Прыкрываючыся турботамі пра голад у свеце, ён спрабуе сысці ад адказнасці за тэрор […]
Дзень Волі ў Беларусі: калектыўная памяць і будучыня, у кантэксце вайны Расіі ва Украіне. Аналітыка
Даследчы цэнтр Офіса Святланы Ціханоўскай сумесна з Оксфардскай абсерваторыяй па Беларусі і GLOBSEC на аснове дыскусіі, якая прайшла 24 сакавіка 2022 года, падрыхтаваў аналітычны дакумент «Дзень Волі ў Беларусі (25 сакавіка): калектыўная памяць і будучыня, у кантэксце вайны Расіі ва Украіне». Поўны тэкст на англійскай мове даступны ніжэй. Спампаваць аналітычны дакумент можна па спасылцы.
Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю / 29 траўня 2022
29 траўня – міжнародны Дзень салідарнасці з беларусамі. Нягледзячы на 2 гады бесперапынных рэпрэсій у краіне, якія пачаліся з затрыманняў Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі, беларусы знаходзяць у сабе сілы штодня дапамагаць Украіне ў барацьбе з расійскім ваенным нападам. Дарагія сябры Беларусі, Святлана Ціханоўская запрашае вас далучыцца да акцый і мерапрыемстваў 29 траўня 2022 года. […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 19 траўня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларуска Вольга Адамовіч зрабіла са свайго дома ў Польшчы прытулак для ўкраінцаў, дзе прыняла ўжо больш за 2500 чалавек. 21 траўня ў Вільні пройдзе дабрачынны вечар у падтрымку Украіны. Футбаліст зборнай Беларусі Мікалай Золатаў падпісаў Антываенную дэкларацыю спартоўцаў […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 18 траўня
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларусы Грузіі выйшлі на штотыднёвую акцыю ў падтрымку беларусаў і ўкраінцаў (на фота). Жыхары Гомеля дапамагаюць уцекачам з Украіны. Аксана Бяляева трымае апякунства над дзвюма ўкраінскімі сем'ямі. Чытайце яе гісторыю і гісторыю іншых гомельскіх валанцёраў. Святлана Ціханоўская падчас […]
Ціханоўская: «Мы ўжо падалі ЕС для наступнага спісу санкцыяў спіс так званых дэпутатаў»
Ціханоўская: «Сёння ў Беларусі падпісаны ўказ аб смяротным пакаранні за «замах на акт тэрарызму» – у той жа дзень, калі ў Беларусі з'явілася навіна пра магчымую забарону прадаваць «1984» Оруэла. У будучай Беларусі, калі мы будзем узгадваць гэты час, будзе складана паверыць у тое, што ўсё гэта з намі сапраўды адбывалася. Оруэл у гэтай кнізе […]
«Ці можам мы заставацца проста гледачамі?». Выступ Святланы Ціханоўскай на дыскусіі ў Мадрыдскім клубе
Прамова Святланы Ціханоўскай на дыскусіі ў Мадрыдскім клубе (пераклад з англійскай мовы): «Паважаныя сябры, я хачу падзякаваць Мадрыдскаму клубу за арганізацыю гэтага важнага мерапрыемства. Я ўдзячная за вашую гасціннасць, і мне прыемна бачыць тут столькі маладых людзей. Калі я прыехала ў Мадрыд, мая каманда расказала мне, што гэты горад знакаміты, сярод іншага, сваім стаўленнем да […]